Вы тут

Каля сталічнага Палаца спорту Завадскі раён прадставіў сваю ёлку


16 снежня на пляцоўцы каля Палаца спорту ў Мінску Завадскі раён сталіцы адкрыў конкурс крэатыўных навагодніх дрэў «Ёлкі нашага горада».


Першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Надзея Лазарэвіч і кіраўнік адміністрацыі Завадскага раёна сталіцы Сяргей Масляк урачыста адкрылі навагоднюю прыгажуню, у вырабе якой прынялі ўдзел: Мінскі аўтамабільны завод, Мінскі завод колавых цягачоў, Мінскі падшыпнікавы завод, і пажадалі мінчанам працвітання, дасягненняў добрых.

Потым кранальна выступілі дзеці спецыялістаў, якія працуюць на заводах.

Дзед Мароз і Сяргей Масляк далі зваротны адлік — і ялінка Заводскага раёна запалілася.

У святочным канцэрце прынялі ўдзел: салісты вакальнай студыі «Артыс Нова» Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта Станіслаў Садоўнічак, Ульяна Кунда і Алад Юхневіч, узорны ансамбль народнай песні «Святкi» Палаца дзяцей і моладзі «Золак» г. Мінска, салісты надзвычайных сітуацый Рэспублікі Беларусь Павел Лашчэўскі і Марыя Цітовіч, салісткі Палаца культуры Мінскага аўтамабільнага завода Дзіяна Сілівончык, Анастасія Коласава і Даная Шаршавіцкая і іншыя.

Фінальная песня «З Новым годам, мама, з Новым годам, тата» прагучала ў выкананні ўсіх удзельнікаў канцэрта.

Да 24 снежня кожны вечар у 18.00 раёны Мінска прэзентуюць свае арыгінальныя навагоднія ёлкі і парадуюць жыхароў і гасцей сталіцы выступленнямі творчых калектываў.

17 снежня прадставіць сваю навагоднюю ёлку Ленінскі раён, 18 снежня — Маскоўскі раён.

Кастрычніцкі раён прыме ўдзел у конкурсе 19 снежня, Першамайскі раён — 20 снежня.

21 снежня запрашае на свята Партызанскі раён, Фрунзенскі раён — 22 снежня, Савецкі раён — 23 снежня.

24 снежня завершыць конкурс Цэнтральны раён Мінска.

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.

Здароўе

Як мыць садавіну, гародніну і зеляніну, каб не атруціцца?

Як мыць садавіну, гародніну і зеляніну, каб не атруціцца?

«Апрацоўваць гародніну і садавіну сродкам для мыцця посуду нельга».