Вы тут

«Прааналізаваць парушэнні і не дапусціць іх у будучым»


У Гомельскую вобласць па размеркаванні на працу прыбылі 4514 маладых спецыялістаў у 2022 годзе і 4046 — у мінулым. Летась замацавальнасць на першым працоўным месцы ў сярэднім па вобласці перавысіла 80%. Ніжэй за сярэднеабласны гэты паказчык у арганізацыях аграпрамысловага комплексу. Па інфармацыі Гомельскага аблвыканкама, за апошнія два гады ў гаспадарках пасля адпрацоўкі на першым працоўным месцы замацаваліся 453 маладых спецыяліста. Гэта 52,3% ад тых, хто прыбыў па размеркаванні ў 2020 годзе. У рэгіёне забяспечваюцца ўсе, прадугледжаныя заканадаўствам, гарантый і кампенсацый для маладых спецыялістаў. Аказваюцца меры падтрымкі непасрэдна ў калектывах па месцы працы. Наладжаны штогадовы маніторынг умоў працы і пражывання маладых спецыялістаў. Між тым КДК Гомельскай вобласці выяўлены шэраг парушэнняў заканадаўства на працягу 2021-2023 гадоў як з боку наймальнікаў, так і саміх былых выпускнікоў. 


Фота: pexels.com

Сярод выяўленых — факты незабеспячэння маладых спецыялістаў належным жыллём. Так, КДК Гомельскай вобласці разгледжаны зварот аб прадастаўленні жылога дома без належнага водазабеспячэння маладому спецыялісту, інжынеру па ахове працы ААТ «Імя Жукава» Брагінскага раёна. Пасля ўмяшання кантрольнага органа падачу вады ў доме маладога спецыяліста наладзілі, аднак узнікла праблема з водаадвядзеннем на кухні. Райвыканкаму было прапанавана ліквідаваць выяўленыя недахопы. На сёння пытанне вырашана.

Жылы дом, які патрабуе сур’ёзнага рамонту — без аконнага шклення, асвятлення, з трубамі ацяплення, што цякуць — быў прадастаўлены маладому спецыялісту, бухгалтару ААТ «Дружба» Веткаўскага раёна. Пасля месяца пражывання ў такім доме малады спецыяліст быў вымушаны штодня дабірацца да работы за 37 кіламетраў, бо пераехаў па месцы жыхарства бацькоў у райцэнтр.

— Выяўлены парушэнні наймальнікамі заканадаўства аб працы, якія сталі прычынай звальнення маладых спецыялістаў, — начальнік упраўлення кантролю бюджэтна-фінансавай сферы КДК Гомельскай вобласці Аляксей Цімашэнка. — У кастрычніку мінулага года па патрабаванні маладых спецыялістаў адной з гаспадарак Гомельскага раёна скасаваны кантракты з з-за парушэння наймальнікам тэрмінаў выплаты адпускных.

У шэрагу ВНУ рэгіёна не належным чынам вёўся ўлік працаўладкавання выпускнікоў, кантроль за адпрацоўкай абавязковага тэрміну работы па размеркаванні. Выяўлены факты, калі наймальнікі ў парушэнне заканадаўства не праінфармавалі ўстановы адукацыі аб звальненні маладых спецыялістаў. 

— Так, тры гады замест устаноўленага заканадаўствам пяцігадовага тэрміна ў Магілёўскім аддзяленні Беларускай чыгункі адпрацавалі некаторыя выпускнікі-мэтавікі 2017 года БелДУТа. Да заканчэння тэрміну абавязковай адпрацоўкі ААТ «МАЗ» — кіруючая кампанія холдынгу «БЕЛАВТАМАЗ» за прагулы быў звольнены выпускнік Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, але звесткі аб звальненні ва ўстанову адукацыі наймальнікам не былі прадстаўлены. З-за адсутнасці інфармацыі аб неадпрацоўцы абавязковага тэрміну з-за звальнення за прагулы не прымаліся меры па спагнанні ў бюджэт сродкаў за навучанне з маладых спецыялістаў, — звярнуў увагу Аляксей Цімашэнка.

Дзяржаўныя кантралёры выявілі факты неадпрацоўкі абавязковага тэрміну з-за невяртання выпускнікоў-мэтавікоў на першае працоўнае месца пасля тэрміновай ваеннай службы. Гэтыя парушэнні выяўлены ў шэрагу прадпрыемстваў Жлобінскага і Добрушскага раёнаў.

Ёсць у кантрольнай службы рэгіёна і заўвагі па прыёме наймальнікамі на працу выпускнікоў на пасады, якія не адпавядаюць атрыманай спецыяльнасці і накіраванню на працу, у тым ліку на працоўныя прафесіі.

— Напрыклад, у 2022 годзе выпускнікі па спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль» у гаспадарках Лельчыцкага і Чачэрскага раёна былі працаўладкаваны на пасады спецыяліста па кадрах, кладаўшчыка, спецыяліста па продажу. У адным з сельгаспрадпыемстваў Жлобінскага раёна на пасады кладаўшчыкоў былі прыняты выпускнікі па спецыяльнасці «Аграхімія, насенняводства і абарона раслін», у Рагачоўскім раёна — па спецыяльнасці «Кіраванне ў аграпрамысловым комплексе». Выпускнік Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Металургічная вытворчасць і матэрыялаапрацоўка», накіраваны па размеркаванні ў ААТ «Рэчыцкі метызны завод», быў працаўладкаваны грузчыкам. Выпускнікі гэтага ж ВНУ, накіраваныя па размеркаванні ў ААТ «Беларускі металургічны завод — кіруючая кампанія холдынгу «Беларуская металургічная кампанія», працаўладкаваны слесарам-рамонтнікам і шыхтоўшчыкам, — дадаў суразмоўца. 

Між тым па выніках кантрольных мерапрыемстваў дзяржаўных кантралёраў рэгіёна з выпускнікоў, якія не адпрацавалі абавязковы тэрмін адпрацоўкі, вернута ў бюджэт 43, 8 тысяч рублёў. Аб выяўленых у падведамасных установах адукацыі фактах праінфармаваны Гомельскі аблвыканкам. Важна прааналізаваць парушэнні, зразумець іх прычыны і не дапусціць у будучым, падкрэсліваюць супрацоўнікі КДК Гомельскай вобласці. 

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.