Вы тут

Як хутка аднавіцца пасля свят? Разгружаемся пасля застолля


Навагоднія святы з’яўляюцца хоць і пазітыўнай падзеяй, але тым не менш і стрэсам для арганізма. Бо чалавек у гэты перыяд сутыкаецца з сур’ёзнай нагрузкай: збіваецца рэжым сну і харчавання, у некаторых адбываецца інтаксікацыя алкаголем. Акрамя таго, на псіхіку ціснуць думкі аб нязбытных планах, што таксама можа сапсаваць святочны настрой. Пасля навагодніх святаў кожнаму з нас патрэбны час, каб аднавіць сілы і ўвайсці ў звычайны распарадак жыцця. Як гэта зрабіць максімальна хутка і бязбольна, чытайце ў гэтым артыкуле.

Перш за ўсё — адмоўцеся ад шкодных прадуктаў. Але, калі вы не можаце адмовіцца цалкам, паспрабуйце хаця б мінімізаваць іх за святочным сталом. Бо пасля тлустага мяса, алкаголю, салаты з маянэзам, многія скардзяцца на цяжар у жываце, метэарызм, пякотку, якія перашкаджаюць адчуваць сябе камфортна. У сваю чаргу лішак тлушчаў стварае нагрузку на печань і падстраўнікавую залозу, пагаршаецца праца сардэчна-сасудзістай сістэмы, што прыводзіць да з’яўлення лішняй вагі. Пакутуе і карысная мікрафлора — колькасць бактэрый-памочнікаў скароціцца і іх месца зоймуць іншыя, шкодныя мікраарганізмы.
 

Спіс самых шкодных прадуктаў:

Вэнджаніна. У вэнджаных мясе і рыбе вельмі шмат солі. Соль затрымоўвае вадкасць у арганізме, прымушае ныркі працаваць на мяжы магчымасцяў, што прыводзіць да ацёкаў. Менавіта соль і з’яўляецца адной з асноўных прычын ацёкаў. Антыакісляльнікі, якія часта прысутнічаюць у такіх прадуктах, негатыўна адбіваюцца на мікрафлоры ЖКТ. 
Салодкая газіроўка. Бурбалкі газу, за якія мы і любім газаваныя напоі, правакуюць усё тыя ж рэакцыі: уздуцце жывата, пякотку, адрыжку і метэарызм. Дарэчы, той жа эфект аказваюць і газаваныя алкагольныя напоі. Інтаксікацыя будзе ў разы мацней, калі змяшаць газіроўку з алкаголем (як усе звычайна і робяць). Празмернае ўжыванне спіртнога прывядзе да абязводжвання, кроў пачне гусцець, узрасце нагрузка на сэрца і печань. Акрамя таго, салодкая газіроўка, сапраўды, вельмі салодкая — кожная шклянка змяшчае 100-150 лішніх калорый. Ніякай пажыўнай каштоўнасці ў іх няма. Гэта чысты цукар.
Салаты, запраўленыя маянэзам, лепш ужываць у невялікай колькасці, альбо зусім замяніць больш здаровымі варыянтамі, напрыклад, заправіць абястлушчаным ёгуртам. Альбо вы можаце прыгатаваць маянэз самастойна, змяшаўшы грэцкі ёгурт, жаўткі і гарчыцу. У інтэрнэце можна знайсці мноства рэцэптаў, якія дазволяць скараціць каларыйнасць і зрабіць страву натуральнай — без узмацняльнікаў густу і стабілізатараў.
 
Не пераядайце. Нават людзі са здаровай стрававальнай сістэмай могуць адчуваць дыскамфорт ад пераядання. Наш страўнік невялікі — яго аб’ём складае прыкладна паўлітра. Калі з’есці значна больш, нагрузка на страўнік узрасце, а працэс пераварвання абцяжарыцца і замарудзіцца. Для гэтага проста не хопіць стрававальных ферментаў. Ежа пачне працэсс браджэння. Прыемнага мала, ці не праўда?
 
Дбайна перажоўвайце ежу. Вельмі важна старанна перажоўваць ежу, бо апрацоўка сліной — першая прыступка стрававання. Адпраўляючы ў страўнік непадрыхтаваную ежу, вы прымушаеце яго выконваць падвойную працу.
 
 
Як піць і не п’янець?
 
Перад пачаткам весялосці выпіце вады. Гэта дапаможа скараціць ужыванне алкаголю. 
 
Чаргуйце алкагольныя напоі з безалкагольнымі — або вадой: гэта запаволіць павышэнне ўзроўню алкаголю ў крыві. Прапорцыі прыкладна такія: адна порцыя алкаголю — дзве порцыі чыстай негазаванай вады. 
 
Ваша задача — не піць нашча. Ежа ў страўніку некалькі замарудзіць усмоктванне алкаголю ў кроў, а значыць, ап’яненне будзе паступовым. Упор пры гэтым варта зрабіць на бялковыя прадукты.
 
Алкаголь з бурбалкамі хутчэй ап’яняе: навукоўцы праводзілі тэсты з адным і тым жа алкагольным напоем (газаваным ці не) і выявілі, што ўтрыманне алкаголю ў крыві пры ўжыванні напою з «газікамі» павялічваецца хутчэй.
 
Аптымальны тэмп спажывання — адзін напой у гадзіну, і не больш за чатыры напоі за вечарынку для мужчын і за тры напоі для жанчын.
 
Не далівайце спіртное ў паўпусты келіх. Гэта ўскладніць падлік выпітага і перашкодзіць своечасова спыніцца.
 
З’ешце пару дзелек цытрыны або дадайце яго ў страву. Цытрына здольна нейтралізаваць дзеянне алкаголю ў крыві.
 
 
Важна! Занатуйце!
Міф 1: Алкаголь сагравае — гэта дакладна міф. Абмарожанні і смерці ад пераахаладжэння часцей за ўсё звязаны менавіта з алкагольным ап’яненнем.
Міф 2: Кава дапамагае працверазець або паляпшае стан раніцай — таксама міф. Звужэнне сасудаў і абязводжванне ад вялікай дозы кавы пагаршае самаадчуванне і запавольвае аднаўленне.
Міф 3: Прапацеўшы ў лазні можа ацверазець. Нагрузка на сардэчна-сасудзістую сістэму арганізма, аслабленую перапрацоўкай алкаголю, пагражае абязводжваннем. Хадзіць у сауну ў алкагольным ап’яненні можа стаць фатальнай памылкай.
 
Вы здзівіцеся, але калі не піць алкаголь у Новы год, то можна запомніць 1 студзеня. Вы не толькі выспіцеся, але і будзеце ў выдатным настроі. І самае галоўнае — ніякага жудаснага пахмелля!
 
Разгрузны дзень пасля свят, будзе вельмі карысны! Неабходна правесці невялікі адпачынак: ешце менш салодкага і мучнога, тлустага і салёнага, і больш нятлустага мяса, гародніны, арэхаў, тварагу, цэльназерневых круп. Плюс, варта ўключыць у рацыён прадукты, у якіх ёсць калій, бо яны дазваляюць хутка вывесці лішнюю вадкасць. Такім чынам вы дасце арганізму магчымасць ачысціцца. А значыць, хутчэй аднавіцца.
 
Алена ШАЎЧЭНКА
Фота: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.