Вы тут

Дзеці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця павінны атрымліваць адукацыю


На базе Інстытута інклюзіўнай адукацыі БДПУ імя Максіма Танка прайшло выязное пасяджэнне Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці, якое ўзначаліў намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Ігар Петрышэнка, перадае БелТА.


Фота: БелТА

Пасяджэнне было прысвечана ролі Інстытута інклюзіўнай адукацыі ў сістэме працы з дзецьмі з асаблівымі адукацыйнымі патрэбамі. «Асаблівы аспект сёння — выпрацоўка прапаноў па ўдасканаленні работы з дзецьмі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. У нас у краіне гэтая лічба прырастае штогод. Летась такіх дзяцей стала на 1,5 тыс. больш, цяпер іх налічваецца 181 тыс. чалавек. Таму мы павінны актыўна з гэтай катэгорыяй дзяцей працаваць, асабліва мы павінны дапамагчы бацькамі адаптаваць іх, і самае галоўнае — каб дзеці атрымалі адукацыю. У нас 99,9% дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця атрымліваюць адукацыю, з іх больш за 70% — інклюзіўную адукацыю. Мы маем 28-гадовы досвед менавіта ў атрыманні інклюзіўнай адукацыі. Гэта калі дзеці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця разам з іншымі дзецьмі знаходзяцца ў дзіцячым садзе, у школе. Здаровыя дзеці па-асабліваму ставяцца да іх і дапамагаюць ім асвоіць тыя ці іншыя навыкі, гэта развівае пачуццё дружбы, талерантнасці і іншыя добрыя якасці, ідзе ўзаемаабмен, ўзаемаўзбагачэнне. Дзеці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ў гэтых умовах больш актыўна развіваюцца і атрымліваюць тыя навыкі і веды, якія ім неабходныя», — распавёў Ігар Петрышэнка.

Больш за 50 цэнтраў ранняга ўмяшання па лініі Міністэрства аховы здароўя і 141 цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі па лініі Міністэрства адукацыі працуюць з дзецьмі з АПФР.

«Сёння ў Інстытуце інклюзіўнай адукацыі БДПУ мы змаглі ўбачыць, як мамы з дзеткамі з асаблівасцямі ў развіцці пры дапамозе лепшых педагогаў асвойваюць тыя ці іншыя асновы, каб дапамагчы дзіцяці авалодаць патрэбнымі навыкамі і атрымаць веды. Інстытут інклюзіўнай адукацыі БДПУ з’яўляецца базавай арганізацыяй у рамках СНД, гэта азначае, што мы атрымалі поспех у перадавых методыках, да нас прыязджаюць навучацца. Мы ў далейшым маем намер працягваць гэтую працу для таго, каб дзеці атрымлівалі адпаведную адукацыю, знаходзілі сваю пуцёўку ў жыццё, асвойвалі рабочыя прафесіі, атрымлівалі вышэйшую адукацыю, тыя, хто могуць», — адзначыў віцэ-прэм’ер.

Галоўнае пытанне на парадку дня пасяджэння камісіі — гэта павышэнне эфектыўнасці інклюзіўнай адукацыі ў рамках адукацыйнага працэсу ў краіне, таксама размова вялася аб арганізацыі міжведамаснага ўзаемадзеяння ў гэтым пытанні, абмяркоўваўся план Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці на бягучы год і графік прыёму грамадзян.

«Мы выдатна разумеем, што без падрыхтаваных педагогаў-настаўнікаў-дэфектолагаў, выхавальнікаў устаноў дашкольнай адукацыі, настаўнікаў-прадметнікаў дзеці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, дзеці з асаблівымі адукацыйнымі патрэбамі не змогуць якасна прайсці этап, які мы ўсе праходзім, і ён называецца адукацыя, — падкрэсліла дырэктар Інстытута інклюзіўнай адукацыі БДПУ Вера Хітрук. — Менавіта гэтую праблему вырашае Інстытут на працягу многіх гадоў. Мы з’яўляемся самым буйным навукова-практычным інавацыйным цэнтрам па падрыхтоўцы настаўнікаў-дэфектолагаў. Акрамя гэтага, Інстытут фарміруе змест, які сёння дапамагае кожнаму педагогу зразумець, як уключыць дзіцяці ў адукацыйны працэс, як арганізаваць яго ўзаемадзеянне з аднагодкамі, як уладкаваць камунікацыю з сям’ёй, бацькамі і законнымі прадстаўнікамі для таго, каб па выніку гэтая камунікацыя і зносіны прыносілі эфект. Мы ўсе выдатна разумеем, што адукацыя ў жыцці кожнага з нас гэта этап. Пасля адукацыі самым важным з’яўляецца тое, як дзіця знаходзіць сваё месца ў грамадстве. Для гэтага ён атрымлівае прафесію, ён навучаецца ўзаемадзейнічаць. Менавіта гэтыя інструменты ён набывае тады, калі вучыцца разам з усімі дзецьмі».

Кіраўнік Інстытута нагадала, што гэты год аб’яўлены ў Беларусі Годам якасці. «Гэтая лінія і акцэнты распаўсюджваюцца і на адукацыю, уключаючы адукацыю дзяцей з асаблівымі патрэбамі. Таму сёння мы гаворым аб механізмах і інструментах, якія дапамаглі б гэта самае якасць забяспечыць, каб кожнае дзіця, незалежна ад таго, якія асаблівасці ў яго ці дзе пражывае, мела права на атрыманне якаснай адукацыі», — адзначыла Вера Хітрук.

У склад камісіі ўвайшлі дэпутаты Нацыянальнага сходу, прадстаўнікі рэспубліканскіх і мясцовых органаў кіравання, судовых органаў, устаноў адукацыі. Перад пачаткам пасяджэння ўдзельнікі наведалі Рэспубліканскі цэнтр развіцця інклюзіўнай адукацыі, азнаёміліся з яго дзейнасцю, пабывалі ў вучэбнай лабараторыі «Адукацыя без межаў», азнаёміліся з фотавыставай «проста дзеці» і навукова-метадычнымі распрацоўкамі прафесарска-выкладчыцкага складу Інстытута інклюзіўнай адукацыі.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.