Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, якім карэктуюцца правілы прыёму асоб для атрымання вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу кіраўніка дзяржавы.
Палажэнні ўказа накіраваны на павышэнне аб’ектыўнасці ацэнкі ведаў абітурыентаў, Упарадкаванне адбору на мэтавую падрыхтоўку, узмацненне канкурэнтнага складніка пры паступленні найбольш падрыхтаванай і матываванай моладзі.
У прыватнасці, указам змяняюцца тэрміны рэгістрацыі на цэнтралізаванае тэсціраванне (плануецца, што яна будзе ажыццяўляцца 9-22 красавіка), прадугледжваецца магчымасць паступлення мэтавікоў па конкурсе сярод асобных арганізацый — заказчыкаў кадраў (у выпадку адсутнасці конкурсу па спецыяльнасці), а таксама ўвядзення для іх мінімальнага сярэдняга бала атэстата не менш за 7 (акрамя найбольш запатрабаваных эканомікай спецыяльнасцяў).
Пашыраюцца і сістэматызуюцца льготы для паступлення адораных і матываваных абітурыентаў на найбольш запатрабаваныя эканомікай спецыяльнасці і ў рэгіянальныя ВНУ. Урад надзяляецца паўнамоцтвамі на вызначэнне пералікаў профільных класаў і спецыяльнасцяў, на якія могуць паступаць выпускнікі такіх класаў на льготных умовах.
Указам прадугледжаны іншыя нормы, якія замацоўваюць паўнамоцтвы Міністэрства адукацыі па рэгуляванні асобных пытанняў правядзення ўступнай кампаніі для забеспячэння роўных умоў і справядлівага конкурснага адбору пры паступленні ў ВНУ і каледжы.
Міністэрства адукацыі ў самыя кароткія тэрміны забяспечыць комплекс арганізацыйна-метадычных мерапрыемстваў па рэалізацыі палажэнняў указа. Будзе праведзена неабходная тлумачальная праца для абітурыентаў і іх бацькоў.
Прыняцце ўказа будзе садзейнічаць удасканаленню нацыянальнай сістэмы адбору і падрыхтоўкі кадраў з вышэйшай адукацыяй з улікам даручэнняў Прэзідэнта па забеспячэнні роўных умоў пры паступленні ў ВНУ.
Прэв’ю: БелТА
Традыцыя Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі.
Пенсіі працоўным — без абмежаванняў, дадатковая падтрымка — сем’ям.
У апошнія гады колькасць чаргавікоў істотна памяншаецца
Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.