Вы тут

Аляксандр Лукашэнка: Усе новаўвядзенні павінны стымуляваць рост беларускай эканомікі, выводзіць яе на якасна новы ўзровень


Па традыцыі, перш чым прыняць рашэнне па найбольш актуальных пытаннях, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка абмяркоўвае іх неабходнасць і мэтазгоднасць іх прыняцця з Урадам і адказнымі асобамі. Адпаведная нарада з удзелам кіраўніцтва Савета міністраў і губернатараў прайшла ў чацвер у Палацы Незалежнасці. Пытанні разглядаліся розныя, але іх аб’ядноўвае адна тэма — эканоміка, якая, як часта паўтарае кіраўнік дзяржавы, аснова ўсяго. 


Галоўныя патрабаванні — празрыстасць і кантраляванасць

Першае пытанне — праект Указа, у якім прапануецца ўвесці шэраг навацый у сферы ацэначнай дзейнасці, а таксама ў выпадках продажу маёмасці ўласнікамі з недружалюбных краін. Як паведамлялася, Урад зацвердзіў парадак і ўмовы выдачы дазволаў на адчужэнне маёмасці, якая належыць асобам з недружалюбных краін. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 27 ад 12 студзеня 2024 года. 

«Мы дамаўляліся, ніякай маёмасці мы не нікому не прадаём і не перадаём. Калі ў выніку санкцый ці ў па нейкіх іншых прычынах замежнікі, якія маюць тут уласнасць, прадпрыемствы, кампаніі тыпу „Макдональдс“ сыходзяць з нашага рынка, як я казаў „да пабачэння, мы разбяромся самі“. І як паказвае той жа „Макдоналдс“, мы разабраліся, людзі з задавальненнем ходзяць туды», — сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што цяпер працуюць сотні арганізацый, якія маюць права праводзіць ацэнку розных матэрыяльных каштоўнасцей. «Тут, як і ў іншых сферах эканомікі, павінны працаваць выключна высокапрафесійныя эксперты, якія могуць аказаць якасныя паслугі. Што называецца з добрай рэпутацыяй, якім дзяржава і людзі могуць давяраць правядзенне адзнакі. Толькі аб’ектыўна праведзеная ацэнка дазваляе прымаць дакладныя кіраўнічыя рашэнні. Тым больш калі гэта датычыцца рынкавага кошту дзяржаўнай (лічы, народнай!) маёмасці або будучых даходаў бюджэту», — агучыў ён галоўнае патрбаванне да такіх арганізацый. Кіраўнік дзяржавы заўважыў, што ў рыначнай эканоміцы часта прыходзіцца ажыццяўляць ацэнку той ці іншай маёмасці. Кампаній якіх гэта робяць сёння нямала. «Таму маё галоўнае патрабаванне да ўводзімых навацый — празрыстасць і кантраляванасць», — заявіў беларускі лідар. 

Урад прапануе праяўляць больш гнуткасці ў пытаннях продажу маёмасці замежнікамі з недружалюбных дзяржаў і прадугледзець выпадкі, калі такое магчыма. «Не ведаю, колькі тут можна яшчэ згінацца. — заўважыў Прэзідэнт. — Немагчыма больш. Але урад знаходізць, што немагчыма, але некалі ў некаторых момантах магчыма. Ну, паслухаем, у якіх». Па словах беларускага лідара, каб абараніць нашу эканоміку ад безгранічча заходняй эліты ва ўмовах нарастаючага санкцыйнага ціску, прыняты шэраг сістэмных дакументаў. Сярод іх, напрыклад, Указ № 93, Закон аб прымяненні спецыяльных абмежавальных мер.

«І сёння ніводны акцыянер або ўласнік, які мае грамадзянства недружалюбнай краіны, не мае права без спецыяльнага дазволу ўрада і ўзносу ў бюджэт распрадаваць маёмасць, агаляючы асноўныя фонды эканомікі», — адзначыў Прэзідэнт. Ён падкрэсліў, што трэба прадметна абмеркаваць мэтазгоднасць прыняцця падрыхтаваных Урадам прапаноў аб дазволах на продаж маёмасці замежнікамі.

