Вы тут

Выстаўка Івана Козела адкрылася ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў


Персанальная выстаўка твораў Івана Козела «Іван Козел. Жывапіс» адкрылася на мінулым тыдні ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў (Някрасава, 3). Пейзажыст прадставіў на суд гледача пару дзясяткаў работ розных перыядаў стварэння. Паўсюль — краявіды Беларусі, якімі мастак не саромеецца захапляцца.


«Выпаў снег», 2014 г

Іван Мікалаевіч нарадзiўся 29 красавіка 1962 года ў вёсцы Нёўда Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. У 1996-м скончыў Беларускую акадэмiю мастацтваў (вучыўся на аддзяленні жывапiсу). У 1997–2000 стажыраваўся ў Творчых акадэмiчных майстэрнях Мiнiстэрства культуры. Член Беларускага саюза мастакоў з 1999 года. З 2001-га выкладае ў Гiмназii-каледжы мастацтваў імя I. В. Ахрэмчыка. Пастаянны ўдзельнiк рэспублiканскiх i мiжнародных выставак. Што тычыцца Мінска, то апошняя персанальная праходзіла ў 2022 годзе ў Палацы мастацтва — экспазіцыю «Вабяць родныя прасторы» мастак прысвяціў Радзіме.

«Маладзік», 2012 г.

Выстаўка ў НЦСМ тэматычна, ідэйна, настраёва нічым не адрозніваецца ад вышэйзгаданай. Тым больш што новых твораў яна амаль не ўключае. Ды і мастак застаецца верны сабе і, відаць, не збіраецца мяняць кірунак творчасці. Ён па-ранейшаму адлюстроўвае знакамітыя, выдатныя і меней заўважныя (магчыма, болей родныя сэрцу) мясціны Гродзеншчыны, радзей Міншчыны. Што тычыцца пазнавальных мястэчак, то іх можна ўбачыць на карцінах «Край Адама Міцкевіча» (1999), «Царква ў Сынкавічах» (2009), «Снежань у Лошыцы» (2020), «Пагоркі Навагрудчыны» (2022)... Пейзажы без вызначальных вобразаў, асаблівасцей і прыкмет той ці іншай прасторы — «Родны край» (1998), «Маладзік» (2012), «Ваколіца» (2014), «Ідзе вясна» (2014) і іншыя. У абодвух выпадках Іван Козел выкарыстоўвае амаль адны і тыя ж мастацкія сродкі, асабліва кідаецца ў вочы кампазіцыйнае падабенства. Аўтар не вылучае знакавыя для Беларусі мясціны, пафас жывапісца хутчэй рамантычны і тычыцца кожнага роднага кутка. Менавіта таму Іван Козел аднолькава неабыякавы і да гарадскога, і да сельскага пейзажаў. Не меней улюбёны від — паркавы (сядзібны) пейзаж абжытай чалавекам прыроды, добраўпарадкаванай для прыемнага баўлення часу.

Між іншым, дырэктар НЦСМ Сяргей Крыштаповіч спяшаецца заінтрыгаваць і зацікавіць наведвальніка выставачнай пляцоўкі гэтым і іншымі праектамі:

— Рады адзначыць, што фонды Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў насамрэч вельмі багатыя, напоўненыя скарбамі, якія мы маем магчымасць сузіраць. План выставак на 2024 год, натуральна, ужо зацверджаны, распрацавалі канцэпцыі ўсіх праектаў, якія, не сумняваюся, будуць радаваць і натхняць гледачоў. Сачыце за нашымі сацыяльнымі сеткамі!

Так, ужо сёння прапануюцца выстаўкі на любы густ для самых розных гледачоў — ад маленькіх да сталых. Найбольш універсальная — «Іван Козел. Жывапіс» — будзе доўжыцца да 18 лютага.

«Міншчына. Бабіна лета», 2003 г.

Яўгенія ШЫЦЬКА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.