Вы тут

«Казка аб мёртвай царэўне», «Аквамен» і аперэта «Кажан»


«Мудрамер», «Казка аб мёртвай царэўне», «Аквамен і страчанае царства», «Карпаратыў», «Анёльскiя спатканнi», «Дакрануцца душой да спадчыны», «Шчаўкунок і свята Раства», «Рэдкія птушкі. Крылы», «Зімовыя мелодыі», аперэта «Кажан», «Карлік Нос» і «Лес» — штотыднёвая афіша «Звязды».​


«Мудрамер»

Дзе: Мінск, РТБД (вул. Крапоткіна, 44)

Калі: 10 студзеня

Колькі: ад 28 рублеў

Мікалай Матукоўскі. Сатырычная камедыя на 2 дзеі.

Распавядаюць, што вялікаму Альберту Энштэйну настаўнікі ставілі ў дзяцінстве двойкі і тройкі па фізіцы. Вызначыць нормы геніяльнасці, таленавітасці або разумовай абмежаванасці бывае не пад сілу нават дасведчанаму псіхолагу. А вынаходнік-самавучка Мурашка прыдумляе апарат, які вызначае ступень чалавечай мудрасці. У спробах запусціць свой мудрамер у серыйную вытворчасць вынаходнік звяртаецца ў канчатковую інстанцыю — Міністэрства ўзгаднення. З гэтага ўсё і пачынаецца... Цікава, ці атрымае ён дазвол на вытворчасць? Ці аддзячаць людзі за гэтакі падарунак? Калі жадаеце даведацца праўды, то — калі ласка! — чакаем у РТБД на спектаклі «Мудрамер»!

  • Рэжысёр-пастаноўшчык — Аляксандр Гарцуеў
  • Мастак-сцэнограф — Юрый Саламонаў
  • Мастак па касцюмах — Марына Алекна
  • Мастак па святле — Сямён Давыдзенка

«Казка аб мёртвай царэўне»

Дзе: Мінск, тэатр ім. Я. Купалы (вул. Энгельса, 7)

Калі: 6 студзеня

Колькі: ад 4 рублеў

Шаноўныя гледачы! Перад закрыццём свайго 103-га сезона Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы здзівіў гледачоў і прадставіў увазе адразу дзве прэм’еры! 4 ліпеня ў Каміннай зале можна было наведаць сустрэчу «Музыка душы. Роднае»: неверагодна эмацыянальнае прадстаўленне, падчас якога наведвальнікі пачулі абраныя музычныя кампазіцыі ў жывым выкананні. Самыя блізкія сэрцу мелодыі зрабілі атмасферу гэтага вечара казачнай і святочнай.

Артысты Купалаўскага тэатра таксама падрыхтавалі цікавае прадстаўленне і для дзетак: 11 ліпеня для  маленькіх аматараў тэатра і іх бацькоў адбылася прэм’ера спектакля «Казка аб мёртвай царэўне...» па матывах знакамітай гісторыі Пушкіна. І пастанова не зыходзіць са сцэны, гледачоў зноў запрашаюць наведаць яе ў студзені. Разам з героямі казкі дзеці адправяцца ў незвычайнае падарожжа, каб выратаваць ад смерці прыгажуню-царэўну, якую жадае загубіць зайздрослівая мачыха. Сцэна Купалаўскага чакае вас!

«Аквамен і страчанае царства»

Дзе: Гомель, Крыніца (г. Буда-Кашалёва вул. Леніна, 21)

Калі: 7 студзеня

Колькі: ад 7 рублёў

Чорная Манта і доктар Стывен Шын працуюць разам. Яны натыкаюцца на таямнічую істоту з шчупальцамі ў Антарктыдзе. Чорная Манта знаходзіць чорны трызубец, які паказвае яму, як ён забівае Артура і ўсё, што ён любіць. Трызубец таксама дае яму вялікую сілу і сілкуе яго нянавісць да Аквамена.

Глабальнае пацяпленне — важны элемент у сюжэце: Чорнай Манце патрэбныя таксічныя адходы для аднаўлення касцюмаў, Чорная Манта выкарыстоўвае таксічныя адходы, каб не толькі нагрэць зямлю, але і вызваліць закінутае каралеўства (Некрус), якое захрасла ў льдах Антарктыды. Парніковыя газы растопліваюць лёд, але каб вызваліць брата Атланта, Чорнай Манце патрэбна кроў нашчадка Атланта. Усе яны разумеюць, што Чорная Манта пераследуе Артура-малодшага.

«Карпаратыў»

Дзе: Гомель, Драматычны тэатр (пл. Леніна, 1)

Калі: 11 студзеня

Колькі: ад 12 рублёў

Што такое карпаратыў? Гэта:

  • бесшабашнае свята ў асобна ўзятай арганізацыі?
  • стыхійнае бедства для яго арганізатараў?
  • лепшы час для інтрыг і інтрыжак?
  • час «Ч», калі ўсё таемнае становіцца відавочным, і калі твой калега і сусед па офісе здольны паўстаць у зусім ужо нечаканым амплуа?
  • нагода для размоў, плётак і ўспамінаў на цэлы год — да наступнага свята?

