Вы тут

Фільм «Ёлкі 10», Latina night і опера «Шукальнікі жэмчугу»


Фільм «Ёлкі 10», спектаклі «Выбар», «Незамужняя жанчына» і «Чакана гучна і да болю блізка», опера «Шукальнікі жэмчугу», Вечар лаціны, «СНЕЖНЫЯ ПЕСНІ», «Краіна Пальмарыя», «Матылі», «Гэта ўсё яна»  — штотыднёвая афіша «Звязды».​


Фільм «Ёлкі 10»

Дзе: Гродна, кінапрастора Mooon (пр-т Янкі Купалы, 87)

Калі: 10 снежня (19:15)

Колькі: 11 рублёў

У навагоднюю ноч заўсёды ёсць месца цуду, нават калі ты раптам перастаў у яго верыць. Генадзь, які дажывае век у доме састарэлых пад Санкт-Пецярбургам, знойдзе сваю сапраўдную сям’ю. Блогерцы Ларысе з Цюмені трэба будзе даведацца, на што дзеля сваіх блізкіх гатовы вырашыцца яе муж. Марыне з Татарстана — навучыцца любіць тое, што сапраўды важна для яе мужа. А дзяўчына-геймерша Таня з Ніжняга Ноўгарада зразумее, што сапраўднае каханне — гэта зусім не гульня. У самую чароўную ноч года кожны мае шанец здабыць сваё асабістае шчасце.

У ролях: Барыс Шчарбакоў, Галіна Польскіх, Ягор Карашкоў, Алена Валюшкіна, Рэгіна Тадарэнка, Філіп Кіркораў, Юрый Кузняцоў.

«Шукальнікі жэмчугу». Дзяржаўны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета імя Алішэра Наваі ў рамках XIII Мінскага міжнароднага Каляднага опернага форуму / Les Pêcheurs De Perles

Дзе: Мінск, Вялікі тэатр Беларусі

Калі: 12 снежня (19:00) 

Колькі: ад 32 рублёў

Прэм’ера гэтай оперы адбылася ў 1863-м у Парыжы. У сваім маладым узросце (Жоржу Бізэ было ўсяго толькі 24 года) кампазітар шукаў натхненне ў самых простых рэчах, так, яго ўвагу прыцягнуў немудрагелісты сюжэт «Шукальнікі жэмчугу».Гэта гісторыя суперніцтва двух сяброў, лаўцоў жэмчугу Зургі і Надзіра, закаханых у выбітную Лэйлу.

Пасля прэм’еры драматург Людовік Галеві напісаў: «Партытуру ўжо многія крытыкавалі, пра яе шмат спрачаліся. Што тычыцца мяне, то пасля трох сур’ёзных праслухоўванняў я павінен канстатаваць яе найвышэйшую якасць», а Гектар Берліёз адзначыў: «Партытура гэтай оперы...змяшчае значную колькасць цудоўных выразных урыўкаў, поўных агню і багатага каларыту, і робіць самы вялікі гонар спадару Бізэ, якога вымушаныя будуць прыняць як кампазітара...». Многія і цяпер лічаць, што менавіта опера «Шукальнікі жэмчугу» стала папярэднікам для напісання іншага геніяльнага тварэння Ж.Бізэ — «Кармэн».

Гастролі Узбекскага Дзяржаўнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета імя Алішэра Наваі. Дырыжор — заслужаны дзеяч мастацтваў Узбекістана Фазлідзін Якубжанаў.

«СНЕЖНЫЯ ПЕСНІ»

Дзе: Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы

Калі: 9 снежня

Колькі: 44 рублі

Група #ФЛЭТКВАРТЕТ з праграмай (с)НЕЖНЫЯ ПЕСНІ.

У праграме любімыя зімовыя і навагоднія песні, а таксама самыя яркія хіты ў стылі поп, лаціна і рок-н-рол.

Фільм «Кіношнікі»

Дзе: Пінск, кінатэатр «Победа»

Калі: 14 снежня (10:00)

Колькі: 3 рублі

Рэжысёр Коля, малады спецыяліст, апантаны марай зняць уласнае аўтарскае кіно, але замест гэтага вымушаны займацца штодзённай руціннай працай у архівах кінастудыі. Абвешчаны фестываль кароткаметражнага кіно на «Беларусьфільме» — рэальны шанец для Колі, асабліва, калі ў журы такі мэтр, як Юрый Стаянаў! Ці атрымаецца ў дэбютанта рэалізаваць мару і зняць кіно, хай нават кароткае? Аказваецца, усё рэальна, калі ў цябе ёсць сябры і кожны з іх можа дапамагчы і знайсці адзінае правільнае рашэнне ў, падаецца, бязвыхаднай сітуацыі. Прайшоўшы ўвесь няпросты шлях, Мікалай набывае ўпэўненасць у сабе, знаходзіць каханне і прыходзіць да разумення, што галоўная падзея, гэта не перамога на фестывалі, а тое, што яго фільм быў прыняты і прызнаны гледачамі...

