Вы тут

Беларускім бязвізам з пачатку года скарысталіся амаль 400 тыс. іншаземцаў


З 1 студзеня 2023 года беларускім бязвізам скарысталіся 399.535 жыхароў суседніх краін Еўрасаюза. Пра гэта паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.


Паводле інфармацыі пагранічнага ведамства, з пачатку года ў бязвізавым парадку Беларусь наведалі 239 664 грамадзяніны Літвы, 91 849 грамадзян і 27 959 неграмадзян Латвіі, а таксама 40 063 грамадзяніны Польшчы.

Усяго з пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму ў Беларусь прыбыў 784 521 іншаземец: 487 927 грамадзян Літвы, 179 983 грамадзяніны і 54 838 неграмадзян Латвіі, а таксама 61 773 грамадзяніны Польшчы.

Падрабязная інфармацыя пра бязвізавае наведванне Беларусі размешчана ў спецыяльным раздзеле інфармацыйнага партала Дзяржпагранкамітэта і ў мабільным дадатку «Граніца Беларусі».

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Юная артыстка, якая арганічна падае сябе ў розных вобразах і жанрах. 

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.