Беларуская дэлегацыя на чале з міністрам замежных спраў Сяргеем Алейнікам 18-20 студзеня прыме ўдзел у XIX саміце Руху недалучэння ва Угандзе, паведамляе БелТА.
Сяргей Алейнік выступіць на пленарным пасяджэнні форуму Руху недалучэння ў нацыянальнай якасці і ад імя групы еўрапейскіх краін. Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства таксама прыме ўдзел у пасяджэнні Групы сяброў у абарону Статута ААН.
Дасягнуты дамоўленасці аб правядзенні серыі двухбаковых сустрэч міністра замежных спраў Беларусі з калегамі з краін Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі.
Галоўнай мэтай саміту арганізатары называюць аб’яднанне лідараў усяго свету для вырашэння надзённых глабальных праблем і развіцця супрацоўніцтва паміж краінамі-удзельніцамі. Чакаецца, што на форум прыбудуць прадстаўнікі каля 120 дзяржаў.
Бюлетэні па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ужо гатовы.
Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна.
Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.