Вы тут

Таленавітую і паспяховую моладзь Гомельшчыны запрасілі на навагодні баль


У фае Гомельскага грамадска-культурнага цэнтра сабраліся 70 юнакоў і дзяўчат з розных куткоў вобласці. Удзельнікаў святочнага мерапрыемства прывітаў старшыня аблвыканкама Іван Крупко. 


Па традыцыі на навагоднім балі ўшанавалі лепшых навучэнцаў рэгіёна — лаўрэатаў штогадовай прэмій Гомельскага аблвыканкама. Так, 50 юнакоў і дзяўчат — пераможцы алімпіяд, прызёры і лаўрэаты фестываляў і конкурсаў, выдатнікі вучобы, актывісты грамадскага жыцця — атрымалі пасведчанні з рук кіраўніка рэгіёну. Словы шчырай падзякі прагучалі ў адрас не толькі лепшых навучэнцаў, але і педагогаў, бацькоў, у цэлым дзяржавы. 

— Для раскрыцця талентаў у нашай вобласці і ў нашай роднай Беларусі створаны ўсе ўмовы, — звярнуўся да маладых людзей Іван Крупко. — Гэты абласны навагодні баль — падарунак за вашу стараннасць, працавітасць, выдатную вучобу, клапатлівае стаўленне да людзей, якія вас акружаюць, да нашай краіны.

Губернатар пажадаў таленавітай і паспяховай моладзі Гомельшчыны здароўя, энергіі, далейшага імкнення да перамог, дасягнення пастаўленых мэт у імя працвітання Гомельскага краю, роднай краіны.

У працяг святочнага мерапрыемства на паркеце Гомельскага грамадска-культурнага цэнтра закружылі пары старшакласнікаў — гасцей з розных куткоў вобласці. Пад мелодыі вальса, паланэза, полькі юнакі і дзяўчаты перанесліся ў атмасферу балоў мінулых стагоддзяў. Дарэчы, упершыню навагодняе свята для моладзі Гомельшчыны ў такім фармаце правялі чатыры гады таму. Для юнакоў і дзяўчат вобласці з году ў год запрашэнне на навагодні баль — гонар і вялікая радасць. Акрамя таго падрыхтоўка і ўдзел у падобных свецкіх раутах для моладзі могуць стаць унікальным вопытам, магчымасцю праявіць сябе. 

— Балі заставаліся асноўнай тэрыторыяй зносін і асветы. Каб падтрымаць гутарку, неабходна было шмат чытаць, шмат ведаць, добра разбірацца ў мастацтве, — нагадаў моладзі аб цэлай бальнай культуры мінулых стагоддзяў Іван Крупко. — І мне б хацелася, каб тут, як і стагоддзі таму, грацыёзна кружыліся пары пад цудоўную музыку вялікіх класікаў, вяліся цікавыя інтэлектуальныя гутаркі на самыя розныя тэмы, каб з’явілася рэальная альтэрнатыва для правядзення вольнага часу без тэлефона і камп’ютара, — заклікаў моладзь Гомельшчыны кіраўнік рэгіёна.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фта ТК «Гомельшчына афіцыйна»

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.