Вы тут

У суботу «Беларусь 3» пацешыць гледачоў камедыяй «Жаніцьба Бальзамінава»


У суботу раніцай на тэлеканале «Беларусь 3» пакажуць кінакласіку — фільм «Жаніцьба Бальзамінава» (1964 года). Камедыя, знятая рэжысёрам Канстанцінам Воінавым 60 гадоў таму, не проста вяртае гледача ў мінулыя часы, але і нагадвае пра рэчы і каштоўнасці, якія знаходзяцца па-за часам.


Фота: 1tv.com

Кінастужка з’явілася па матывах трылогіі Аляксандра Астроўскага «Святочны сон да абеду», «Свае сабакі грызуцца, чужая не прыставай!» і «Жаніцьба Бальзамінава (За чым пойдзеш, тое і знойдзеш)». Унікальным гэты фільм зрабіла тое, што акцёры, якіх рэжысёр падабраў для карціны, сыгралі не характэрныя для сябе ролі і зрабілі гэта настолькі таленавіта, што іх герояў палюбілі гледачы. Адметна, што ў ролі Бальзамінава Воінаў бачыў толькі свайго сябра Георгія Віцына, але пакуль пачаў здымаць фільм, то акцёру было ўжо за сорак, хаця граць яму патрэбна было 25-гадовага хлопца. Амаладзіўся герой з дапамогай пасмаў валасоў і рабаціння. А вось яго экранная мама Людміла Шагалава тады была на некалькі гадоў маладзейшая за яго. І, каб стварыць у кадры з яе жанчыну ва ўзросце, актрысу грыміравалі, ствараючы зморшчынкі на твары, падкладалі кілаграмы ваты пад адзенне. Незайздроснымі былі некаторыя рабочыя моманты і для свахі (Лідзіі Смірновай), калі, напрыклад, на здымках эпізода з тортам актрысе давялося есці пірог на працягу 15 дубляў, пакуль вынік не спадабаўся рэжысёру.

Дзеянне карціны, якое адбываецца ў атмасферы Масквы ХІХ стагоддзя, здымалі ў горадзе Суздаль. Рэжысёр заплаціў гаспадыні аднаго з дамоў добры ганарар, каб яна дазволіла праводзіць у яе здымкі. Усе сцэны здымалі ў двары ці за плотам, а эпізоды ўнутры памяшканняў адыгрываліся ўжо ў павільёнах... Таму, калі ёсць жаданне занурыцца ў мінулае, знятае па класіцы, то не прапусціце кінастужку «Жаніцьба Бальзамінава» ў суботу 20 студзеня на сацыякультурным тэлеканале.

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне парадку на зямлі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.