Вы тут

Крупко правёў прыём грамадзян у Светлагорску


Устаноўка памятных знакаў ахвярам Вялікай Айчыннай вайны ў Гомелі і Светлагорску, паляпшэнне якасці жыцця ў аграгарадку Дуброва Светлагорскага раёна — гэтыя і іншыя пытанні разгледзелі 17 студзеня падчас прамой тэлефоннай лініі і прыёму грамадзян, якія правёў старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко ў Светлагорску, перадае БелТА.


Фота: БелТА

Датэлефанаваўшыся на прамую лінію, жыхарка пасёлка Луцкі Жлобінскага раёна панаракала: пасля капітальнага рамонту дома дах у пад’ездзе цячэ, як і раней. Ёсць апаска, што вада можа трапіць у кватэры. На месца выедуць спецыялісты і вывучаць сітуацыю.

Жыхар Светлагорска звярнуўся да трагічных старонак гісторыі: у 1942 годзе паблізу сённяшняй гасцініцы райцэнтра былі расстраляныя жыхары Беларусі яўрэйскай нацыянальнасці. Праз час астанкі загінулых перанеслі на гарадскія могілкі. «На месцы расстрэлу мы збіраемся паставіць памятны знак. Дакументы падрыхтавалі, падалі. Чакаем рашэння райвыканкама, потым будзе ўзгадненне ў аблвыканкаме», — распавёў гараджанін.

«Ёсць алгарытм, ёсць спецыяльны савет, які кампетэнтна разгледзіць пытанне», — зрабіў акцэнт старшыня аблвыканкама.

Жыхар Гомеля, які прыехаў на прыём, падзяліўся сваім бачаннем канцэпцыі ўстаноўкі памятнага знака ахвярам генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Памятны знак з’явіцца ў абласным цэнтры на месцы перасыльнага лагера савецкіх ваеннапалонных Дулаг-121, які па сутнасці стаў лагерам смерці. Мужчына лічыць, што памятны знак з’яўляецца неабходным для жыхароў, бо менавіта гістарычная памяць, агульныя культурныя і іншыя каштоўнасці гуртуюць людзей у адзіны народ.

Іван Крупко падкрэсліў: прапановы гараджаніна будуць вывучаныя.

Пенсіянер з аграгарадка Дуброва пазначыў аспекты аб паляпшэнні якасці жыцця ў населеным пункце. Мужчына ў тым ліку лічыць важным вывучыць пытанне адкрыцця грамадска-культурнага цэнтра. Падняў і тэму фізіятэрапеўтычнага кабінета ў мясцовай амбулаторыі.

Як праінфармавала намеснік старшыні Светлагорскага райвыканкама Ларыса Вераксіч, у Дуброве пражываюць больш за 440 чалавек. «Гэта населены пункт з досыць развітой інфраструктурай. Для насельніцтва створаны ўсе ўмовы для задавальнення запытаў культурнага, адукацыйнага, медыцынскага абслугоўвання. Так, функцыянуе сельскі дом культуры, які з’яўляецца філіялам цэнтра народнай творчасці. Дом культуры знаходзіцца пад адным дахам з сельскай бібліятэкай. Для людзей, зыходзячы з запытаў, створаны і функцыянуюць сем клубных фарміраванняў для розных узростаў. Тут можна праводзіць і вечары сустрэчы, і заняткі па ігры на музычных інструментах, па спевах і гэтак далей», — пералічыла намеснік старшыні.

У аграгарадку функцыянуе і сельская амбулаторыя. Летась у ёй правялі вялікую работу па рамонце, аснашчэнні абсталяваннем. «Гэта адзін з лепшых у раёне медыцынскіх пунктаў, якія абслугоўваюць сельскае насельніцтва. Маецца і фізіятэрапеўтычны кабінет, абсталяваны неабходным медыцынскім абсталяваннем для правядзення фізіятэрапеўтычных працэдур. І з 1 лютага мы зможам гэтыя працэдуры прадастаўляць насельніцтву», — адзначыла Ларыса Вераксіч.

«Выдатна, што ў аграгарадку жывуць такія неабыякавыя людзі, якія выступаюць з ініцыятывамі, клапоцяцца аб далейшым развіцці тэрыторыі», — дадала яна.

Уздымалі жыхары рэгіёна ў дыялогу з губернатарам і іншыя тэмы, у тым ліку зямельныя спрэчкі, працаўладкавання. Звароты ўзялі на кантроль.

Выбар рэдакцыі

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі? 

Культура

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

«Пласт роднай зямлі — п’едэстал для паэта...» 

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.