Вы тут

Надвор'е: Ноччу холадна, а днём мокра и слізка


Мне падабаецца, калі зіма нармальная. Калі снег і нават невялікі мароз. Але ў апошнія гады з тэмпературай у нас арэлі. Вось і ў гэтыя выхадныя надвор’е чакаецца «ніякае» — то прымарозіць уначы да мінус 11, а потым прыгрэе днём да плюс 7 градусаў, паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота: pexels.com

А ў пятніцу надвор’е ў краіне будуць вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску і халодная вільготная паветраная маса з Балтыйскага мора. Воблачна, днём з праясненнямі. Месцамі, а ноччу па паўночным усходзе на большай частцы тэрыторыі пройдзе снег. Уначы і раніцай у асобных раёнах будзе згушчацца слабы туман. На дарогах чакаецца галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні ўмераны. Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе ад мінус 1 градуса па захадзе да 10 марозу па паўночным усходзе Беларусі. Максімальная тэмпература днём ад мінус 5 да плюс 1 градуса. Атмасферны ціск будзе расці.

Першы месяц зімы вырашыў змагацца са снегам ужо ў гэтую суботу. Умовы надвор’я ў краіне ў асноўным будзе вызначаць франтальны раздзел, які ссоўваецца з боку Балтыйскага мора. Воблачна з праясненнямі. У многіх раёнах пройдуць невялікія ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу і дажджу. Месцамі чакаюцца слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер заходні ўмераны, месцамі парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад 2 да 8 марозу, пры праясненнях па паўночным усходзе краіны паветра будзе астуджацца да мінус 11 градусаў, у заходніх раёнах нуль — плюс 1 градус. Максімальная тэмпература днём складзе ад мінус 4 да плюс 3 градусаў.

У нядзелю чарговая змена надвор’я. Наша тэрыторыя апынецца пад уплывам атмасферных франтоў і цёплых атлантычных паветраных мас, якія паступаюць з боку Заходняй Еўропы. Воблачна з праясненнямі. Часам будуць ісці ападкі ў выглядзе мокрага снегу, які будзе пераходзіць у дождж. У асобных раёнах слабы туман. Ноччу і раніцай месцамі слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер заходні парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы будзе ад мінус 5 градусаў па ўсходзе да 3 цяпла па захадзе краіны. А днём запахне вясной — гэтым разам будзе ад нуля да 7 цяпла.

У сувязі з тым, што нас чакая такая «шырокая» галалёдзіца, МУС нагадвае аўтамабілістам і пешаходам аб правілах бяспечнага руху.

У гэта надвор’е кіроўцам неабходна рухацца не проста з дазволенай хуткасцю, а з адпаведнай канкрэтным дарожным умовам на кожным участку маршруту, папярэдзілі эксперты. Асабліва асцярожнымі варта быць у месцах, дзе ўтворыцца наледзь з-за частых тармажэнняў: перад пешаходнымі пераходамі, штучнымі няроўнасцямі, прыпынкамі грамадскага транспарту, чыгуначнымі пераездамі.

Пешаходам ва ўмовах ападкаў варта апранаць вопратку павышанай бачнасці, у цёмны час карыстацца святлоадбівальнымі элементамі. Пераходзіць дарогу дапушчальна толькі ў дазволеных месцах і толькі пераканаўшыся, што кіроўцы заўважылі пешахода і прапускаюць яго. Чакаць пераходу рэкамендуецца за метр ад краю праезнай часткі.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.