Вы тут

Нацпарк «Прыпяцкі» даў старт конкурсу на лепшы ліст навагодняму чараўніку


У Нацыянальным парку «Прыпяцкі» абвясцілі конкурс на лепшы ліст навагодняму чараўніку. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на арганізатараў.


Кожны год у маёнтак Палескага Зюзі прыходзіць святочная карэспандэнцыя. Дзясяткі лістоў дасылаюць дзеці і дарослыя з розных куткоў Беларусі. «Дзядуля Зюзя ўважліва чытае кожны ліст, а яго ўнучка дапамагае разбіраць пошту. У сваіх пасланнях дзеці звяртаюцца да чараўніка з просьбамі, пішуць віншаванні і добрыя пажаданні, дзеляцца марамі і распавядаюць свае гісторыі», — распавялі ў нацпарку.

Сёлета па традыцыі таксама аб’яўлены конкурс на лепшы ліст. Арганізатары заклікаюць рабят марыць, фантазіяваць і дасылаць арыгінальныя і цікавыя лісты. Аўтары лепшых з іх атрымаюць сертыфікаты на наведванне навагодняй праграмы ў сафары-парку і змогуць асабіста пагутарыць з палескім Зюзем.

Імёны пераможцаў будуць названыя 3 студзеня. Паштовую скрыню зімовага персанажа ў чаканні лістоў будзе па 29 снежня. Пісаць Палескаму Зюзе трэба па адрасе: 247946, вул. А. Глушко, 7а, аграгарадок Ляскавічы, Петрыкаўскі раён, Гомельская вобласць.

Снежная прыгажосць у сафары-парку ўжо чакае маленькіх і вялікіх знатакоў. Зусім хутка ў нацпарку будуць сустракаць першых гасцей на навагоднюю праграму.

Нацыянальны парк «Прыпяцкі» размешчаны на поўдні Гомельскай вобласці на тэрыторыі Жыткавіцкага, Петрыкаўскага і Лельчыцкага раёнаў. Яго тэрыторыя ўяўляе сабой першародную прыроду ў даліне ракі Прыпяць, унікальныя балоты і пойменныя дубровы. Гэта месца казачнай прыгажосці ў любую пару года.

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Падхапіць гепатыт А нескладана. Як засцерагчыся?

Падхапіць гепатыт А нескладана. Як засцерагчыся?

Паразмаўлялі з урачом-эпідэміёлагам Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Алінай Емашовай.