Выбірайце самі! Наш «Карпаратыў» па п’есе маскоўскага драматурга Аляксея Шчаглова — яшчэ і размова пра мужчын і жанчын, як пра два асобныя міры; пра сусветныя катастрофы і вялікія падзеі, калі гэтыя светы датыкаюцца адзін з адным. Але — размова пацешна смешная, яркая і парадаксальная! Чакаем вас на «Карпаратыве»!

«Анёльскiя спатканнi»

Дзе: Гродна, Культурны цэнтр «Фестывальны»

Калі: да 10 студзеня

Колькі: ад 2 рублеў 

Запрашаем вас на традыцыйную калядную выставу «Анёльскія спатканні».

На гэтай выставе вы зможаце бачыць дзіўныя малюнкі, створаныя вучнямі ДУА «Дзіцячая мастацкая школа г. Гродна». Вы зможаце атрымаць асалоду ад прыгажосці і атмасферы да 10 студзеня 2024 года.

Не выпусціце магчымасць акунуцца ў казачную атмасферу Каляд і атрымаць незабыўныя эмоцыі на выставе «Анёльскія спатканні».

Калі вам патрэбна дадатковая інфармацыя аб выставе вы можаце звяртацца па наступных тэлефонах: +375 (152) 71-85-37, +375 (33) 389-86-45. 

«Дакрануцца душой да спадчыны»

Дзе: Гродна, вул. Савецкая, 8.

Калі: да 11 студзеня

Колькі: ад 3 рублеў 

У дэманстрацыйнай зале Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці арганізавана фотавыстаўка нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь «Дакрануцца душой да спадчыны».

Фотавыстаўка арганізавана Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь сумесна з Рэспубліканскім цэнтрам нацыянальных культур у межах святкавання 20-годдзя Канвенцыі ЮНЕСКА аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны. На 25 стэндах прадстаўлены адметныя нематэрыяльныя праявы творчасці чалавека, якія ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, у тым ліку беларускія традыцыйныя абрады, рамёствы, выканальніцкія мастацтвы, традыцыі кухні, вусныя традыцыі, праявы светапогляду і міфалогіі. Некаторыя з іх таксама ўключаны ў спіс сусветнай спадчыны і знаходзяцца пад наглядам ЮНЕСКА.

Падчас святочнага адкрыцця фотавыстаўкі былі арганізаваны майстар-класы па ткацтве, саломапляценні, выцінанцы-выбіванцы.

«Шчаўкунок і свята Раства»

Дзе: Віцебск, Віцебская абласная філармонія

Калі: 7 студзеня

Колькі: ад 6 рублёў 

Звышпапулярная музыка з балета Чайкоўскага на аргане Glatter-Götz у выкананні Веранікі Багдановіч-Язвінскай і несмяротная казка Гофмана ў выкананні Кацярыны Дыбаль чакаюць гледачоў на гэтым чароўным калядным канцэрце.

На сцэне філармоніі разгарнецца навагодняя гісторыя пра дзяўчынку мары, яе брата Фрыца, загадкавага хросага Дросельмейера і Шчаўкунка, які кожную ноч ажывае разам з іншымі цацкамі, як толькі ўсе ў доме адпраўляюцца спаць.

«Рэдкія птушкі. Крылы»

Дзе: Віцебск, Арт-цэнтр Марка Шагала (вул. Савецкая, 25)

Калі: 12 студзеня

Выстава жаночага мастацкага праекта «Рэдкія птушкі. Крылы», куратар – Вікторыя Крупская.

Канцэпцыя пятага, юбілейнага жаночага арт-праекта Вікторыі Крупскай сумесна з Арт-цэнтрам Марка Шагала прадстаўляе Сучаснае Мастацтва беларускіх мастачак.

Праект прадугледжвае сабраць у адной арт-прасторы творчых людзей, якія маюць свой стыль, свой светапогляд і сваю філасофію.

«Рэдкія птушкі. Крылы» — гэта праект-ідэя. Крылы — форма, якая стварае палёт. Што прыводзіць у дзеянне гэты механізм? Што дае штуршок, сілу і смеласць для палёту? Што падымае цябе над часам і прасторай? Выстава ў Арт-цэнтры Марка Шагала — месца, дзе можна будзе ўбачыць мастацтва «рэдкіх» беларускіх мастачак, яго глыбіню і пачуццёвасць, сілу і смеласць, фантазію і філасофію.

«Зімовыя мелодыі ў гуках хору»

Дзе: Брэст, Брэсцкі абласны ДК прафсаюзаў (вул. Маскоўская, 275)

Калі: 12 студзеня

Колькі: ад 15 рублёў 

У Брэсце 12 студзеня выступіць мітрапалічы хор. Канцэрт «Зімовыя мелодыі ў гуках хору» адбудзецца ў ДК прафсаюзаў у 18.30.

Хор створаны ў 2014 годзе пры Свята-Духавым кафедральным саборы ў Мінску па благаславенні мітрапаліта Паўла. За 10 гадоў калектыў стаў уладальнікам немалой колькасці прызоў міжнародных конкурсаў.

