Вы тут

Наталля Качанава сустрэлася з калектывам УП «Гроднакаапфутра»


Нарада, у якой прынялі ўдзел прадстаўнікі ўрада, Беллегпрама і Белкаапсаюза, стала працягам сустрэчы з калектывам дызайн-цэнтра па пашыве вырабаў з натуральнага футра GNL гандлёвага унітарнага прадпрыемства «Белкаапзнешгандаль Белкаапсаюза». Даведаўшыся аб складаным становішчы ў дызайн-цэнтры, Старшыня Савета Рэспублікі, упаўнаважаны прадстаўнік кіраўніка дзяржавы ў Мінску выехала на вытворчасць і падрабязна вывучыла сітуацыю. У выніку было даручана забяспечыць прадпрыемства сыравінай у поўным аб’ёме, а гандлёвыя паліцы — шырокім асартыментам прадукцыі з футра. Самае галоўнае, была пастаўлена задача — захаваць унікальны калектыў. 


Падчас нарады па пытаннях захавання і развіцця вытворчасці вырабаў з натуральнага футра ў Белкаапсаюзе спікер верхняй палаты парламента пацікавілася, што зроблена для таго, каб захаваць калектыў. Акрамя таго, Наталля Качанава заслухала прапановы па забяспячэнні эфектыўнай дзейнасці прадпрыемства. Адна з мер, накіраваная на вырашэнне гэтых двухх пытанняў, ужо прынята — дызайн-цэнтр па пашыве вырабаў з натуральнага футра GNL гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства «Белкаапзнешгандаль Белкаапсаюза» далучаны да ўпраўлення па вытворчасці і рэалізацыі вырабаў з натуральнага футра УП «Гроднакаапфутра».

Наталля Качанава звярнула ўвагу на тое, што гэта добры калектыў, які даволі эфектыўна працуе. Па яе словах, вырабы з футра, якія там ствараюцца, ведаюць не толькі ў нашай краіне, а і за яе межамі. 

Старшыня Савета Рэспублікі спынілася на пытанні павышэння заработнай платы і сітуацыі з кадрамі на прадпрыемстве. «Вы ведаеце, што самае галоўнае ў нашай краіне — гэта людзі, — падкрэсліла яна. — Прэзідэнт ад нас патрабуе справядлівых адносін да людзей».

Наталля Качанава заўважыла, што падабраць кваліфікаваных прафесійных спецыялістаў у галіну лёгкай прамысловасці сёння няпроста. Аднак і ў гэтым плане пэўныя меры ўжо прадпрымаюцца. 

Пасля нарады Старшыня Савета Рэспублікі сустрэлася з працоўным калектывам упраўлення па вытворчасці і рэалізацыі вырабаў з натуральнага футра УП «Гроднакаапфутра». Звяртаючыся да прысутных, Наталля Качанава адзначыла, што пытанне далейшага функцыянавання прадпрыемства ўжо практычна вырашана. Яна лічыць правільным што калі ёсць і сыравінная база, і вытворчасць, якая займаецца пашывам і рэалізацыяй прадукцыі з гэтай сыравіны. «Зрабілі мадэрнізацыю прадпрыемства, выпускаем тканіны — значыць павінен быць дызайн-цэх і пашыў», — удакладніла спікер.

Старшыня Савета Рэспублікі заўважыла, што Беларусь — адна з нямногіх дзяржаў свету, якая займаецца вырошчваннем норак. «Гэта тое, што сёння запатрабавана, — падкрэсліла яна. — Мы думаем, што гэтая вытворчасць будзе пашырацца». 

Падчас сустрэчы Наталля Качанава расказала аб дзейнасці Савета Рэспублікі, найважнейшых законапраектах, апошнім часам прынятых парламентарыямі. Спікер верхняй палаты парламента пажадала супрацоўнікам прадпрыемства паспяховай работы. «У вас выдатны дружны калектыў, — адзначыла яна. — Застаўся касцяк людзей, якія нават на невялікім заробку разумелі, што ёсць калектыў, ёсць справа, якая падабаецца. Мы вам удзячны за тое, што вы захавалі адданасць свайму калектыву, справе і ўсё-такі не пакінулі гэтую вытворчасць».

Вераніка КАНЮТА

Фота БелТА


У тэму 

Як расказаў у размове з журналістамі намеснік прэм’ер-міністра Леанід Заяц, у цэху па пашыве вырабаў з натуральнага футра ў сістэме Белкаапсаюза працуе 17 чалавек. Футравыя вырабы шыюць з сыравіны, якая вырабляецца ў зверагаспадарках Белкаапсаюза. «Мы бачым, што цяпер прадпрыемства працуе неэфектыўна і прынята рашэнне яго дагрузіць», — канкрэтызаваў віцэ-прэм’ер.

У прыватнасці, супрацоўнікі, занятыя ў швейным цэху, далучаны да УП «Гроднакаапфутра» — прадпрыемства, якое вырабляе сыравіну для гэтага цэха. Прычым плануецца павялічыць загрузку, у тым ліку за кошт павелічэння колькасці супрацоўнікаў. «17 чалавек, якія працуюць у цяперашні час, шыюць прыкладна 250 вырабаў у год, — патлумачыў Леанід Заяц. — Каб выйсці на прыбытковую работу і забяспечыць унутранае спажыванне вырабаў з натуральнага футра, прынята рашэнне на працягу трох месяцаў іх перабазіраваць у цэнтр Мінска (цяпер прадпрыемства знаходзіцца на ўскраіне горада), стварыць там прадпрыемства на 34 чалавекі, павялічыць магутнасці і выйсці на стварэнне вырабаў у аб’ёме 400 штук. Гэта дазволіць, безумоўна, загрузіць магутнасці і забяспечыць у далейшым паступленне выручкі». 

Па словах намесніка прэм’ер-міністра, прадпрыемству важна мець гнуткую сістэму продажу, выйсці на растэрміноўку плацяжу. «Палічым, на які перыяд можна даць растэрміноўку нашым грамадзянам, з тым разлікам, каб тавар не залежваўся, а рэалізоўваўся, — удакладніў віцэ-прэм’ер. — І не толькі ўнутры нашай рэспублікі, але і за яе межамі. На гэтыя вырабы ёсць ужо цікавасць кітайскіх спажыўцоў».

Леанід Заяц звярнуў увагу на тое, што Беларусь на дадзены момант адна з нямногіх вырабляе футра норкі. Ковідныя абмежаванні прымусілі многія краіны закрыць адпаведныя вытворчасці. «Мы захавалі, развілі, выйшлі на зададзеныя бізнес-планам параметры аб’ёмы вытворчасці ў 550 тысяч скурак норкі, — падкрэсліў намеснік прэм’ер-міністра. — Усё гэта пойдзе на рэалізацыю. Частка скурак паступіць на ўнутраны рынак (для пашыву вырабаў), астатняе мы прададзім за межы краіны. Бачым, што ў гэтым годзе ўпершыню на працягу апошніх 12 гадоў зверагаспадаркі рэспублікі будуць генераваць прыбытак».

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.