Вы тут

Аляксандр Лукашэнка: Рэгуляванне ў цэнаўтварэнні — пытанне справядлівасці


Нарада па самай народнай тэме з удзелам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі прайшла ў Палацы Незалежнасці. На парадку дня цэны, механізм іх рэгулявання і кантроль. Гэтая тэма ўжо разглядалася на ўзроўнік кіраўніка дзяржавы ў кастрычніку мінулага года. Тады размова ішла перш за ўсё аб прадуктах і таварах паўсядзённага попыту. Прэзідэнт паставіў жорсткае патрабаванне — каб цэны былі справядлівымі, а асартымент — максімальна шырокім. Крыху пазней агульнымі намаганнямі быў выбудаваны парадак рэгулявання цэн са зразумелымі ўмовамі цэнаўтварэння. Тады такое рашэнне кіраўніка дзяржавы скептычна прынялі як адказныя за гэты службовыя асобы, так і апаненты ўлады, але стратэгія аказалася правільнай. 


Адступлення ні ўлева, ні ўправа не будзе

У пачатку гэтай нарады кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што калі ўраду было даручана заняцца гэтай праблемай, гаворка не ішла аб замарожванні ці нават аб стрымліванні цэн. Яна вялася аб рэгуляванні цэнаўтварэння. «Недзе стрымлівалі, недзе цэны падрасталі. Эканоміку не падманеш. І не было ніякага глупства, што мы дзейнічалі нібыта супраць законаў эканомікі», — сказаў ён. Беларускі лідар падкрэсліў, што калі замарозіць цану там, дзе яе нельга замарожваць, заўтра знікне тавар, ніхто не будзе працаваць. А ніхто ў страту працаваць не будзе, з гэтага і сыходзілі. Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што на нарадзе прысутнічаюць людзі, якія вырабляюць тавар (міністры), людзі, якія прадаюць тавар і людзі, якія арганізоўваюць працэс у цэлым. Такі склад удзельнікаў прапанаваў урад, паколькі ўсе адказныя павінны чуць і разумець, аб чым ідзе гаворка: хтосьці будзе прымаць рашэнні, а хтосьці будзе выконваць. Удзельнікі нарады на працягу трох гадзін з розных бакоў разглядалі галоўнае пытанне, закранулі і іншыя аспекты, якія ўплываюць на цэнаўтварэнне у краіне. 

«Я хачу, каб вы разумелі, што адступлення ні ўлева, ні ўправа ад гэтай праблемы не будзе. Гэта пытанне маральнае, стратэгічнае, палітычнае. Як хочаце называйце. Але галоўнае — гэта пытанне справядлівасці», — адзначыў Прэзідэнт. Ён прывёў прыклад: выраслі цэны, дапусцім, на малако — трэба вызначыць, каму ў кішэню пайшоў прырост гэтых цэн. Калі, дзякуючы яму, павялічыліся зарплаты даярак — адна справа. Але ў рэальнасці ўсё было не так: «Але ж вы па дакладу камітэту дзяржкантролю бачылі, што гэтыя цэны раскладвалі па кішэнях тыя, хто сёння менш за ўсіх заслугоўвае. І нават не гандлёвыя работнікі, а нейкія гаспадары атрымліваюць па 35 тысяч долараў, як мінімум у месяц». 

Аднак, па словах беларускага лідара, усё ж такі ўдалося вырашыць гэтую праблему. Але паколькі гэта пытанне справядівасці, а запыт на справядлівасць заўсёды быў у славян, і ў беларусаў у тым ліку, адысці ад гэтага пытання нельга, рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка. «Гэта пытанне нумар адзін у нашага народа. І ніякага тут папулізму, звяртаю ўвагу тых, хто вякаць пачне заўтра, тут няма. Ніякага папулізму перад электральнай кампаніяй. Мы да гэтага пытання звярталіся пастаянна. Але паколькі звярталіся і пытанне не рашалася, мной было прынята валявое рашэнне», — нагадаў кіраўнік дзяржавы.

З 1 студзеня павінна быць дакладная сістэма

Прэзідэнт падкрэсліў, што на чарговай нарадзе, пысвечанай цэнаўтварэнню, трэба паглядзець, як гэты працэс развіваецца. Ён назваў адзіную мэту: «ніякія вытворцы, бізнесмены і іншыя, хто займаецца паслугамі, не павінны бегаць у МАРГ, у міністэрства і ва ўрад і ўзгадняць цэны. З 1 студзеня павінна быць дакладная, зразумелая сістэма. Аляксандр Лукашэнка растлумачыў на канкрэтным прыкладзе: «Вось у вас 3 працэнты ў год прырост па нейкіх групах тавараў або ў цэлым. І ўсё. У першым квартале працэнт, у другім, у трэцім... А ў чацвёртым дэфляцыя 0,1 працэнта. І людзі будуць разумець, як ім выбудоўваць цэнаўтварэнне. Павінна быць дакладная зразумелая сістэма».

