Вы тут

Новыя факультатывы «Мая Айчына» і «Асновы этыкету» з’явяцца ў школе


Як паведамляе партал prava. by, Пастановай Міністэрства адукацыі зацверджаны вучэбныя праграмы факультатыўных заняткаў «Мая Айчына» і «Асновы этыкету».


Факультатыў «Мая Айчына» прызначаны для вучняў пятых-сёмых класаў. Навучальная праграма разлічана на 105 гадзін (па 35 гадзін у кожным класе). Заняткі накіраваны на фарміраванне грамадзянска-патрыятычных якасцей асобы падлетка. У ходзе навучальнага працэсу будуць пашырацца веды навучэнцаў аб асаблівасцях гістарычнага развіцця Рэспублікі Беларусь і жыцці беларускага народа, выхоўвацца глыбокая павага да нацыянальнай спадчыны, традыцый, звычаяў і культуры беларускага народа, фарміравацца актыўная грамадзянская пазіцыя.

Так, у выніку асваення вучэбнай праграмы факультатыву школьнікі будуць мець уяўленне аб паняццях «Радзіма», «Айчына», «знакі дзяржаўнасці», аб ідэалогіі беларускай дзяржавы, канстытуцыйных правах і абавязках грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, сацыяльна-эканамічных дасягненнях беларускай дзяржавы, спосабах арганізацыі жыццядзейнасці чалавека ў адпаведнасці з маральнымі нормамі і законамі.

Дзеці даведаюцца пра памятныя, гістарычныя мясціны ў Беларусі і звязаныя з імі легенды, паданні і г. д., пра найбольш важныя гістарычныя падзеі.

Што тычыцца факультатыва «Асновы этыкету», то яго вучэбная праграма распрацавана для VII (VIII) класаў. Змест накіраваны на вывучэнне школьнікамі асноў этыкету і засваенне агульнапрынятых норм і правіл паводзін у грамадстве.

Праграмай прадугледжана фарміраванне ў вучняў уяўленняў аб асновах этыкету, азнаямленне з асноўнымі нормамі, правіламі паводзін, гісторыяй узнікнення этыкету, авалоданне ведамі аб агульнапрынятых нормах і правілах паводзін у грамадстве, развіццё навыкаў культурных паводзін у паўсядзённым жыцці і фарміраванне вопыту маральных узаемаадносін у калектыве, паміж старэйшым і падрастаючым пакаленнямі; выхаванне ў вучняў пазітыўнага ўспрымання навакольнага свету, валявых якасцей асобы.

Школьнікаў навучаць як весці тэлефонныя размовы ў адпаведнасці з правіламі этыкету, выконваць правілы паводзін у грамадскім транспарце, на вуліцы, у тэатры і іншых грамадскіх месцах, выконваць правілы паводзін за сталом, карыстацца прадметамі сервіроўкі, прымяняць веды маўленчага этыкету, карыстацца правіламі воінскага этыкету, шанаваць і выконваць воінскія традыцыі і рытуалы, арганізоўваць свой побыт у адпаведнасці з засвоенымі нормамі этыкету.

Надзея НІКАЛАЕВА

Фота Лізаветы Голад

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне парадку на зямлі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.