Вы тут

Беларусь дапаможа накарміць людзей у Экватарыяльнай Гвінеі


Беларусь мае намер сур’ёзна падключыцца да стварэння і развіцця сучаснага аграрнага сектара ў Экватарыяльнай Гвінеі. Пра гэта ў Малабо распавёў журналістам міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Сяргей Барташ, перадае БелТА.


Экватарыяльная Гвінея ў цяперашні час імпартуе практычна ўвесь аб’ём спажыванага ў краіне харчавання, за выключэннем літаральна некалькіх пазіцый, якія традыцыйна растуць у краіне. Сучасная абстаноўка ў свеце, уключаючы лакдаўны падчас нядаўняй пандэміі, разрыў лагістычных ланцужкоў, патрабуе прыняцця мер на нацыянальным узроўні па забеспячэнні харчовай бяспекі. Дадзеная задача таксама актуальная з улікам імкнення Экватарыяльнай Гвінеі дасягнуць эканамічнай незалежнасці. І Беларусь гатова ў гэтай сферы прапанаваць комплексныя рашэнні па стварэнні ў краіне сучаснага сектара АПК.

Сяргей Барташ распавёў, што беларускія спецыялісты некаторы час таму ўжо прыступілі да вывучэння глебы ў Экватарыяльнай Гвінеі як на астравах, так і на мацерыковай частцы краіны. Гэта неабходна, каб падабраць аптымальны набор сельгаскультур для вырошчвання і патрэбныя мінеральныя ўгнаенні.

«Дамовіліся ў першым паўгоддзі наступнага года стварыць тут лабараторыю і навучыць іх спецыялістаў тэхналогіі вызначэння складу глебы», — адзначыў міністр.

Але ўжо атрыманыя вынікі вельмі абнадзейваюць. Утрыманне перагною ў адабраных беларускімі спецыялістамі ўзорах такое, што нават самыя дрэнныя глебы ў Экватарыяльнай Гвінеі па гэтым паказчыку адпавядаюць лепшым у Беларусі. Бракуе толькі мінеральных рэчываў для паўнавартаснага вырошчвання сельгаскультур, аднак Беларусь можа паставіць неабходныя ўгнаенні.

Яшчэ адзін плюс — пастаянны цёплы і вільготны экватарыяльны клімат – дазваляе атрымліваць да чатырох ураджаяў на год. А значыць, што нават пры меншых плошчах сельгасугоддзяў у разліку на чалавека аб’ёмы сельгаспрадукцыі могуць быць не меншымі, чым у Беларусі.

—Краіна гасцінная. Яны вельмі радасна і прыязна нас прымаюць. Імкнуцца да супрацоўніцтва з намі. Думаю, у нас усё атрымаецца. Мы маем поўнае ўяўленне, што тут неабходна рабіць і як. Тыя культуры, якія мы апрацоўваем, падыходзяць і тут, — распавёў Сяргей Барташ.

З першачарговых планаў — прывесці ў парадак тыя тэрыторыі, дзе ёсць прыдатныя глебы. Другое — навучыць мясцовых работнікаў і спецыялістаў вырошчваць сельскагаспадарчыя культуры. Гаворка пра сучасную тэхналогіі з унясеннем мінеральных угнаенняў, комплексам па абароне раслін. Бо разам са спрыяльным кліматам для вегетацыі ёсць і іншы бок медаля — умовы не менш спрыяльныя для рознага роду хвароб і размнажэння шкоднікаў.

—Акрамя гэтага, яны хочуць, каб мы аказалі дапамогу ў будаўніцтве птушкафабрык. Адну трэба стварыць для вырошчвання бройлераў на пагалоўе ў 20 тысяч, другую – для вытворчасці яек. Хочуць таксама, каб гэтыя птушкафабрыкі карміліся з пабудаванага з нашай дапамогай камбікормавага завода. Ну і, адпаведна, пад гэта ўсё неабходна вырасціць сельгаскультуры, — падзяліўся падрабязнасцямі міністр.

Акрамя гэтага, ёсць намеры па будаўніцтве аграгарадка. Абмяркоўваецца і стварэнне цэнтра для навучання мясцовых спецыялістаў.

«Для таго каб тут працаваць, неабходная яшчэ і пастаўка сельгастэхнікі. Увесь пералік тэхнікі мы ўжо ведаем, што неабходна тут. Застаецца толькі далейшае супрацоўніцтва», — дадаў Сяргей Барташ.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.

Здароўе

Як мыць садавіну, гародніну і зеляніну, каб не атруціцца?

Як мыць садавіну, гародніну і зеляніну, каб не атруціцца?

«Апрацоўваць гародніну і садавіну сродкам для мыцця посуду нельга».