Вы тут

У Мёрскім раёне рыбак праваліўся пад лёд і патануў


У Мёрскім раёне патануў рыбак — ён праваліўся пад лёд. Папярэдне ўстаноўлена, што 49-гадовы мужчына прыехаў на возера Эрцо і размясціўся на адлегласці каля 30 метраў ад берага. З-за таго што лёд быў занадта тонкі, рыбак праваліўся і пайшоў на дно. Снасці выявіў мінак і выклікаў ратавальнікаў, паведамляе tvr.by.


«Работнікі АСВОДа на глыбіні каля 7 метраў знайшлі цела мужчыны. На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група. Для ўстанаўлення дакладнай прычыны смерці рыбака прызначаная судова-медыцынская экспертыза. Па гэтым факце Міёрскім раённым аддзелам Следчага камітэта праводзіцца праверка», — паведаміла Аксана Лазько, афіцыйны прадстаўнік УСК па Віцебскай вобласці.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Падхапіць гепатыт А нескладана. Як засцерагчыся?

Падхапіць гепатыт А нескладана. Як засцерагчыся?

Паразмаўлялі з урачом-эпідэміёлагам Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Алінай Емашовай.