Вы тут

Дні адкрытых дзвярэй пройдуць у Інстытуце дадатковай адукацыі БДУ


Агульны занятак пройдзе 26 снежня (вуліца Акадэмічная, 25, аўд. 303). Пачатак у 13.20. Старшакласнікам раскажуць аб праграмах падрыхтоўкі да паступлення ў ВНУ і тэрмінах навучання на падрыхтоўчых курсах. Для абітурыентаў будуць прапанаваныя актуальныя на гэты момант праграмы навучання, разлічаныя на 14 тыдняў, якія стартуюць 31 студзеня.


Акрамя таго, для ўсіх ахвотных пройдуць бясплатныя аўтарскія заняткі па навучальных прадметах, дзе патэнцыйныя слухачы змогуць пазнаёміцца на практыцы з выкладчыкамі Інстытута дадатковай адукацыі БДУ. Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца па спасылцы.

Заняткі па рускай мове і гісторыі Беларусі арганізуюць 26 снежня. Адкрытыя лекцыі па матэматыцы, англійскай мове і хіміі адбудуцца 27 снежня. Выкладчыкі фізікі і грамадазнаўстве чакаюць хлопцаў і дзяўчат 28 снежня. Заключным днём стане 29 снежня, калі адбудуцца заняткі па беларускай мове.

Усе бясплатныя аўтарскія заняткі будуць праходзіць у навучальным корпусе Інстытута вуліцы Акадэмічнай, 25.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Падхапіць гепатыт А нескладана. Як засцерагчыся?

Падхапіць гепатыт А нескладана. Як засцерагчыся?

Паразмаўлялі з урачом-эпідэміёлагам Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Алінай Емашовай.