Вы тут

«Такі вялікі, а ў казкі верыш..!» Чаму дарослыя так шчыра вераць у цуды пад Новы год?


Новы год — заўсёды надзея на нешта добрае. Гэта мары аб шчасці. Гэтае трапяткое чаканне, што надыходзячы год абавязкова будзе лепшы за папярэдні, а ўсе беды, роспачы і гароты застануцца ў мінулым. Менавіта напярэдадні Новага года, як ніколі хочацца верыць, што ўсе самыя патаемныя жаданні абавязкова спраўдзяцца. Святочны стол па традыцыі упрыгожваюць класічныя стравы, а жаданні загадваюць апоўначы.


Чаму людзі вераць у цуды напярэдадні Новага года? Многія з нас менавіта на хвалі навагодняга настрою пачынаюць марыць, загадваць і планаваць. Справа ў тым, што на нас уплывае агульны стан навакольных людзей, упрыгожаныя вуліцы, крамы, прыемная мітусня. Унутры кожнага дарослага жыве дзіця, наіўнае, даверлівае, якое верыць у чараўніцтва. Нехта ў гэты час нават пачынае верыць у гараскопы. Менавіта таму многія з нас пішуць свае мэты на бліжэйшы год 1 студзеня — гэта матывуе да новых дасягненняў.

А самае цікавае, што нават калі нічога не адбываецца, у наступную Навагоднюю ноч, мы зноў загадваем жаданні апоўначы, зноў верым: што ўжо ў гэты Новы год, у нас усё абавязкова спраўдзіцца!

Пры тым марыць — карысна. Так можна распазнаць сапраўдныя жаданні, якія зробяць нас больш шчаслівым.

Нашы думкі матэрыяльныя, і чым больш мы думаем пра нашы жаданні, тым больш дзеянняў мы здзяйсняем у напрамку іх дасягнення. А запісаныя жаданні спраўджваюцца хутчэй.

Як выконваюцца жаданні? Калі мы хочам нешта змяніць у сваім жыцці, нам неабходна думаць, адчуваць і дзейнічаць па-новаму і фактычна «быць» іншым чалавекам. Нам спатрэбіцца новы стан розуму, здольнасць думаць па-новаму, аб новых выніках.

Вы можаце марыць быць багатым, але калі вы адчуваеце сябе бедным, вам ніколі не прыцягнуць у сваё жыццё грошы. Чаму? Таму што думкі — гэта мова мозгу, а пачуцці і адчуванні — мова цела. А калі мозг і цела пасылаюць супярэчлівыя сігналы, мара не спраўдзіцца.

Штодня ўяўляйце, што жаданне ўжо спраўдзілася. Чалавек мае тое, у што верыць. Толькі давер сусвету можа прыцягнуць тое, што здаецца немагчымым. Прадстаўце, з максімальнай колькасцю падрабязнасцяў і дэталяў, што ваша жаданне ці мара ўжо здзейсніліся. Засяроджвайцеся на гэтым як мага часцей — штодня, некалькі разоў на дзень.

Надзяліце прадстаўленне станоўчай энергіяй. «У мяне ёсць новая машына, і я з задавальненнем на ёй езджу кожны дзень». Аднак, калі вы ўяўляеце шыкоўную машыну, але не думаеце аб тым, як на яе зарабіць, мара так і застанецца марай. Дарэчы, абавязкова зайдзіце ў бліжэйшы аўтасалон і папытайце прайсці тэст-драйв на вашай будучай машыне. Вы павінны абавязкова прачуць яе энергію.

Дзякуйце перш, чым жаданне спраўдзіцца! Але падзяка не павінна заставацца на ўзроўні думак. Калі вы прамаўляеце слова «Дзякую», вы запускаеце ў сусвет добрую, станоўчую энергію. Усе любяць, калі ім дзякуюць. Так і сусвету будзе прыемная такая рэакцыя. І ён верне вам станоўчую энергію ў выглядзе шчаслівых падзей.

Як правільна скласці жаданне, каб яно спраўдзілася?

  • Выразна фармулюйце
  • Складайце жаданні ў цяперашнім часе і без часціцы «не»
  • Будзьце шчырыя з сабой
  • Марыце аб большым
  • Мары не працуюць без дзеянняў
  • Пішыце жаданні ў спрыяльным становішчы

Як зразумець, што вашае жаданне хутка спраўдзіцца:

  • Пазбаўленне чагосьці важнага і дарагога. Страта дарагіх, улюбёных рэчаў кажа аб тым, што хутка нешта вельмі значнае здарыцца ў вашым жыцці.
  • Дзіўныя і незвычайныя падзеі вакол вас.
  • Перашкоды і праблемы на шляху.

Пазбаўцеся ад страху змен. Для гэтага можна і трэба выкарыстоўваць розныя методыкі: візуалізацыя, медытацыя. Калі ўжо марыць маштабна, то і ўкладвацца трэба старанна. Памятайце, што мары не заўсёды хутка рэалізуюцца, не губляйце надзеі.

Важнае правіла! Усе мары спраўдзяцца ў свой час — калі вы да гэтага гатовыя ўнутрана і калі вы гэтага вартыя.

І напрыканцы дзве прытчы пра здзяйсненне мар!

«Ідэальная жонка».

Адзін мужчына шукаў сабе ў жонкі ідэальную жанчыну. Прайшлі многія гады. Сустракае яго стары сябар і пытаецца:

— Ці знайшоў ты ідэальную жанчыну?

— Так, знайшоў, — адказвае ён.

— Чаму ж ты не ажаніўся з ёй?, — спытаў сябар.

— Таму што яна шукала ідэальнага мужчыну... А я, замест таго, каб стаць ідэальным мужчынам, патраціў увесь свой час на пошукі ідэальнай жанчыны…

Выснова простая — хочаш ідэальную жанчыну, стань ідэальным мужчынам.

«Прыгожая сукенка».

У адной дзяўчынкі не было прыгожых сукенак. Дакладней, сукенкі былі, але ў іх яна сябе не бачыла прыгожай. І таму на школьных дыскатэках да яе ніколі не падыходзілі тыя хлопчыкі, пра якіх яна марыла. Уся праблема ў адсутнасці прыгожай сукенкі, думала яна. І вось задоўга да Новага года дзяўчынка напісала на лісточку: «Хачу самую прыгожую сукенку!» і паклала ў канверце пад елкай, каб Дзед Мароз (ці мама з татам) паспеў такую сукенку купіць. І вось, школьная дыскатэка, дзяўчынка ў самай прыгожай сукенцы. Але яна так ні з кім і не патанчыла. Бо нічога не змянілася, акрамя яе сукенкі...

Выснова простая — хочаш, каб змянілася сітуацыя, памяняй сябе і сваё стаўленне да яе.

Псіхолаг Алена ШАЎЧЭНКА

Фота: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.