Вы тут

У Коласаўскім музеі абмеркавалі новыя праекты


Настойліва грукаецца ў дзверы новы, 2024-ы, год. Наколькі плённым ён будзе для прапаганды беларускага прыгожага пісьменства, яшчэ пакажа час. Але ўжо сёння складаюцца новыя планы, праектуюцца новыя прэзентацыі і чытацкія канферэнцыі. У Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа прайшла сустрэча, на якой вызначаны бліжэйшыя клопаты ў гэтым накірунку.


У час перамоў з кіраўніцтвам музея старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі, дырэктар — галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда» Алесь Карлюкевіч звярнуў увагу на розгалас, які сярод кнігавыдаўцоў і пісьменніцкай грамадскасці выклікаў шэраг нядаўніх фестываляў дзіцячай кнігі, дзіцячага чытання, што прайшлі на пляцоўцы музея. А гэта найперш — і традыцыйнае свята «Міхасёвы прыгоды», якое ўжо двойчы праводзілася ў Коласаўскім доме. Дырэктар музея Ірына Мацяс адзначыла, што наступны фестываль дзіцячай кнігі запланаваны на 29 лютага. Ён будзе прысвечаны развітанню з зімой, надыходу вясны. Чакаецца выхад наўмысна да гэтай падзеі кнігі з адным з урыўкаў з паэмы народнага песняра Беларусі «Новая зямля». Дарэчы, да папярэдняга фестываля Выдавецкі дом «Звязда» немалым для сённяшняга часу накладам выпусціў кнігу Якуба Коласа «Каляды» — таксама змест склаў асобны радздзел з неўміручай паэмы. 

На бліжэйшы час запланавана ў музеі і прэзентацыя цэлай паэтычнай бібліятэкі, над якой у Выдавецкім доме «Звязда» рупіліся некалькі гадоў запар. Размова — пра калектыўныя зборнікі, якія прадстаўляюць паэзію аўтараў з Берасцейшчыны і Гомельшчыны, Гродзеншчыны і Віцебшчыны. Укладальнікам гэтых кніг выступіў старшыня секцыі паэзіі Саюза пісьменнікаў Беларусі галоўны рэдактар часопіса «Полымя» Віктар Шніп. Мяркуецца, што на прэзентацыю будуць запрошаны літаратуразнаўцы, крытыкі, даследчыкі сучаснай беларускай літаратуры. 

Абмеркавалі ў Коласаўскім музеі і іншыя ініцыятывы, сярод якіх і пашырэнне прасторы коласазнаўства ў рэгіёнах нашай краіны, своеасаблівыя вандроўныя літаратурна-краязнаўчыя экскурсіі і праца перасоўных экспазіцый, прысвечаных жыццю і творчасці класіка. 

Раман СЭРВАЧ

Прэв’ю: БелТА

 

 

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».