Вы тут

Каля сталічнага Палаца спорту адкрыўся навагодні «Калядны кірмаш»


16 снежня на пляцоўцы побач з Палацам спорту ў Мінску адкрыўся навагодні «Калядны кірмаш».


Наведвальнікам прапаноўваюць свае тавары больш за сорак удзельнікаў кірмашу. Тут можна набыць навагоднюю атрыбутыку, цацкі, вязаныя рукавіцы і цёплыя тэпцікі.

Тыя, хто прагаладаўся, могуць смачна і сытна перакусіць дранікамі, блінамі, шашлыком, салодкімі прысмакамі, у тым ліку і традыцыйным чэшскім прысмакам — драбнікам.

У адсутнасці снега, дзеці аддалі перавагу санкам — аўтамабілі, каруселі і іншыя атракцыёны.

На кірмашы можна набыць і навагоднюю ёлку.

Нягледзячы на перыядычны дробны дождж, перадсвяточны настрой чытаецца на тварах дзяцей і дарослых, тым больш побач з гандлёвымі радамі свеціцца агнямі маляўнічая гарадская ёлка!.

Кірмаш запрашае жыхароў і гасцей Мінска з 16 па 24 снежня і з 8 па 14 студзеня — з 15.00 да 22.00; з 25 па 30 снежня і з 1 па 7 студзеня — з 13.00 да 23.00; у навагоднія суткі — з 13.00 да 4.00.

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі. 

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.