Спектакль «Выбар»

Дзе: Віцебск, Нацыянальны тэатр імя Якуба Коласа

Калі: 13 снежня (19:00)

Колькі: ад 17,50 рублёў

На што вы гатовы, каб выратаваць жыццё іншага? Калі гэта блізкі вам чалавек? А калі невядомы хлопчык — і выбар трэба рабіць зараз, імгненна?

На вучэннях вадзіцель танка, радавы Мікалай Шабуня рэзка збочвае з дарогі, бо нечакана перад машынай невядома адкуль аказваецца хлопчык. Шабуня і яго таварышы — радавы Андрэй Крынкін і сяржант Сямён Дробаў — ляцяць з абрыву... І гэта толькі пачатак спектакля. 

Аляксей Дудараў, а разам з ім пастановачная група і артысты спектакля, пачынаюць шукаць, усведамляць сапраўднае «я» герояў. Для гэтага «пракручваюць» стужку часу, вяртаюць іх у асабістае мінулае, у жывое жыццё, і ў мінулае нашай краіны. Вяртаюць, каб зразумець, ці быў высакародны ўчынак Шабуні гуманным подзвігам, ці можна параўнаць яго з патрыятычным гераізмам воінаў Вялікай Айчыннай вайны, беларускіх партызанаў, адказных перад сваімі бацькамі і дзецьмі... А можа, трэба было зрабіць больш рацыянальна, як лічыць Дробаў, і не прамяняць адно жыццё на тры? Кожны зможа адказаць сам пасля прагляду спектакля.

Рэжысёр Канстанцін Ганчароў лічыць, што драма «Выбар» распавядзе гледачам пра тое, што ў кожнага чалавека свой парог прыняцця вызначальнага рашэння, прыняцця і ўсведамлення зла.

Працягласць спектакля — 1 гадзіна 30 хвілін.

Спектакль «Незамужняя жанчына»

Дзе: Гомельскі Абласны Драматычны Тэатр

Калі: 10 снежня

Колькі: ад 19 рублёў

Часам, адсутнасць мужчыны ў доме — сапраўднае стыхійнае бедства.

Так і ў спектаклі, галоўная гераіня —  незамужняя жанчына. Яе сяброўцы даводзіцца пускацца на неймаверныя хітрыкі, каб прывесці ў дом жаніха, то пад выглядам сантэхніка, то — страхавога агента. Героі спектакля перажывуць на вашых вачах масу неверагодных, часам недарэчных і вельмі смешных сітуацый.

Ці чакае гэтую гісторыю шчаслівы фінал?

«Краіна Пальмарыя»

Дзе: Мінск, Цэнтральны батанічны сад

Калі: з 8 па 17 снежня (акрамя панядзелка)

Колькі: 6 рублёў – льготны, 12 рублёў – поўны

Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі адкрывае дзверы ў закрыты калекцыйны фонд!

Толькі з 8 па 17 снежня вы зможаце здзейсніць падарожжа ў краіну Пальмарыю і пагуляць сярод велічных пальмаў, размешчаных у старадаўнім будынку 1959 года.

Пальмарыю насяляюць каля 20 жыхароў і кожны захоўвае ў сабе гісторыю і каштоўнасць. Тут жывуць ратангавая і карлікавая фінікавая пальмы, цукровая і вінная, каліфарнійская веерная і іншыя. 

Пальма – расліна-легенда. Народы многіх краін пакланяліся пальмам, лічачы іх святымі. У старажытнасці ў розных краінах пальмы былі раслінамі-сімваламі, увасабляючы мір і багацце, перамогу і ваенныя поспехі.

У цяперашні час пальмы шырока прымяняюцца як дэкаратыўныя, лекавыя, харчовыя і тэхнічныя расліна. Выкарыстоўваюцца ў фларыстыцы, ўпакоўцы падарункаў, вырабе сумак і абутку.

Уваход ажыццяўляецца праз стары будынак аранжарэйнага фонду 1959 года.

Імерсіўная прастора «Дом Раства»

Дзе: Мінск, Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Калі: з 3 снежня па 15 студзеня

Колькі: ад 30 рублёў

Цэлы «горад» з каляднымі вуліцамі і хаткамі, кветкавымі крамамі, горкамі, тактыльнымі і люстранымі пакоямі, кніжнымі калідорамі. У паветры лунае рэзкі водар карыцы і салодкай ваты, настрой задае вытанчаная музычная акустыка. Тут вы зможаце пагрузіцца ва ўтульную чароўную атмасферу свята...

Вас чакаюць: сустрэча з сапраўдным Дзедам Марозам, калядная пошта для адпраўкі паштоўкі рэальнаму адрасату,  інтэрактыўныя зоны для дзяцей і для дарослых, фуд-прастора з апетытнай ежай, гарачымі напоямі і цёплай атмасферай. Падмацоўваюць антураж гірлянды, елкі, цацкі і асаблівыя атрыбуты, каб вы маглі пагрузіцца ў навагодні настрой.

