Вы тут

Туры ў Антарктыду набіраюць папулярнасць сярод кітайскіх турыстаў


З надыходам зімы Антарктыда стала ўпадабаным месцам адпачынку многіх кітайскіх турыстаў, перадае «Жэньмігь жыбаа» анлайн». 


Розныя турыстычныя кампаніі запускаюць туры на самы поўдзень Зямлі. Сярод турысцкіх прадуктаў, якія паступяць у продаж падчас Свята вясны ў лютым, ужо распрададзены некаторыя элітныя падарожжы па кошце амаль 200 тысяч юаняў з чалавека. З-за доўгага вытворчага ланцужка і няпоўнага аднаўлення ланцужка паставак цэны на турыстычныя прадукты ў Антарктыдзе сёлета выраслі прыкладна на 10 працэнтаў у параўнанні з 2019 годам. Іншае адрозненне ў тым, што калі раней у падобныя туры адпраўляліся ў асноўным пажылыя людзі, то цяпер палярнымі экспедыцыямі цікавяцца ўсё больш моладзі і людзей сярэдняга ўзросту. Цяпер таксама ёсць турагенцтвы, якія бачаць вялікі патэнцыял палярных падарожжаў і загадзя рыхтуюцца да паездак у Антарктыду ў наступным летнім сезоне.

Паводле дадзеных Міжнароднай асацыяцыі антарктычных тураператараў, у 2019-2020 гадах Антарктыду наведалі звыш 74,3 тысячы чалавек з усяго свету, з якіх 8,1 тысячы — грамадзяне КНР, па колькасці турыстаў Кітай заняў другое месца. Чакаецца, што колькасць кітайскіх турыстаў у Антарктыдзе ў 2024-2025 гадах адновіцца да 65 працэнтаў ад паказчыка 2019-га, а ў 2025-2026 гадах поўнасцю вернецца да ранейшага ўзроўню.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.