Міністр эканомікі Юрый Чабатар растлумачыў, што па цяперашніх правілах, калі кампанія з замежным капіталам (з недружалюбнай дзяржавы) захоча сысці з рынку, прадаўшы свой актыў Беларусі, то ёй неабходна будзе заплаціць пошліну ў памеры не менш за 25% і толькі тады атрымаць дазвол урада. Гэты падыход застанецца, але неабходна ўнесці ўнесці пэўныя карэкціроўкі, паколькі гэтае правіла часам негатыўна адбіваецца на бягучай дзейнасці арганізацый у банкаўскай, лізінгавай і будаўнічай сферах. Напрыклад, банк выдае грамадзяніну крэдыт пад залог нерухомай маёмасці. І калі гэтая маёмасць у выніку пераходзіць да банка, ён яе павінен прадаць, каб кампенсаваць свае страты ад нявыплачанага крэдыту. Але, прадаўшы маёмасць, банк павінен заплаціць яшчэ 25% пошліны. У выніку ўсё гэта так ці інакш кладзецца ў будучыні на плечы яго кліентаў — звычайных людзей. Замежныя забудоўчшыкі па правілах, могуць прадаваць людзям пабудаванае жыллё толькі разам з выплатай пошліны. Але напэўна забудоўшчык проста кампенсуе свае дадатковыя выдаткі павялічанай коштам квадратнага метра, і ў выніку ўсё зноў ляжа на плечы пакупнікоў.

«Калі гэты замежны банк (а ён фактычна замежны) плануе працаваць у Беларусі, іх трэба паставіць у роўныя ўмовы з нашымі банкамі, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — А заўтра гэты банк згорне дзейнасць...» «Тады ўключаецца правіла ўказа, і ён можа пайсці толькі пры дазволе ўрада, пры тым, што ён заплаціць не менш як 25 працэнтаў», — уключыўся ў размову старшыня Камітэта дзяржкантролю Васіль Герасімаў.

Загараджальныя меры павінны ўключацца вокамгненна

Другое пытанне парадку дня — супрацьдзеянне вываду капіталу. Па словах Прэзідэнта, гэта тэма выцякае з першага пытання. «Беларусь, абкладзеная бар’ерамі і забаронамі, жыве і працуе ў складаных эканамічных умовах. Санкцыі — традыцыйная і шматразова адпрацаваная практыка ціску так званых сусветных лідараў на непажаданыя ім краіны. На жаль, гэта, калі можна так сказаць, модны эканамічны трэнд. Такім чынам ЗША і Еўрапейскі саюз даўно распраўляюцца з канкурэнтамі. Мы прапаноўваем замежнікам адны з лепшых умоў — прэферэнцыі, льготы, інфраструктуру, і канешне, кампетэнцыі. Прыходзь і працуй. Але не дзеля нажывы за кошт нашага народа. А калі нехта паспрабуе, ёсць механізмы супрацьдзеяння. І настаўлення», — заявіў Прэзідэнт. Тым не менш, па словах кіраўніка дзяржавы, прадстаўнікі дзяржаўнага кантролю дакладваюць аб фактах адтоку сродкаў у недружалюбныя краіны і нават аб мэтанакіраваным вывадзе прыбытку за межы Беларусі. «Карацей, грошы, заробленыя нашымі людзьмі, выводзяцца за межы Беларусі і там працуюць на розных нягоднікаў, якія ўводзяць супраць нас санкцыі», — растлумачыў Аляксандр Лукашэнка. Ён запатрабаваў вычарпальную інфармацыю аб тым, чаму ўзнікаюць такія прэцэдэнты. Па яго словах, на практыцы загараджальныя меры павінны ўключацца вокамгненна і без разварушвання. «Як арганізавана гэтая праца ў губернатараў? Вы ж у першую чаргу зацікаўлены ў інвестыцыях і бездэфіцытным бюджэце», — пацікавіўся кіраўнік дзяржавы. Ён зрабіў акцэнт на тым, шэто гэтае пытанне павінна быць пастаянна ў цэнтры ўвагі. 

