Вы тут

Як рэгулююцца цэны на салодкія навагоднія падарункі, растлумачылі ў МАРГ


Намеснік начальніка аддзела метадалогіі ўпраўлення арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання МАРГ Наталля Чараповіч расказала БелТА аб тым, як рэгулююцца цэны на салодкія навагоднія падарункі.


Цэны на навагоднія падарункі рэгулююцца ў адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў нумар 713 «Аб сістэме рэгулявання цэн», расказала Наталля Чараповіч. «Згодна з дакументам, вызначаны пералік тавараў, на якія ўстанаўліваюцца гранічныя гандлёвыя надбаўкі. Умоўна кажучы, калі падарунак фарміруецца з тых тавараў, на якія цэны рэгулююцца, то нельга прымяніць вялікую гандлёвую надбаўку», — расказала яна.

У пералік уваходзяць каля 120 найменняў харчовай групы тавараў, у тым ліку кандытарскія вырабы, і каля 270 найменняў нехарчовай.

Што датычыцца нядобрасумленных прадаўцоў, то ў МАРГ ёсць галоўныя рэгіянальныя ўпраўленні, якія выходзяць на праверкі і адсочваюць усе факты завышэння цэн або іншых парушэнняў заканадаўства аб гандлі. «Выдаюцца прадпісанні, складаюцца пратаколы. У пераднавагодні перыяд такія факты не выключаны», — падкрэсліла Наталля Чараповіч.

Прэв'ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.