Заснавальнік, мастацкі кіраўнік, галоўны дырыжор хору — рэгент Віталь Сабалеўскі, бакалаўр багаслоўя, бакалаўр мастацтвазнаўства.

Салісты Мітрапаліцкага хору — лаўрэаты міжнародных конкурсаў Уладзіслаў Вітушка (барытон) і Аліса Лапёнак (сапрана).

У святочнай праграме, падрыхтаванай для Брэсцкага гледача і прымеркаванай да праваслаўных Каляд, — калядныя спевы і духоўныя канцэрты і іншыя добра вядомыя зімовыя мелодыі.

Аперэта «Летучая мышь»

Дзе: Брэст, Вялікая зала БАТД (вул. Леніна, 21)

Калі: 10 студзеня

Колькі: ад 140 рублёў 

Маскоўскі тэатр музычнай антрэпрызы «Буф-Парадыз» прадставіць на Брэсцкай сцэне аперэту «Летучая мышь», створаную па матывах легендарнага шэдэўра Іагана Штрауса.

Гэты спектакль — чацвёрты праект творчага аб’яднання пад кіраўніцтвам заслужанага артыста Расіі Вячаслава Іванова.

«Лятучая мышь» — класічны ўзор танцавальнай аперэты, апявае яркія эмоцыі, любоўныя перажыванні і сямейныя перыпетыі пад урачыстыя матывы вальса і полькі. Музычны твор, створаны знакамітым аўстрыйскім кампазітарам Іаганам Штраўсам у ХІХ стагоддзі, па-ранейшаму карыстаецца поспехам і сімпатыяй сярод тэатральнай публікі. Меладраматычны і камедыйны стыль аперэты, працяты філіграннай іроніяй і тонкім гумарам, лёгка ўспрымаецца гледачом, а прыемная, ненадакучлівая музыка стварае адчуванне свята і шчасця.

Упершыню аперэта венскага класіка ўбачыла падмосткі яшчэ паўтара стагоддзі таму, але і сёння яна — адзін з сімвалаў жанру і па-ранейшаму вядомая самай шырокай глядацкай аўдыторыі, ад прафесійных меламанаў высокай пробы да публікі, якая прыходзіць у тэатр проста за добрым настроем.

Галоўныя ролі выконваюць маладыя зоркі расійскай аперэты: лаўрэат міжнародных конкурсаў Марыя Варажэйкіна, фіналіст тэлепраекта «Голас» Павел Іваноў, а таксама іншыя не менш выдатныя артысты — Мая Баркоўская, Яна Іванова, Вадзім Летуноў, Канстанцін Ужва, Канстанцін Месропян, Дзмітрый Лебедзеў.

Працягласць спектакля: 2 гадзіны 30 хвілін.

«Карлік Нос»

Дзе: Магілёў, Магілёўскі драмтэатр

Калі: 7 студзеня

Колькі: ад 14 рублёў

Толькі мюзікл здольны перадаць усё магічнае чараўніцтва гісторыі пышнага казачніка Гаўфа «Карлік Нос».

Помслівая Вядзьмарка, гаворачая Гусь, капрызны Герцаг і прыгожы дзёрзкі хлопчык Якаб, жыццё якога ў раптоўна змянілася да... непазнавальнасці.

Вас чакае захапляльнае музычнае падарожжа па казачным свеце, бо дзіўную гісторыю ператварэння хлопчыка Якаба ў Карліка Носа сыграюць і праспяваюць акцёры Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра.

«Лес»

Дзе: Магілёў, Магілёўскі драмтэатр

Калі: 11 студзеня

Колькі: ад 9 рублёў

Трагік Нешчасліўцаў выпадкова сустракаецца з комікам Шчасліўцавым дзесьці ў лясах Расіі. Лёс звёў іх як раз каля сядзібы «Пянькі», якая належыць Раісе Гурмыжской, цётцы Нешчасліўцава.

А там ужо адбываецца вір падзей: цётка збіраецца замуж за юнака, пляменніца, не спадзеючыся на шчаслівае замужжа, збіраецца тапіцца, а сам юнак гатовы на ўсё, каб забяспечыць сваю будучыню. І толькі жабракі акцёры ўмеюць па-сапраўднаму суперажываць бліжняму...

Вечныя каштоўнасці — сям’я, каханне, сяброўства, адданасць — усё мае сваю цану, якую прыйдзецца заплаціць героям, каб захаваць сябе ў віхуры зменлівага часу.

Класічная камедыя «Лес» па аднайменнай п’есе Астроўскага — гэта спектакль аб праўдзе і хлусні, аб ханжастве і крывадушнасці, аб шчырасці і чысціні, пра тое, як людзі гуляюць ролі і ролі гуляюць людзьмі. П’еса напісана ў 1870-м годзе, першая пастаноўка адбылася ў лістападзе 1871-га ў Александрынскім тэатры Санкт-Пецярбурга.


Прэв’ю: pixabay.com

 

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне парадку на зямлі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.