Такіх саюзніцкіх адносін ніхто на планеце не ведаў і не ведае

Трэцяе пытанне — карэкціроўка мытнага заканадаўства. Урад інфармуе, што змяненні неабходны дляарманізацыі заканадаўства Беларусі і Расіі, гэта значыць у рамках выканання саюзнай праграмы. «Але ў працэсе уніфікацыі нельга ўшчамляць інтарэсы нашай дзяржавы. — канстатаваў Прэзідэнт. — Калі мы прымалі рашэнне аб уніфікацыі, было шмат прапаноў, у тым ліку і ў плане мытнага заканадаўства. Ледзь ці не стварыць яшчэ адно міністэрства ці мытны камітэт, які будзе размяшчацца, натуральна, недзе ў Расіі і так далей. Мы катэгарычна ад гэтага адмовіліся і дамовіліся на вышэйшым Дзяржасавеце ў тым ліку, што мы створым адзіную групу, якая будзе ўносіць рэкамендацыі, бачыць, як ажыццяўляецца мытны кантроль і так далей, не пазабаўляючы дзяржавы гэтых паўнамоцтваў і функцый». Па словах Аляксандра Лукашэнкі, гэта кажа аб тым, што Расія і Беларусь — суверэнныя, незалежыя дзяржавы. І з гэтага трэба сыходзіць, прымаючы тыя ці іншыя рашэнні. «Як бачыце, нам удаецца выбудаваць такія саюзнікія адносіны, якіх на планеце ніхто не ведаў і не ведае. І яны павінны ўдасканальвацца. Сістэма агульная, падобная, як заўгодна. Але павінны быць дзве суверэнныя дзяржавы», — канстатаваў кіраўнік дзяржавы. Ён падкрэсліў, што «ўсякія вяканні і пісанні, якія з’яўляюцца ў СМІ, маўляў, Беларусь губляе суверэнітэт», не да месца. «Нічога мы не губляем, — сказаў ён, звяртаючыся да ўдзельнікаў нарады і журналістаў. — Вы бачыце, што на гэтай тэрыторыі, якая належыць нашаму народу, прымаем рашэнні толькі мы. І дзейнічаем выключна ва ўмовах, якія выгадныя для нас».

Аляксандр Лукашэнка зрабіў акцэнт на тым, што ўсе новаўвядзенні павінны стымуляваць рост беларускай эканомікі, выводзіць яе на якасна новы ўзровень. Гэта найважнейшая задача для ўсіх дзяржаўных інстытутаў, і мытня не з’яўляецца выключэннем. 

Выратаванне тапельцаў — справа рук саміх тапельцаў

Чацвёртае пытанне — аказанне дзяржаўнай падтрымкі дзвюм будаўнічым арганізацыям у Брэсцкай і Гродненскай абласцях. Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што гэты дакумент ён «з калена» не падпісаў. «У мяне узнікла адно пытанне: вось мы аказваем дзвюм будаўнічым арганізацыям падтрымку і дапамогу. А што, яны аказаліся ў нейкіх надзвычайных умовах? Што, іншыя трэсты і кампаніі працуюць добра і ў іх няма гэтых праблем? Ці гэта толькі пачатак? — спытаў Прэзідэнт. — Выратаванне тапельцаў — справа рук саміх тапельцаў. Таму як толькі яны пачнуць сябе ратаваць і ў гэтым прасунуцца, тады мы будзем іх падтрымліваць і аказаваць дапамогу і падтрымку. Чакаць, што мы з бюджэту возьмем грошы і ад настаўнікаў і дактароў аддадзім іх кампаніям (якія павінны працаваць і зарабляць)... Ідзі і зарабляй. Не хочаш у Беларусі, суседняя Расія — выгадныя кантракты, вялізныя грошы, ідзі працуй, зарабляй. Чаго вы прыйшлі ў бюджэт прасіць грошы?»

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што гэта пытанне сур’ёзнае. У заяўленых арганізацыях працаўладкаваны каля трох з паловай тысяч чалавек. «Важна ведаць: толькі гэтыя дзве кампаніі апынуліся ў цяжкім становішчы? Ці ёсць іншыя? Чаму мы вылучаем гэтыя кампаніі ў Брэсцкай і Гродненскай абласцях, самых багатых абласцях краіны. Якія меры прыняў Урад для аднаўлення іх плацежаздольнасці і стабілізацыі фінансавага стану?» — задаў ключавыя пытанні беларускі лідар.

