Вы тут

Гала-канцэртам Viva Opera! завяршыўся Мінскі міжнародны Калядны оперны форум


Удзельнікамі опернага форуму сёлета сталі два замежныя калектывы — з Ташкента і Самары, з пастаноўкамі «Шукальнікі жэмчугу» і «Любоў да трох апельсінаў», якіх няма ў рэпертуары беларускага Вялікага. Гледачы атрымалі магчымасць таксама атрымаць насалоду ад лепшых твораў айчынных майстроў оперы.


Прыгожай фінальнай кропкай 15 снежня стаў Гала-канцэрт зорак опернай сцэны Viva Opera! У закрыцці Мінскага міжнароднага Каляднага опернага форуму — 2023 прынялі ўдзел як госці, так і беларускія салісты — спевакі, якіх любіць і ведае глядач.

Гасцямі свята сталі саліст Марыінскага тэатра Уладзіслаў Сулімскі, народны артыст Узбекістана, дырэктар Вялікага тэатра оперы і балета імя А.Наваі Раміз Усманаў, Саргіс Бажбеук-Мелікян, салістка Вялікага тэатра Расіі, заслужаная артыстка Расіі Агунда Кулаева, саліст Маскоўскага тэатра «Новая опера» імя Я.У. Колабава, заслужаны артыст Рэспублікі Паўночная Асеція-Аланія Аляксей Татарынцаў, салістка Маскоўскага музычнага тэатра «Гелікон-опера» Аляксандра Сакалова.

Вялікі тэатр Беларусі прадставілі народныя артысты краіны Анастасія Масквіна і Уладзімір Громаў з дуэтам Сільвіа і Недды з оперы «Паяцы» Руджэра Леанкавала, Станіслаў Трыфанаў, які разам з хорам Вялікага тэатра Беларусі выканаў куплеты Эскамільё з оперы «Кармэн» Жоржа Бізэ. Акрамя таго, у канцэрце прынялі ўдзел лаўрэат міжнародных конкурсаў Анастасія Малевіч з арыяй Леаноры «Pace, pace, mio Dio...» з оперы «Моц лёсу» Джузэпэ Вердзі, а таксама Дар’я Гаражанка і Юлія Астроўская з хорам беларускага Вялікага выканалі песню Эбалі з оперы «Дон Карлас» Джузэпэ Вердзі. Лаўрэат міжнародных конкурсаў Аляксей Макшанцаў і Аляксандра Сакалова (Расія) выступілі з дуэтам Дона Жуана і Царліны з оперы «Дон Жуан» Моцарта.

Нагадаем, што тымі, хто адказваў за тое, каб сёлетні Калядны оперны форум атрымаўся відовішчным і запамінальным, былі відныя прадстаўнікі беларускай культуры галоўны дырыжор Вялікага тэатра Беларусі, народны артыст Рэспублікі Башкартастан Арцём Макараў, галоўны рэжысёр тэатра, уладальнік медаля Францыска Скарыны Ганна Маторная, галоўны хормайстар, народная артыстка Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Ніна Ламановіч і галоўны мастак, лаўрэат рэспубліканскіх конкурсаў Любоў Сідзельнікава.

Яна ВАЛАСАЧ

Фота прадстаўлены тэатрам

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.