Распараджэннем прэм'ер-міністра ад 10 студзеня 2024 года нумар 4 зацверджаны план падрыхтоўкі праектаў пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь на 2024 год, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнет-партал.
У прыватнасці, у план увайшлі праекты пастаноў: аб схеме рацыянальнага размяшчэння асабліва ахоўных прыродных тэрыторый рэспубліканскага значэння да 1 студзеня 2035 года; аб матэрыяльнай дапамозе асобным катэгорыям грамадзян да Дня Перамогі ў 2024 годзе; аб аб’ёмах рэалізацыі драўніны на пні па-за біржавымі таргамі па таксаваму кошту ў 2025 годзе; аб вызначэнні пераліку тэрыторый з напружанай сітуацыяй на рынку працы ў 2025 годзе.
Таксама плануецца ўнесці змяненні ў шэраг пастаноў урада, сярод якіх: ад 16 верасня 2004 года нумар 1149 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку захоўвання звестак, якія складаюць падатковую тайну, доступу да іх і іх разгалашэння»; ад 8 ліпеня 2013 года нумар 597 «Аб удасканаленні ўмоў аплаты працы кіраўнікоў арганізацый у залежнасці ад вынікаў фінансава-гаспадарчай дзейнасці»; ад 27 снежня 2004 года нумар 1651 «Аб некаторых пытаннях рэгулявання аплаты працы работнікаў камерцыйных арганізацый».
Усяго ў пераліку змяшчаецца 15 праектаў.
Падрыхтоўка і ўнясенне ва ўстаноўленым парадку ў Савет Міністраў названых праектаў рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання ажыццяўляецца згодна з пунктам 5 рэгламенту Савета Міністраў, зацверджанага пастановай урада ад 14 лютага 2009 года нумар 193. Падрыхтоўка іншых праектаў, якія не ўключаны ў план, як правіла, ажыццяўляецца ў рамках рэалізацыі заканадаўчых актаў, а таксама на падставе даручэнняў кіраўніка дзяржавы і ўрада.
Прэв’ю: БелТА
Ад распрацоўкі лекаў да беспілотных аўтамабіляў.
«Наш слоган — „У нагу з часам“».
У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.