Лішніх трат быць не павінна

Пятае пытанне — стварэнне расійска-беларускага касмічнага апарата дыстанцыйнага зандавання Зямлі. Адпаведны праект Указа ўжо паступіў на розгляд Прэзідэнта. Ураду было даручана больш падрабязна прапрацаваць пытанне фінансавання гэтага праекту. «Лішніх трат быць не павінна. Ад стварэння гэтага касмічнага апарата павінна быць максімальная эканамічная аддача». — канстатаваў Аляксандр Лукашэнка. Ён падкрэсліў, што беларусы могуць, выкарыстоўваючы сваю апаратуру, праграмнае забеспечэнне, на базе расійскай платформы стварыць свой спадарожнік. Гэта айчынныя спецыялісты ўмеюць рабіць і робяць. «Гэта не пытанне. Пытанне толькі ў тым, што гэта нам трэба, якая ад гэтага будзе эканамічная аддача і хто будзе плаціць?», — адзначыў кіраўнік дзяржавы. 

Беларускі лідар звярнуў увагу, што разглядаць праект трэба не толькі з пункту гледжання нацыянальнай бяспекі, але і як перспектыўны напрамак двухбаковага навуковага супрацоўніцтва, які дасць магчымасць развіваць кампетэнцыі і беларускага, і расійскага боку. А ў будучыні прынясе яшчэ большую аддачу нам і нашым партнёрам. 

Харчаванне людзей — гэта здароўе. Усё астатняе глупства

Асобную ўвагу кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на імпартазамяшчэнне ў тых сегментах, дзе замежныя кампаніі з недружалюбных краін сышлі з беларускага рынку. Аляксандр Лукашэнка прывёў у прыклад кампанію «Макдональдс». «Санкцыі ўвялі амерыканцы. Яны вырашылі згарнуць сваю дзейнасць і сысці з Беларусі. Дзверы адчыненыя, сыходзьце. Мы нікога не трымалі, але і не выганялі. Ім было сказана: хочаце працаваць — працуйце, не хочаце — ідзіце. „Але гэта ж „Макдональдс“... „Хіба хтосьці зможа потым працаваць так, як „Макдональдс“ у Беларусі“ — галоўны быў лозунг. І пайшлі да мяне хадакі: „Мы не зможам... Булачку там напалову разрэзаць і ўпіхнуць туды каўбасу або мяса не можам, бульбачка фры — і гэта мы не можам. Нічога не можам“, — нагадаў кіраўнік дзяржавы пра праблемы, якія ўзніклі на пачатковым этапе. Аднак, як заўважыў кіраўнік дзяржавы, Беларусь па ўсім свеце прадае высакаякасныя прадукты харчавання. Асабліва ў бульбашоў-беларусаў не павінна ўзнікаць праблем з бульбай. „Булачку гэтую спячы — у нашым дзяцінстве гэтых булачак хапала, мы куплялі за некалькі капеек, і смачна было і нармальна. Разрэзаць булачку папалам, упіхнуць мяса, бульбу або салату туды не можам? Думаю: вазьму я праверу: можам мы ці не можам“, — расказаў Прэзідэнт. Па даручэнні кіраўніка дзяржавы гэта пытанне трымаюць на кантролі прэс-сакратар Прэзідэнта Наталля Эйсмант і першы намеснік прэм’ер-міністра Мікалай Снапкоў. Як расказаў Аляксандр Лукашэнка, ён і сам быў пагружаны ў гэта пытанне, хоць ні разу не наведваў „Макдоналдс“. 

