Вы тут

У Коласаўскім музеі пройдзе дзіцячы фестываль


Добрая традыцыя апошніх гадоў — правядзенне фестываляў дзіцячай кнігі ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа. Напрыклад, «Міхасёвы прыгоды» — кніжнае свята, якое займела сталую прапіску на пачатку лета. А дзіцячы фестываль «Ідзі, зіма, ідзі ў дарогу!» — гэта сустрэча пісьменнікаў і юных аматараў чытання ў музейнай прасторы напрыканцы зімы. Сёлета такая імпрэза пройдзе 29 лютага. 


Фота: bel.sputnik.by

Пастаянныя партнёры фестываля — Саюз пісьменнікаў Беларусі, Выдавецкі дом «Звязда», іншыя выдавецтвы і кнігарні краіны. Малодшыя школьнікі разам з настаўнікамі і іх бацькамі змогуць адкрыць новыя кніжныя навінкі, пазнаёмяцца з аўтарамі. Дарэчы, ужо далі згоду да ўдзелу ў фестывалі пісьменнікі Ірына Карнаухава, Алесь Карлюкевіч, Кацярына Хадасевіч-Лісавая, Жанна Міўс, Павел Гушынец. 

А блізкія родзічы, нашчадкі народнага песняра Беларусі раскажуць гасцям музея пра Якуба Коласа, пра тое, якім вялікі пісьменнік, класік беларускай літаратуры быў у побыце, у сямейных стасунках, у звычайным жыцці. 

«Нам вельмі падабаецца арганізоўваць дзіцячыя кніжныя фестывалі, — гаворыць пра падзею дырэктар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Ірына Мацяс. — Па-першае, мы бачым, як развіваецца дзіцячае чытанне і дзіцячае кнігавыданне, разумеем, што аматары чытання — гэта нашы патэнцыйныя наведвальнікі. І нам хацелася б наладзіць з імі дыялог пеадагагічнага, асветніцкага характару. Гэта вельмі важна. Па-другое, трэба выбудаваць, умацаваць сапраўдны трывалы мост паміж класікай і сучаснай літаратурай. І дзе, як не ў музеі народнага песняра Беларусі гэта рабіць?!»

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа, які знаходзіцца ў Мінску па адрасе: вуліца Акадэмічная, 5, чакае не толькі юных чытачоў, а і ўсіх жадаючых на кніжным фестывалі «Ідзі, зіма, ідзі ў дарогу!», які адбудзецца 29 лютага 2023 года. А пачнецца праца сапраўднага кніжнага свята а 10-й гадзіне. 

Мікола БЕРЛЕЖ

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.