Вы тут

У Даніі больш не будуць спальваць Каран


Парламент Даніі прыняў закон, які забараняе спальваць рэлігійныя тэксты. Публічныя спаленні Карана цяпер прызнаныя недапушчальнымі, паведамляюць РИА Новости.


Акцыі па спаленні галоўнай свяшчэннай кнігі мусульман у Даніі праходзілі неаднаразова. Падобнае апаганьванне Карана выклікала моцнае асуджэнне з боку многіх членаў Арганізацыі ісламскага супрацоўніцтва. У выніку такой абразы пачуццяў вернікаў у краіне істотна ўзрасла тэрарыстычная пагроза.

Рашэннем гэтай праблемы стала прыняцце закона, які забараняе непрымальнае абыходжанне з тэкстамі, якія маюць вялікае значэнне для прызнаных рэлігійных супольнасцяў.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Падхапіць гепатыт А нескладана. Як засцерагчыся?

Падхапіць гепатыт А нескладана. Як засцерагчыся?

Паразмаўлялі з урачом-эпідэміёлагам Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Алінай Емашовай.