У выніку ў 25 рэстаранах ужо былога „Макдональдса“ зараз арганізавана работа. І гэтыя рэстараны зусім не пустуюць, а паток людзей толькі нарастае. „Людзі з задавальненнем ядуць тое, што там гатуюць. Мы пачалі рыхтаваць тое, што „Макдональдс“ заўсёды традыцыйна ў нас гатаваў. І бульбачка фры ў нас добрая — з нашай бульбы.“ Макдональдс“ не заўсёды купляў для гэтага беларускую бульбу. Вазілі чорт ведае адкуль. Чаму? Дамаўляліся. Камусьці хтосьці плаціў неяк. Зараз ядуць сваю бульбу. Я ўпэўнены, што яна лепшая. Мяса яшчэ запіхваюць туды — зрабілі», — канстатаваў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, што на этапе прыняцця рашэння падумаў, што калі ў Расіі змаглі замясціць «Макдональдс», стварыўшы на месцы пакінутых рэстаранаў сваю сетку, то гэта магчыма і ў Беларусі. калі паглядзець глыбей, то гэта закранае не толькі важнае пытанне імпартазамяшэчнне, але самае важнае пытанне — кантроль за якасцю прадуктаў, якія ядуць тысячы людзей. «Гэта наша, беларускае. І мы нясем за гэта адказнасць. Мы нармальна кормім нашых людзей. Імпартазамяшчэнне ў харчаванні людзей — гэта самае галоўнае. Харчаванне людзей — гэта здароўе. Усё астатняе глупства. Гайкі, балты і іншае — гэта мы ўмеем закручваць і вырабляць », - падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што сітуацыя з «Макдональдсам» яшчэ раз пацвярджае, што беларусы могуць усё замясціць, нават калі здаецца, што гэта немагчыма. «Пайшлі — да пабачэння, уласнасць належыць дзяржаве. Такім чынам яны кінулі ўласнасць, мы яе паднялі, прывялі ў парадак.І сёння гэтыя 25 рэстаранаў па краіне працуюць. З’явіўся прыватнік, які гатовы купіць іх, заплаціць грошы, і грошы немалыя. Нармальны беларус, у якога ёсць уласнасць, гатовы развіваць гэтую сетку. Мы дадзім яшчэ ў гарадах, у абласных цэнтрах для гэтай сеткі месца для развіцця, будаўніцтва новых рэстаранаў. Не — аддадзім старыя, якія ў нас дрэнна працуюць або ў напаўзакрытым стане. Мы гатовы ў гэтым плане дапамагчы», — адзначыў кіраўнік дзяржавы. 

У тэму

Вынікі і акцэнты нарады ў Прэзідэнта

Па выніках нарады міністр эканомікі Юрый Чабатар расказаў, што зменіцца ў правілах продажу маёмасці ўласнікамі з недружалюбных краін. Сёння гэтыя пытанні рэгулююцца ўказам нумар 93 ад 14 сакавіка 2022 года «Аб дадатковых мерах па забеспячэнні стабільнага функцыянавання эканомікі» (у кастрычніку 2023 года ў яго былі ўнесены змяненні) і законам аб прымяненні спецыяльных абмежавальных мер. Па існуючых нормах, ні адна кампанія, дзе ёсць замежны капітал (уласнік з недружалюбнай дзяржавы), не мае права без спецыяльнага дазволу ўрада і ўзносу ў бюджэт распрадаваць сваю маёмасць. Міністр расказаў, што ад гэтага адыходу не плануюць. Урад прапануе ўнесці карэкціроўкі, каб больш гнутка падыходзіць да продажу маёмасці ўласнікамі з недружалюбных краін. «Мы назвалі гэта „данастройкай“ механізмаў абароны інтарэсаў Рэспублікі Беларусь. Па выніках нарады кіраўніком дзяржавы даручана распрацаваць на ўзроўні ўрада вычарпальны пералік такіх выпадкаў і, адпаведна, прыняць такія рашэнні. Гэта будуць выключэнні з правілаў», — распавёў Юрый Чабатар. 

