Вы тут

Надвор'е: Мокры снег з дажджом і ветрам


Як прагназуюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, у пятніцу надвор’е ў Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты ад цыклону з цэнтрам над Балтыйскім морам. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу і дажджу. Месцамі чакаецца слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні месцамі парывісты, а ўначы па паўднёва-заходняй палове краіны ў многіх раёнах моцны парывісты. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад мінус 1 да плюс 4 градусаў. Атмасферны ціск ноччу будзе інтэнсіўна падаць, днём істотна не зменіцца.


Фота: pexels.com

У суботу наша краіна працягне знаходзіцца ў цыркуляцыі паўночнаатлантычнага цыклону, пры гэтым на тэрыторыю пачнуць паступаць прахалодныя паветраныя масы з поўначы Еўропы. Пераважна воблачна. Часам чакаецца мокры снег. Месцамі па краіне прагназуюцца наліпанне мокрага снегу, у паўднёва-заходніх раёнах Беларусі слабая завіруха. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходняй чвэрці парывісты, у паўднёва-заходніх раёнах моцны парывісты. Тэмпература паветра на працягу сутак будзе ад 3 марозу да 2 цяпла.

І ў нядзелю захаваецца ўплыў халодных няўстойлівых паветраных мас, якія паступаюць з поўначы Еўропы. Воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца снег, мокры снег і слабая мяцеліца. На дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні, заходні парывісты, уначы ў асобных раёнах на паўднёвым захадзе краіны моцны парывісты. Ноччу стане злёгку халадней, калі чакаецца 1–6 марозу. Але днём зноў усталюецца нездаровае надвор’е з максімальнай тэмпературай ад мінус 3 градусаў да 2 цяпла.

Паводле папярэдняй інфармацыі сіноптыкаў, адказнымі за надвор’е ў наступны тыдзень будуць франтальныя раздзелы і больш цёплыя паветраныя масы. Яны працягнуць рабіць надвор’е не толькі воблачным, але і прынясуць у краіну новыя порцыі ападкаў у выглядзе снегу, мокрага снегу і дажджу. 

А гэта складнікі галалёдзіцы.

У панядзелак на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца ападкі ў выглядзе снегу, які будзе пераходзіць у дождж. Ноччу і раніцай у некаторых раёнах галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы панізіцца да 1–8 марозу. Днём будзе мінус 3 — плюс 3 градусы, а ў паўднёва-заходніх раёнах — 4–7 цяпла.

У аўторак на большай частцы тэрыторыі пройдуць ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. У некаторых раёнах слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Ноччу слупкі тэрмометраў пакажуць ад мінус 5 градусаў па паўночным усходзе да плюс 5 градусаў па паўднёвым захадзе краіны, а днём будзе ад мінус 3 градусаў да 4 цяпла.

У сераду ноччу на большай частцы тэрыторыі, а днём месцамі па краіне прагназуюцца кароткачасовыя ападкі (снег, мокры снег, дождж). У некаторых раёнах слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Уначы сіноптыкі абяцаюць ад мінус 4 градусаў да плюс 2, а ўдзень — мінус 3 — плюс 3 градусы.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.