Аляксандр Лукашэнка звярнуў, ўвагу, што некаторыя вытворцы крыўдзяцца, што МАРГ не узгадніла цэны. «Дык колькі ў МАРГ трэба будзе трымаць людзей, каб яны ўсё гэта бачылі і ўзгаднялі. Вярніцеся ва ўрадзе да гэтай праблемы і нарэжце ўсім задачы — ад дэпутатаў да прэм’ер-міністра. Калі мяне трэба падключыць — калі ласка. Але пытанне павінна быць вырашана», — даручыў Прэзідэнт. Ён падкрэсліў, што сёлета стала відавочна, што гэта пытанне можна вырашаць, як пацверджанне — зніжэнне інфляцыі. У краіне інфляцыя складваецца каля 5-6 працэнтаў. Але было 19 працэнтаў. Таксама беларускі лідар нагадаў, што былі апасенні наконт таго, што людзі сыдуць і не будзе каму гандляваць. «Ёсць у нас каму гандляваць. А калі хтосьці не хоча па-чалавечы жыць у Беларусі — дарога адкрыта і туды і назад», — звярнуў увагу ён. 

Прэзідэнт спытаў у віцэ-прэм’ера, да чаго прыйшлі ў вырашэнні гэтага пытання. Прычым, яшчэ раз падкрэсліў ён, ніхто не павінен з урадам узгадняць цэны. Гэта можа прывесці да карупцыйных праяў. Неабходна дакладная, зразумелая сістэма.

У насельніцтва ёсць давер да ўлады

Аб сітуацыі на спажывецкім рынку далажыў віцэ-прэм’ер Мікалай Снапкоў. Па яго словах, за 11 месяцаў гэтага году рознічны тавараабарот вырас на 8,2 працэнта. «Значыць, людзі сталі больш хадзіць у крамы і больш купляць? Вось галоўны вынік», — удакладніў Прэзідэнт. Мікалай Снапкоў пацвердзіў, што гэта так. 

«Як чакалася, прыбытак за рэалізацыю прадукцыі ў гандлі ўпаў. Але і не магло быць інакш, паколькі мы кантралявалі надабаўкі. З 714 арганізацый, якія былі ўлічаны Белстатам за 10 месяцаў, 137 аказаліся стратнымі, прычым 105 з іх сфармулявалі свае страты за кошт бягучай дзейнасці, — адзначыў Мікалай Снапкоў. — Выснова: у гэтай сітуацыі асноўная маса прадпрыемстваў гандлю дэманструе фінансавую ўстолівасць».

Прэзідэнт параіў не асабліва перажываць за зніжэнне даходнасці невялікай колькасці прадпрыемстваў гандлю. «Што датычыцца іх прыбытку — ды не хвалюйцеся вы за прыбытак у гандлі. Ну, крыху менш яны заплацілі падаткаў у бюджэт», — сказаў ён. Кіраўнік дзяржавы спытаў, ці спраўляемся з бюджэтам. Мікалай Снапкоў адказаў, што больш чым. 

«Не трэба казаць „больш чым“. Малайцы. Там, дзе добра, там добра. А то схопяцца нашы бедныя збеглыя, плакаць пачнуць, што ў іх грошай няма, а тут грошы ёсць, — іранічна заўважыў Прэзідэнт. — Таму страхі, пра якія мы калісьці казалі — нічога не задарылася і працуем нармальна».

Другую характарыстыку сітуацыі з цэнамі віцэ-прэм’ер назваў больш важнай. Гэта актыўнасць насельніцтва. За гэты год яна характарызуецца больш за ўсё спажывецкім накірункам — людзі ў асноўным трацяць грашовыя сродкі на набыццё тавараў. Па словах Мікалая Снапкова, перадумовамі гэтага з’яўляецца эканамічная палітыка дзяржавы, якая дазволіла забяспечыць рост рэальнай заработнай платы больш чым на 10 працэнтаў (скарэктаваны на інфляцыю). Рост спажывецкага крэдытавання вырас у паўтара раза, рост крэдытавання на нерухомасць вырас на 60 працэнтаў, чысты продаж валюты насельніцтвам склаў 400 мільёнаў долараў. «Як вынік, аднавіліся продажы пасля падзення ў мінулым годзе. І перш за ўсё, тавараў доўгага карыстання. За 9 месяцаў прадажы новых аўтамабіляў выраслі на 11 працэнтаў, тэлевізараў — на 16 працэнтаў, веласіпедаў — на 18 працэнтаў, адзення — на 58 працэнтаў. Тавараабарот па харчовых таварах павялічыўся на 4,9 працэнты, па нехарчовых таварах — на 11 працэнтаў.

