Вы тут

У Беларусі ўстанавілі пералік пунктаў для правядзення ЦЭ ў 2024 годзе


Міністэрствам адукацыі 18 снежня 2023 года прынята пастанова нумар 371 «Аб правядзенні цэнтралізаванага экзамену па вучэбных прадметах у 2024 годзе», паведамляе са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.


Дакументам устаноўлены пералік пунктаў (усяго 144) правядзення цэнтралізаванага экзамену (ЦЭ) і замацаваных за імі ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйную праграму сярэдняй адукацыі. Таксама вызначана мінімальная колькасць месцаў для ўдзельнікаў ЦЭ ў кожным з пунктаў.

Адпаведны пералік вызначаны і для здачы ЦЭ ў рэзервовыя дні. У яго ўвайшлі Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт, Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. А. Сухога, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, Беларуска-Расійскі ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.

Пунктам правядзення ЦЭ ў іншыя тэрміны для ўсіх устаноў агульнай сярэдняй адукацыі вызначаны Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Мінімальная колькасць месцаў для ўдзельнікаў складзе 1,5 тыс.

Прававы акт прыняты ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі?