Вы тут

Наталля Качанава правяла нараду з кіраўніцтвам сталіцы


Старшыня Савета Рэспублікі акцэнтавала ўвагу прадстаўнікоў сталічнай вертыкалі на пытаннях, якія патрэбна ўзяць на асаблівы кантроль, а таксама давяла пасылы, агучаныя кіраўніком дзяржавы падчас нарады, прысвечанай Году якасці.


«Перш за ўсё Аляксандр Рыгоравіч акцэнтаваў увагу на тым, што ўсё, што робіцца ў нашай краіне, усе мерапрыемствы, якія праводзяцца, павінны быць эфектыўныя і дзейсныя, — адзначыла спікер верхняй палаты парламента. — Проста так, дзеля галачкі, нічога рабіць не трэба — гэта няправільныя падыходы».

Па словах Старшыні Савета Рэспублікі, задача ўсіх — працаваць так, каб быў вынік. «І пачынаць варта перш за ўсё з сябе, — удакладніла яна. — Прыходзьце своечасова на працу, выконвайце пастаўленыя перад вамі задачы якасна».

Наталля Качанава заўважыла, што гэты год асаблівы — роўна так, як і наступны. Спікер патлумачыла, што ў электаральны перыяд усё крыху абвострана. «Людзі часцей звяртаюцца са сваімі прапановамі, — дадала яна. — І тыя, хто сёння нацэлены працаваць супраць улады на знешнім контуры, спрабуюць дыскрэдытаваць уладу. Але гэта ў іх не атрымаецца і не павінна атрымацца, бо ў нас няма сёння падставы ў краіне для таго, каб хтосьці быў чымсьці незадаволены».

Па словах Старшыні Савета Рэспублікі, усё залежыць ад людзей. Напрыклад, калі гэта добры ўрач або будаўнік, якія выконваюць сваю работу якасна і ў тэрмін, — да іх не будзе пытанняў. «Калі добры прадавец, то ў яго купяць прадукцыю, — яшчэ прывяла прыклад Наталля Качанава. — Мы сёння поўнасцю забяспечаны прадуктамі харчавання, на экспарт пастаўляем найшырэйшы асартымент прадукцыі, якую выпускаем. Павінна быць якасць, каб яна была канкурэнтаздольнай».

Спікер падкрэсліла, што важна цаніць тое, што маем. «Сёння мы гаворым аб якасці, аб тым, як зрабіць лепш, удасканаліць, як зрабіць жыццё нашых людзей больш камфортным — тое, чаго многія ў свеце пазбаўлены зусім», — адзначыла Наталля Качанава і расказала, што напярэдадні на сустрэчы з паслом Палесціны яна абмяркоўвала трагічныя падзеі, якія адбываюцца ў гэтай краіне.

Старшыня Савета Рэспублікі паведаміла, што Прэзідэнт акцэнтаваў увагу на тым, што ў свеце сфарміраваны імідж нашай краіны, узрастае попыт на сацыяльна арыентаваную палітыку, якая праводзіцца ў Беларусі. «Ніхто не жадае быць у нечай кабале, — удакладніла спікер. — Людзі хочуць жыць у сваёй краіне, у суверэннай, незалежнай дзяржаве, развівацца па сваіх традыцыях».

Кожны будзе несці асабістую адказнасць за вынікі сваёй працы. «Спытаюць з усіх, — падкрэсліла Старшыня Савета Рэспублікі. — Прэзідэнт сказаў даць ацэнку кожнаму кіраўніку па выніках года (што выканана, што не выканана, чаму не выканана) і прымаць рашэнне». Пры гэтым, як удакладніла Наталля Качанава, размова ў Год якасці ідзе не толькі пра выпуск якаснай прадукцыі і аказанне якасных паслуг. Гэта і якасныя падбор і расстаноўка кадраў, і іх якасная работа.

Вераніка КАНЮТА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.