Вы тут

Пры праясненнях — да 27 марозу!


Марознае дыханне зімы ў гэтым сезоне мы адчулі яшчэ ў канцы лістапада, а ў пачатку снежня прыйшлі маразы, якія часам «зашкальвалі» на цэлых 7 градусаў ніжэй за норму. З сярэдзіны снежня нам стала здавацца, што на гэтым зіма вычарпала свае марозныя «нарыхтоўкі», а дарма. Ужо ў першай дэкадзе студзеня нас чакае вельмі кантраснае надвор’е, калі дождж будзе мяняцца на снег, а малы тэмпературны плюс — на ўпэўнены мінус, паведамілі спецыялісты Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.


Фота pexels.com

Вельмі складанае надвор’е будзе заўтра. 4 студзеня часам будзе ісці снег, ноччу па ўсходзе краіны месцамі моцны снег. У начныя гадзіны па Брэсцкай вобласці, раніцай і днём па паўднёва-заходняй палове краіны ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Месцамі галалёд, наліпанне мокрага снегу. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы ад нуля па паўднёвым захадзе да мінус 20 градусаў па паўночным усходзе. Днём будзе таксама кантрасна — ад нуля да плюс 4 градусаў па паўднёвым захадзе Брэсцкай вобласці, а таксама да мінус 16 градусаў па ўсходзе Віцебскай і Магілёўскай абласцей.

На большай частцы тэрыторыі краіны ў пятніцу будзе ісці снег і мокры снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра пачне паніжацца, калі ўначы чакаецца ад мінус 3 градусаў па поўдні да мінус 18 градусаў па поўначы, а максімальная днём складзе 6–13 марозу, а ў паўднёва-заходніх і паўднёвых раёнах ад нуля да мінус 5 градусаў.

Снежнае нашэсце амаль спыніцца ўжо ў суботу. У гэты дзень месцамі па краіне магчымы кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы ад 6 марозу па паўднёвым захадзе да мінус 18 градусаў па поўначы краіны, пры праясненнях 19–23 марозу. Максімальная тэмпература днём ад мінус 6 да мінус 12 градусаў, па поўначы краіны 13–16 марозу, па поўдні — 3–5 градусаў ніжэй за нуль.

У нядзелю нас чакае чыстае неба, а ў гэты час маразы будуць толькі мацнець. У гэты дзень месцамі па краіне пройдзе невялікі кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы 15–22 марозу, пры праясненнях ад мінус 23 да мінус 25 градусаў, па поўдні і паўднёвым захадзе 9–14 марозу. Максімальная тэмпература днём чакаецца ад мінус 9 градусаў па паўднёвым захадзе да мінус 18 градусаў па паўночным усходзе краіны.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у панядзелак будзе пераважна без ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу будзе ад мінус 15 градусаў па паўднёвым захадзе да мінус 23 па паўночным усходзе, пры праясненнях — 25–27 марозу. Максімальная тэмпература днём 9–16 марозу, па паўночным усходзе да — 18градусаў ніжэй за нуль.

І ў аўторак месцамі па краіне кароткачасовы снег і слабая мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы ад 12 марозу па паўночным захадзе да мінус 23 градусаў па паўднёвым усходзе краіны. Днём максімальныя халады ўжо адступяць, чакаецца мінус 1 — мінус 8 градусаў, у паўднёва-ўсходніх раёнах да —10 марозу.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

«Малако — паўнавартасны прадукт харчавання, а не напой, гэта важна ўлічваць».