Вы тут

У Мінску зарадзілася новая навагодняя традыцыя — конкурс «Ёлкі нашага горада»


На пляцоўцы каля Палаца спорту, пачынаючы з 23 снежня, адміністрацыі сталічных раёнаў адкрывалі арыгінальныя навагоднія канструкцыі, у вырабе якіх бралі ўдзел арганізацыі і прадпрыемствы, размешчаныя на тэрыторыі раёнаў.


Цэнтральны раён

Прэзентацыі суправаджаліся разнастайнымі забаўляльнымі праграмамі раённых творчых калектываў.

Савецкі раён

Першамайскі раён

Партызанскі раён

Фрунзенскі раён

Кожны хвотны мог паўдзельнічаць у выбары пераможцы конкурсу, аддаўшы свой голас за ўпадабаную ялінку ў Telegram-канале Мінгарвыканкама, дзе было арганізавана анлайн-галасаванне сярод інтэрнэт-карыстальнікаў. Перад самым Новым годам былі падведзены вынікі конкурсу. Першае месца атрымала навагодняя прыгажуня Кастрычніцкага раёна. На другой і трэцяй пазіцыі размясціліся ёлкі Савецкага і Заводскага раёнаў сталіцы.

Кастрычніцкі раён

Маскоўскі раён

Заводскі раён

Ленінскі раён

Будзем спадзявацца, што конкурс стане традыцыяй не толькі ў сталіцы, але і прыкладам для пераймання ў іншых гарадах краіны.

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Культура

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Юная артыстка, якая арганічна падае сябе ў розных вобразах і жанрах. 

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.