Таксама, акрамя высокай спажывецкай актыўнасці, назіраецца рост укладаў насельніцтва ў банках, пераважна рублёвых. З пачатку года яны склалі амаль 2.7 мільярды беларускіх рублёў, рост на 25 працэнтаў. 

«Вывад — інфляцыйныя чаканні насельніцтва знаходзяцца на нізкім узроўні. Ёсць давер да улады, што мы бачым перш за ўсё па банкаўскай сістэме і давер да крэдытанй палітыкі. І пры гэтым пакупніцкая здольнасць насельніцтва адна з самых высокіх за апошнія гады», — расказаў Мікалай Снапкоў. У параўнанні з 2016-м годам за сярэднюю заработную плату можна набыць на 60 працэнтаў больш свініны, ці 183 кілаграмы, на 60 працэнтаў больш мяса птушкі ці 319 кілаграмаў, малака ў 1,4 разы больш, ці амаль тону, бульбы больш на 10 працэнтаў, ці амаль дзве тоны, прывёў яшчэ адзін прыклад першы віцэ-прэм’ер. 

«І гэта ўсё на прылаўках?», — спытаў Прэзідэнт. На што Мікалай Снапкоў адказаў сцвярджальна. 

«Такім чынам, спажывецкі рынак характарызууецца стабільнасцю, асартымент тавараў трымаецца і перадумоў да дэфіцыту нейкіх тавараў няма», — рэзюмаваў Мікалай Снапкоў. Пры гэтым, як зрабіў акцэнт Прэзідэнт, супакойвацца нельга. На што віцэ-прэм’ер запэўніў, што гэтыя пытанні пастаянна знаходзяцца на кантролі. 

Тры фактары інфляцыі

Мікалай Снапкоў далажыў і аб ўзроўні інфляцыі: на 1 снежня ўзровень інфляцыі ўпаў на 5,4 працэнта. Гэта амаль у тры разы ніжэй прыросту індэкса спажывецкіх цэн, які склаўся ў кастрычніку 2022 года, на той момант, калі былі прынятыя рашэнні і пастаўлены задачы па забяспечанні абгрунтавага ўзроўню цэн. Прырост інфляцыі першы віцэ-прэм’ер растлумачыў трыма фактарамі. Першы — асэнсасаванае, свядомае рашэнне, прынятае дзяржаўнымі органамі па галіновым рэгуляванні цэн, якія ў сукупнасці абумовілі 2,1 працэнтнага пункта ў агульным узроўні інфляцыі.

«У 2023 годзе павышаны цэны і тарыфы на падакцызныя тавары, тытунь, алкаголь, жыллёва-камунальныя паслугі, пасажырскі, чыгуначны транспат, паслугі вышэйшай адукацыі і дашкольнай адукацыі», — сказаў Мікалай Снапкоў.

«Гэта там, дзе нельга было ўтрымліваць цэны, — удакладніў Прэзідэнт. — Там, дзе трэба — калі ласка, падымалі. Недзе стрымлівалі. Але ў будучым годзе такога дысбалансу ўжо быць не павінна. І разбежкі такой».

Другім фактарам прорысту інфляцыі Мікалай Снапкоў назваў рост кошт на імпартныя тавары, пераважна з трэціх краін на фоне курсавых ваганняў. «Гэта імпартаваная інфляцыя. Усе ведаюць, што мы краіна актыўнага знешнегандлёвага абарота экспарт-імпарт. І, канешне, імпартная інфляцыя на нас уплывае прама», — заўважыў ён. Віцэ-прэм’ер прывёў лічбы: цэны на імпартныя лекавыя прэпараты выраслі на 12 працэнтаў, на фрукты — амаль на 13 працэнтаў, пасажырскія чыгуначныя перавозкі міжнародных зносін на 23 працэнты, турыстычныя паслугі — на 22 працэнты. 