Падчас нарады ў Прэзідэнта разглядаўся і праект указа, якім плануецца ўвесці шэраг навацый у сферы ацэначнай дзейнасці. Некалькі навацый закладваецца па ініцыятыве мытных органаў. Пра гэта расказаў журналістам старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Уладзімір Арлоўскі. І гэта невыпадкова, бо яго словах, у рамках мытных працэдур прымяняецца ацэнка тавараў, якія знаходзяцца пад мытным кантролем. Напрыклад, гэта датычыцца транспартных сродкаў пры ўвозе іх з-за мяжы. Асабліва калі ёсць нейкія пашкоджанні. Гэтую працу выконваюць прафесійныя ацэншчыкі. «Як паказвае практыка работы мытных органаў, не заўсёды і не ўсе ацэншчыкі, якія маюць ліцэнзіі, паўнамоцтвы, якасна аказваюць гэтыя паслугі. А няправільная ацэнка можа паўплываць у канчатковым выніку на выплату мытных плацяжоў у бюджэт краіны, і недаглядаў у гэтай рабоце быць не павінна. Таму ў выніку абмеркавання кіраўнік дзяржавы даручыў у найкарацейшыя тэрміны распрацаваць крытэрыі і вызначыць арганізацыі, якія найбольш кампетэнтныя і будуць аказваць паслугі па ацэнцы ў рамках мытнай справы» — расказаў Уладзімір Арлоўскі. Па яго словах, на працягу двух месяцаў будуць вызначаны крытэрыі добрасумленнасці ацэншчыкаў. «Яны ў прынцыпе ўжо ёсць. Але пад гэтыя крытэрыі трэба будзе непасрэдна вызначыць, якія арганізацыі пад іх трапляюць і могуць якасна ажыццяўляць такую ацэнку», — растлумачыў старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэту. 

Таксама Уладзімір Арлоўскі адзначыў, што на нарадзе разглядаліся прапановы аб змяненні ў Закон «Аб мытным рэгуляванні». Уладзімір Арлоўскі падкрэсліў, што змены ўносяцца ў 91 артыкул закона. Частка навацый тычыцца мытнага адмінастравання. Частка норм у праекце дакумента датычыцца непасрэдна нацыянальнага мытнага адміністравання. Прапаноўваецца значнае аблягчэнне для бізнесу, скарачэнне адміністратыўных нормаў, спрашчэнне працэдур. Напрыклад, шэраг дакументаў суб’екты гаспадарання ў мытню ўвогуле не будуць падаваць. «Мы гэтыя звесткі будзем атрымліваць ад узаемадзеяння з іншымі дзяржаўнымі органамі, банкамі і гэтак далей. Шэраг дакументаў, якія цяпер прадастаўляюцца ў папяровым выглядзе, будуць прадастаўляцца толькі ў электронным», — расказаў Уладзімір Арлоўскі. Па асобных напрамках скарачаюцца тэрміны адміністрацыйных мытных працэдур. Напрыклад, рашэнне аб класіфікацыі тавару камплектнага аб’екта зараз прымаецца на працягу 30 дзён, а будзе 15. Уводзяцца новыя працэдуры, якія будуць аблягчаць суб’ектам гаспадарання мытнае афармленне. Напрыклад, гэтае папярэдняе рашэнне аб велічыні мытнага кошту — найбольш складанае пытанне ў мытнай справе.

Прапаноўваюцца навацыі, якія закрануць непасрэдна звычайных грамадзян. У прыватнасці прадугледжваецца, што фізічныя асобы пры перасячэнні граніцы змогуць падаваць не папяровую дэкларацыю, запаўняючы яе ў пункце пропуску, а электронную, прычым папярэдне да ўезду на граніцу. Гэта скароціць і час, і выдаткі. Прапісаны нормы, якія тычацца тых, хто перасяляецца ў Беларусь. Згодна з цяперашняй нормай, чалавек якім перасяляецца ў Беларусь і ўвозіць аўтамабіль, каб не выплачваць мытныя пошліны, павінен валодаць машынай два гады. У праекце закладзена скарачэнне да 6 месяцаў.

