Вы тут

Малую залу ў Беларускім дзяржаўным тэатры лялек адкрыюць «Матылькі»


Спектакль, узроставая катэгорыя якога пазначана як «1+», будзе прадстаўлены ў новай тэатральнай прасторы. Дагэтуль спектаклі ў Беларускім дзяржаўным тэатры лялек ішлі на сцэне — галоўнай і адзінай. Цяпер да яе дадаецца Малая зала — прастора, якая дазваляе працаваць больш гнутка з рознымі катэгорыямі гледачоў. Пачаць вырашылі з самых маленькіх: яны пратэстуюць Малую залу 9 снежня. 


Фота: puppet-minsk.com

Гледачы, якім толькі годзік ці крыху больш, могуць упершыню сутыкнуцца з тэатрам. Важна, каб уражанні і эмоцыі былі такімі магутнымі, што малых будзе цягнуць у тэатр зноў і зноў. Туды, дзе ўсё прыгожа, ярка, вачэй не адвесці... Так, як у спектаклі «Матылькі», які прыдумаў і паставіў рэжысёр Яўген Карняг. Гэта яго трэці дзіцячы спектакль у Беларускім дзяржаўным тэатры лялек. І першы для гледачоў, які, магчыма, нават размаўляць яшчэ не ўмеюць, ці толькі вучацца гэта рабіць. Але ж гэта не значыць, што яны не могуць рэагаваць на мастацтва, асабліва, калі яго зроблена з адмыловым падыходам і разуменнем таго, што глядач на гэты раз надта няпросты — папярэднія дзіцячыя пастаноўкі Карняга ў тэатры лялек усё ж былі для дзяцей больш старэйшых. А яшчэ ідуць у тэатры яго спектаклі для дарослых, напрыклад, «Запіскі юнага ўрача» адзначылі Нацыянальнай тэатральнай прэміяй у адпаведнай намінацыі — скаданая пастаноўка, якую не кожны дарослы здольны ацаніць. А тут наогул гледачы фактычна ад калыскі... Але калі ёсць няпростая задача, то тым больш цікава, якое атрымаецца ўвасабленне. 

Бэбі-спектакль «Матылькі» адметны тым, што створаны наогул без слоў. Затое яскрывы візуальны рад, прадуманы такім чынам, каб трымаць увагу малечы. Пра гэта паклапацілася мастачка Вольга Дворава. Разам з рэжысёрам яны фактычна знаёмяць са светам тэатра, адкрываюць уражанні, якія ён дорыць, дазваляюць фактычна дакрануцца да тых, хто стварае гэты цуд — спектакль інтэрактыўны, прадугледжвае ўзаемадзеянне, каб паступова ўцягнуць малых у тое, што адбываецца ў іх перад вачыма. Таму што падзелу на сцэну і глядзельную залу няма, варта працягнуць руку — і сам ужо становішся часткай дзеі, якая ў вобразах распавядае пра жыццё матылька. На гэта і разлік: калі дзіця адчувае цуд, то захоча сустрэцца з ім зноў. І бацькам, напэўна, таксама, таму што рэжысёр улічвае іх прысутнасць разам з дзецьмі, каб ніхто не сумаваў у зале. Пасля, напэўна, дарослым прыйдзецца вывучыць афішу тэатра, у які можна прыходзіць яшчэ і яшчэ, кожны раз для сябе адкрываючы новыя назвы. 

Паказы «Матылькоў» ў новай Малой зале тэатра адбудуцца 9 і 16 снежня. Але гэта толькі пачатак жыцця новай прасторы, дзе варта чакаць пастановак самых розных форм, для гладачоў розных узростаў. 

Ларыса ЦІМОШЫК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».