Прэзідэнт заўважыў, што з цэнамі на фрукты і лекі трэба яшчэ разабрацца. «Тут мы чаго баімся? Нейкі прыватнік з аптэкі сыдзе? Няхай сыходзіць, у нас дастаткова дзяржаўных аптэк, якія будуць гэтым займацца», — сказаў ён. Кіраўнік дзяржавы яшчэ раз звярнуў увагу на неабходнасць выключыць неабгрунтаванае пасрэдніцтва ў гэтай сферы, каб сфарміраваць справядлівыя цэны на лекі: «Я табе раскажу, як складваюцца цэны на імпартныя лекі, і ты паглядзіш, колькі там „пракладак“, як я гавару: сыноў, блізкіх сваякоў і палюбоўніц».

Трэці фактар прыросту інфляцыі, па словах Мікалая Снапкова, прынятае дзяржаўнымі органамі рашэнне ў рамках № 713-й пастановы Савета Міністраў ад 19 кастрычніка 2022 года «Аб сістэме рэгулявання цэн». «Прынята 763 рашэнні па павышэнні цэн і 1350 па ўстанаўленні цэн на новыя тавары. Гэта рашэнні, якія прымаліся аблвыканкамамі і дзяржаўнымі органамі дзяржкіравання. Гэтыя рашэнні разам далі інфляцыю каля 1 працэнта ў год», — растлумачыў ён. Пры гэтым найбольш выраслі ў кошце малако, мяса, адзенне. Затое цэны на крупы, макароны, сінтэтычныя мыйныя сродкі знізілася (каля 5%).

«У рамках усёй выбаркі Белтстата па 70 пазіцыях тавара цэны растуць стрымана, у межах чатырох працэнтаў. У сукупнасці прырост цэн на рэгулюемыя цэны ў рамках 713-й пастановы склаў 2.7 працэнты», — сказаў ён. Віцэ-прэм’ер падкрэсліў, што цэны ў Беларусі на большасць тавараў традыцыйна меншыя, чым у Расіі. Малако танейшае на 30 працэнтаў, курыца на 21 працэнт, хлеб — на 47 працэнтаў, масла на 18 працэнтаў. І гэта тэндэнцыя доўгатэрміновая. 

«Але ў гэтым ёсць пэўная небяспека. Людзі павінны разумець, што калі мы яшчэ ніжэй будзем трымаць цэны, а ў Расіі вырастуць, тавар сыдзе, мы гэта праходзілі», — заўважыў Аляксандр Лукашэнка. Мікалай Снапкоў пацвердзіў, што гэта можа быць небяспечна, таму і выконваецца баланс.

«За 19 дзён снежня цэны выраслі на 0.5 працэнта, у асноўным гэта сезоны рост коштаў на гародніну ці імпартныя фрукты. У цэлым ацэнкава па годзе інфляцыя складзе 5,4-5,6 працэнта», — далажыў Мікалай Снапкоў. 

Трэба варышуцца!

Асобна Аляксандр Лукашэнка звярнуўт увагу на рост цэн на айчынную агародніну, у прыватнасці на агуркі і памідоры. Яшчэ вясной кіраўнік дзяржавы даручаў вырашыць праблему з вырошчваннем плодаагародніннай прадукцыі ў міжсезонне. Тады Прэзідэнт прапаноўваў пабудаваць больш цяпліц, каб на працягу ўсяго года можна было забяспечваць беларусаў сваёй агароднінай. Аднак ва ўрадзе вырашылі паспрабаваць вырашыць гэтую праболему з найменшымі ўкладананнямі. Віцэ-прэм’ер Леанід Заяц запэўніў, што аддача атрымалася добрай: на прылаўках айчыннай прадукцыі хапае, а ў параўнанні са снежнем 2022 года цэны на агуркі знізіліся прыкладна на 16,5 працэнта.

Прэзідэнт звярнуў асаблівую ўвагу на сезонны рост цэн на агародніну. Ён заўважыў, што людзей хвалююць сённяшнія, а не леташнія цэны ў крамах. «Вырабіце гэтых агуркоў у дастатковай колькасці. Людзі хочуць, каб і ў Новы год яны былі таннейшыя, — запатрабаваў ён. — Я вам гаварыў: „Пабудуйце яшчэ 10 цяпліц“ — „Мы падсвецім!“ Дык падсвечвайце!»

Як далажыла старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна Мядзведзева, у снежні цэны на тыя ж агуркі ў параўнанні з лістападам выраслі амаль на 66 працэнтаў. Падобная сітуацыя па капусце, цыбулі, бураках, моркве і памідорах.

