Вы тут

ЦВК адкрыў пазабюджэтны фонд для доп фінансавання расходаў на падрыхтоўку і правядзенне Адзінага дня галасавання


ЦВК Беларусі адкрыў пазабюджэтны фонд для дадатковага фінансавання расходаў на падрыхтоўку і правядзенне выбараў дэпутатаў у адзіны дзень галасавання. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на Цэнтральную выбарчую камісію.


Юрыдычныя асобы і грамадзяне, якія жадаюць прыняць удзел у дадатковым фінансаванні выбарчай кампаніі, могуць унесці грашовыя сродкі ў пазабюджэтны фонд шляхам іх пералічэння на бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак ЦВК Беларусі.

Сродкі, якія паступілі ў фонд, будуць выкарыстоўвацца для аплаты дадатковых выдаткаў, звязаных з правядзеннем выбараў дэпутатаў у адзіны дзень галасавання: выраб бланкаў дакументаў па выбарах, інфармацыйных плакатаў, плакатаў з датай выбараў, матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне тэрытарыяльных, акруговых і ўчастковых выбарчых камісій.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Падхапіць гепатыт А нескладана. Як засцерагчыся?

Падхапіць гепатыт А нескладана. Як засцерагчыся?

Паразмаўлялі з урачом-эпідэміёлагам Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Алінай Емашовай.