Удзел у ёй прымаюць прадстаўнікі адукацыйных, культурных і рэлігійных арганізацый, актыўная моладзь. У цэнтры ўвагі ключавыя пытанні духоўна-маральнага выхавання, захавання гістарычнай памяці, фармавання ініцыятыўнага падыходу да жыцця.
— Спікерамі сустрэчы сталі дасведчаныя ў гэтай галіне эксперты з Магілёўскай епархіі абласнога інстытута развіцця адукацыі, прадстаўнікі БРСМ, загса, гарадской ветэранскай арганізацыі, архіва вобласці, аблвыканкама, — паведамілі ў Магілёўскім абкаме БРСМ. — Для абмеркавання прапанаваныя такія тэмы як «Сучасная сям’я: паміж безадказнасцю і ахвярнасцю», «Садружнасць праваслаўнай моладзі», «Сучасная сям’я: захоўваючы і прымнажаючы», «Сям’я як аснова дабрабыту грамадства і дзяржавы», «Прававыя асновы шчаслівай сям’і», «Роля сям’і ў сучасным грамадстве», «Пасляваеннае аднаўленне прамысловасці Магілёўшчыны: выпрабаванне для інстытута сям’і», «Навечна ў сэрцах удзячных нашчадкаў», «Фейкі: як разабрацца ў праўдзівасці інфармацыі».
Мэтай мерапрыемства з’яўляецца ўмацаванне сувязяў паміж адукацыйнымі і грамадскімі арганізацыямі, прасоўванне маладзёжных ініцыятыў, накіраваных на фармаванне духоўна-маральных каштоўнасцяў, падтрымка адукацыйных праектаў, звязаных з патрыятычным выхаваннем.
Арганізатарамі мерапрыемства выступае Магілёўская абласная арганізацыя БРСМ сумесна з Духоўна-асветніцкім цэнтрам імя свяціцеля Георгія Каніскага.
Канферэнцыя праводзіцца ў рамках закрыцця XVIII абласных Свята-Георгіеўскіх адукацыйных чытанняў «80-годдзе Вялікай Перамогі: памяць і духоўны вопыт пакаленняў».
Нэлі ЗІГУЛЯ
Пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Карэспандэнты «Звязды» высветлілі, як рыхтаваліся ўчасткі, як быў арганізаваны электаральны працэс непасрэдна ў рэгіёнах
Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.