«Мы падсвецім — агуркі будуць расці самі! — сыранізаваў Аляксандр Лукашэнка, вяртаючыся да абяцанняў урада. — Вы падумайце, што зрабіць. Я чамусьці стаўлю пытанне. 10-15 гадоў таму я б так не казаў: дорага было — і газ, і нафта. Але зараз жа ўсяго хапае».

Віцэ-прэм’ер Мікалай Снапкоў запэўніў, што гэтае пытанне знаходзіцца на кантролі членаў урада. 

«Варушыцца трэба. Хоць бы там, дзе мы можам, — запатрабаваў кіраўнік дзяржавы. — Майце на ўвазе, гэта наш пачатак па цэнаўтварэнні, нашы першыя крокі. Усё будзе ўпірацца ў вытворчасць, у аб’ёмы. Трэба павялічваць вытворчасць, асабліва там, дзе мы можам».


У тэму

Унутраны рынак — гэта святое 

Размаўляючы з журналістамі па выніках нарады, Мікалай Снапкоў нагадаў, што ў пытанні цэнаўтварэння Прэзідэнт першапачаткова патрабаваў, каб была створана і працавала адпаведная сістэма: «Спачатку гэта было насамрэч нават метадалагічна складана. Але першапачаткова патрабаванне было да нас аб тым, каб працавала сістэма. Эканамічныя законы ёсць і будуць, і іх ігнараваць нельга», — адзначыў ён. Таму, па словах першага віцэ-прэм’ера, будзе выбудавана сістэма, мінімальна звязаная з узгадненнем цэн з кімсьці. Будзе вызначаны працэнтны парог, у рамках якога любое прадпрыемства можа ўстанаўліваць цэны на ўнутраны спажывецкі рынак.

«Гэта не датычыцца прамежкавых, інвестыцыйных тавараў. І гэта дакладна не датычыцца экспарту. На экспарт можаце адпраўляць з якой заўгодна цаной і там кампенсаваць недаатрыманы прыбытак на ўнутраным рынку. Мы, у прынцыпе, гатовы да такой сістэмы, і яна будзе з 1 студзеня рэалізавана, як было даручана Прэзідэнтам», — заявіў ён. Мікалай Снапкоў звярнуў увагу, што ў дадзеным выпадку не зусім карэктна гаварыць аб недаатрыманым прыбытку на ўнутраным рынку: «Унутраны рынак — гэта святое. Ёсць розныя даходы ў грамадзян Беларусі і грамадзян тых краін, куды на экспарт адпраўляюць нашу прадукцыю. Ёсць розная сацыяльная нагрузка. Таму на ўнутраны рынак трэба пастаўляць па тых справядлівых цэнах, якія фарміруюцца ў нас у адпаведнасці з 713-й пастановай якая дзейнічае, і з той новай адкарэкціраванай сістэмай 713-й, якая будзе дзейнічаць у 2024 годзе. Гэта проста святы абавязак — забяспечыць насычэнне ўнутранага рынку», — канстатаваў віцэ-прэм’ер. 

Журналісты пацікавіліся, ці будуць па-ранейшаму дзейнічаць абмежаванні па гандлёвых надбаўках для гандлёвых сетак. Мікалай Снапкоў, што іншых варыянтаў як працягваць прытрымлівацца гэтай практыкі, няма. «Вопыт і практыка 2023 года паказваюць, што мы знайшлі гэты баланс паміж справядлівым фарміраваннем цаны ў сетках і нязбытнасцю сетак», — сказаў ён. 

Першы віцэ-прэм’ер у цэлым канстатаваў, што ёсць пэўныя моманты, дзе можна было зрабіць лепш, і ва ўрадзе гэта бачаць. «Асноўная задача — гэта работа над памылкамі. Своечасова выпраўляць памылкі і не баяцца іх. Гэта і ёсць эканоміка, гэта і ёсць жыццё», — сказаў Мікалай Снапкоў. У цэлым эканамічныя вынікі адыходзячага года ён назваў добрымі: «Яны прадыктаваны тым, што мы павышалі ў гэтым годзе заработную плату дастаткова актыўна, пенсіі, стымулявалі спажывецкае крэдытаванне і крэдытаванне на нерухомую маёмасць».

Першы віцэ-прэм’ер таксама звярнуў увагу на рацыянальнасць паводзін грамадзян Беларусі на рынку ў бягучым годзе. Па яго словах, гэта звязана як са спажываннем, так і са зберажэннем. «Гэта відавочна падкрэслівае давер беларусаў да эканамічнай палітыкі і давер да ўладаў. І мы спадзяёмся, што не падвядзем іх і ў далейшым», — сказаў ён.

Валерыя СЦЯЦКО

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.