Закон Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2023 года № 328-З «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2024 год» 29 снежня ўключаны ў Нацыянальны рэестр. Гэта сведчыць, што дакумент быў падпісаны Кіраўніком дзяржавы, паведамляе БелТА.
Раней дакумент быў разгледжаны ў Палаце прадстаўнікоў і Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу. Сенатары 13 снежня разгледзелі і ўзгаднілі адпаведны законапраект, пасля чаго ён быў накіраваны на подпіс прэзідэнту.
На пасяджэнні 11-й сесіі Савета Рэспублікі сёмага склікання дакумент прадстаўляў міністр фінансаў Юрый Селіверстаў.
Бюджэт сфарміраваны зыходзячы з параметраў развіцця эканомікі на будучы год, якія зацверджаны ўказам кіраўніка дзяржавы № 307 ад 2 кастрычніка 2023 года, а таксама рэалізацыі мер падатковай палітыкі. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 2 кастрычніка падпісаў Указ № 307, якім зацверджаны найважнейшыя прагнозныя параметры развіцця краіны на 2024 год. Галоўнай мэтай эканамічнай палітыкі будучага года будуць забеспячэнне ўстойлівасці эканомікі і рост дабрабыту насельніцтва.
Паведамлялася, што даходы рэспубліканскага бюджэту ў 2024 годзе плануюцца ў памеры Br39, 9 млрд, кансалідаванага бюджэту — Br67,5 млрд, што адпаведна на 2,8% і 6,3% больш за ацэнку паступленняў 2023 года.
Прэв’ю: БелТА
На прасторах яе вялікасці кнігі.