Вы тут

Беларускія палярнікі віншуюць усіх з Новым годам!


Беларускія палярнікі віншуюць усіх з Новым годам і жадаюць, каб кажны чалавек адчуў сябе шчаслівым!


Ад імя ўдзельнікаў 16-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі начальнік экспедыцыі Аляксей Гайдашоў даслаў віншаванне з надыходзячым Новым, 2024 годам усім грамадзянам Рэспублікі Беларусь:

«Каманда 16-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі шле самыя цёплыя віншаванні з Новым годам і Раством Хрыстовым сваім родным і блізкім, усім жыхарам нашай цудоўнай краіны! Жадаем усім чыстага і спакойнага неба над галавой, палярнага здароўя, пабольш дабрыні і ўсмешак, душэўнага спакою і сямейнай утульнасці, новых імкненняў і дасягненняў, поспехаў і працвітання!
Няхай Новы Год радуе ўсіх выкананнем самых запаветных жаданняў, няхай кожны чалавек адчуе сябе шчаслівым, няхай кожны дзень Новага года прыносіць у нашы дамы толькі дабро і пазітыў, любоў і гармонію, дастатак і дабрабыт!
З Новым годам, дарагая Беларусь!»

Каманда 16-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі:

  • Аляксей Гайдашоў — начальнік экспедыцыі;
  • Уладзімір Несцяровіч — начальнік сезоннай палявой базы «Гара Вячэрняя»;
  • Аляксей Барысавец — вядучы спецыяліст, навуковы супрацоўнік-азонаметрыст;
  • Ягор Корзун — вядучы спецыяліст, навуковы супрацоўнік-біёлаг;
  • Мікалай Зінькевіч — галоўны спецыяліст па сувязі;
  • Віталь Хілько — вядучы спецыяліст, аўтамеханік;
  • Павел Конанаў — вядучы спецыяліст, электраманцёр;
  • Уладзімір Чарнюк — вядучы спецыяліст, навуковы супрацоўнік-эколаг;
  • Андрэй Мурашка — вядучы спецыяліст, навуковы супрацоўнік-глебазнавец, геалагічныя даследаванні;
  • Аляксандр Калевіч — вядучы спецыяліст, навуковы супрацоўнік-фізік;
  • Аляксандр Бурдак — вядучы спецыяліст, майстар-механік, слесар, мантажна-зварачныя работы;
  • Леанід Нікіцюк — галоўны спецыяліст, хірург;
  • Сяргей Люты — вядучы спецыяліст, загадчык вытворчасцю харчавання.

Падрыхтавала Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.