Спектакль «Чакана гучна і да болю блізка»

Дзе: Мінск, Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы

Калі: 12 снежня (19:00)

Колькі: 23 рублі

Жыццё супрацоўніка банка рэзка мяняецца, калі родная, але быццам незнаёмая цётачка праз трыццаць гадоў дасылае ліст з просьбай прыехаць да яе па прычыне хуткай смерці. Кэмп (Сяргей Бірульчык) пагаджаецца, аднак, зусім не ведае, як паводзіць сябе. Ён разгублены. Яна маўчыць. Паступова крыўда з мінулага вырываецца на волю, правакуючы агрэсію. Кэмп вінаваціць Грэйс (заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Тамара Міронава) у неплацежаздольнасці, у тым, што яна доўгі час адсутнічала ў яго жыцці, калі была так патрэбна. Вінаваціць нават у тым, што ад яго сышла жонка (Таццяна Гулевіч)... Таксама, Кэмпа раздражняе жанчына (народны артыст Рэспублікі Беларусь Зінаіда Зубкова) ў акне насупраць, якая ўвесь час быццам назірае за ім. Здаецца, што Кэмп прыехаў выключна дзеля атрымання спадчыны, але дзіцячыя траўмы, эмоцыі і ўспаміны цалкам мяняюць ход падзей... Да чаго прыводзіць прага помсты за мінулае? Ці можна кампенсаваць нечым татальную адсутнасць кахання? Як уцячы ад уласных думак ці правасуддзя? Якія адказы чакаюць нас у фінале дэтэктыўнай гісторыі, поўнай надзеі, роспачы і чорнага гумару?…

Музыка вялікага горада: Latina night. Канцэрт Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь

Дзе: Мінск, Палац Рэспублікі

Калі: 13 снежня (19:00)

Колькі: ад 40 рублёў

У чаканні чароўных навагодніх святаў 13 снежня Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь Прэзідэнцкі аркестр Рэспублікі Беларусь запрашае вас у фантастычнае падарожжа ў свет афра-лацінскай музыкі і дыска. Гэта музычна-танцавальнае шоу, напоўненае магіяй рытмаў, экспрэсіяй колеру і нечаканымі перфомансамі, якое перанясе гледача з зімовага снежаньскага вечара ў гарачую атмасферу карнавала. 

У канцэрце прагучыць цыкл «Поры года» легендарнага аргенцінскага кампазітара Астора П’яцолы – заснавальніка стылю «Tango Nuevo». 

Глядач акунецца ў танцавальныя рытмы лацінаамерыканскай музыкі: самба, румба, сальса, мамба, ча-ча-ча ў выкананні біг-бэнда.

Спецыяльныя госці канцэрта – легендарныя «Dschinghis Khan» і Arabesque. 

«Матылькі»

Дзе: Мінск, Беларускі дзяржаўны тэатр лялек

Калі: 9 снежня (11:00)

«Матылькі» — першы бэбі-спектакль Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек. Унікальны фармат для самага першага знаёмства дзяцей з тэатрам.

Гісторыя пра свет матылькоў расказваецца без адзінага слова. У зразумелым маленькаму дзіцяці выглядзе праходзіць важнае пазнанне вобразаў і новых пачуццяў.

Інтэрактыўны спектакль мякка і далікатна далучае самых маленькіх гледачоў да таго, што адбываецца на сцэне, якая, дарэчы, знаходзіцца на адлегласці выцягнутай рукі. Ва ўтульнай абстаноўцы дзеці разам з бацькамі становяцца назіральнікамі і непасрэднымі ўдзельнікамі візуальнага чараўніцтва.

Спектакль праходзіць у малой зале Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек.

Рэкамендуецца ўзяць на спектакль зменны абутак для вашага дзіцяці.

«Гэта ўсё яна»

Дзе: Магілёўскі абласны драматычны тэатр

Калі: 14 снежня

Колькі: ад 11 рублёў

У рамках «Урокаў эстэтыкі» спектакль ідзе ў адаптаванай версіі для падлеткаў.

Мы ўсе носім маскі. Ставім аватары. Ніхто не з’яўляецца тым, кім здаецца ці хоча здавацца — ні ў жыцці, ні, тым больш, у сацсетках. Як зразумець іншага? Як прыняць самога сябе? Як адрозніць мроі ад ісціны? Сёння гэта складана як ніколі. Мемы, відэа і іншыя віртуальныя «плюшкі» замяняюць нам рэальнасць. Замест сяброў — фрэнды ці падпісчыкі, замест жывых людзей — акаўнты, замест сімпатыі — лайкі, замест пачуццяў — эмодзі. Але наш спектакль зусім не пра інтэрнэт і незразумелае пакаленне Z (хоць і пра гэта таксама). Ён пра адвечны канфлікт бацькоў і дзяцей.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.