Сярод навацый і тыя, якія закранаюць узаемадзеянне ў рамках Саюзнай дзяржавы. «Былі пэўныя дамоўленасці па гэтаму напрамку ў рамках рэалізацыі саюзных праграм з Расійскай Федэрацыяй. І некалькі норм якраз у праекце закона — мы уніфікуем заканадаўства з Расіяй. Але хачу падкрэсліць, і аб гэтым асабліва гаварыў кіраўнік дзяржавы, каб гэтая уніфікацыя не несла нейкіх рызык для нашай краіны. Так яно і ёсць. Нормы закладзены такім чынам, што іх рэалізацыя прынясе толькі карысць для нашага бізнесу, нашых суб’ектаў гаспадарання», — адзначыў Уладзімір Арлоўскі.

Міністр архітэктуры і будаўніцтва Руслан Пархамовіч расказаў журналістам аб умовах аказання дзяржпадтрымкі асобным бударганізацыям. Сітуацыю з дзвюма арганізацыямі ў Брэсцкай і Гродненскай абласцях, пра якія ішла гаворка падчас нарады, міністр назваў надзвычайным выпадкам. Па яго словах, у цэлым будаўнічая галіна ў краіне працуе стабільна. У 2023 годзе разам з павелічэннем тэмпаў падрадных работ вырас прыбытак бударганізацый — па выніках 11 месяцаў мінулага года ён склаў больш як 1,2 мільярда беларускіх рублёў пры сярэдняй рэнтабельнасці 9 працэнтаў. «Але, на жаль, застаюцца і тыя, хто, нягледзячы на агульныя станоўчыя тэндэнцыі, не змог выйсці на дадатнае плато», — заўважыў Руслан Пархамовіч. Такі стан спраў, паводле яго слоў, абумоўлены як суб’ектыўнымі, так і аб’ектыўнымі прычынамі. Прычыны складанага эканамічнага становішча ў дзвюх арганізацыях, якія абмяркоўваліся на нарадзе, па словах міністра, аб’ектыўныя. «У свой час яны выконвалі значныя аб’ёмы работы і стараліся прадэманстраваць сябе на будоўлі, але не сачылі за правільнасцю разлікаў, за сістэмай цэнаўтварэння», — растлумачыў ён. Цяпер гэтым арганізацыям неабходна падтрымка дзяржавы. Але для таго, каб яе атрымаць, гэтыя арганізацыі павінны выканаць шэраг патрабаванняў, якія на нарадзе агучыў Прэзідэнт. «Галоўнае — яны самі павінны прыкладаць намаганні, каб аднавіць сваю плацежаздольнасць, павялічваць аб’ёмы падрадных работ, а не проста чакаць дапамогі з дзяржбюджэту. «Яны павінны прадэманстраваць жаданне жыць і паспяхова працаваць», — адзначыў міністр. Па выніках абмеркавання на нарадзе праект указа будзе скарэкціраваны. «Зробім больш жорсткімі тэрміны па растэрміноўках, якія плануецца прадастаўляць, і павысім планку вынікаў, якія мы ад іх чакаем», — растлумачыў Руслан Пархамовіч.

Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Гусакоў расказаў журналістам аб рабоце над новым беларуска-расійскім касмічным апаратам дыстанцыйнага зандавання Зямлі. Пры гэтым, ён падкрэсліў, што першы падобны праект аказаўся паспяховым і зараз апарат знаходзіцца на арбіце. Інфармацыю, якую атрымліваюць з яго дапамогай, толькі ў Беларусі выкарыстоўваюць 11 міністэрстваў і ведамстваў. Ёсць попыт на яе і за яе межамі.

Аднак тэхналогіі рушылі наперад, і Беларусь не застаецца ў баку. Таму ідзе работа над новым спадарожнікам, у якога будуць палепшаныя характарыстыкі, у тым ліку значна больш высокі дазвол — 0,35 м у параўнанні з 2 м у гэтага. Уладзімір Гусакоў расказаў, што стварэнне касмічнага апарата зойме каля пяці гадоў. Дэдлайн — 2028 год. Усе гэтыя гады на арбіце будзе працаваць і першы спадарожнік. 

Важна, што пры стварэнні новага спадародніка будуць максімальна задзейнічаны магчымасці айчынных прадпрыемстваў. Напрыклад, выкарыстоўваць здымачную апаратуру «Пеленг», уласнае праграмнае забеспячэнне, мікраэлектроніку «Інтэграл».

Валерыя СЦЯЦКО

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.