Вы тут

У Брэсце 10-гадовая дзяўчынка дапамагла затрымаць пакупніка псіхатропаў


Пракуратура горада Брэста падтрымала ў судзе дзяржаўнае абвінавачванне па крымінальнай справе ў дачыненні да 39-гадовага мужчыны, які абвінавачваецца ў набыцці і захоўванні псіхатропаў. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на службу інфармацыі абласной пракуратуры.


Брэстчанін у гэтым жніўні ў перапісцы дамовіўся аб набыцці закладкі з альфа-РVP. Суразмоўца даслаў яму звесткі з каардынатамі схованкі. Жадаючы забраць пакупку, мужчына некалькі разоў прыязджаў да паказанага прадаўцом месца, аднак знайсці закладку не змог. Сваімі паводзінамі ён прыцягнуў увагу 10-гадовай дзяўчынкі, якая гуляла ў двары. Назіраннямі школьніца падзялілася з бацькамі, якія патэлефанавалі ў міліцыю. Праваахоўнікі затрымалі няўдачлівага пакупніка псіхатропаў.

Суд Ленінскага раёна Брэста прызнаў фігуранта вінаватым паводле ч.1 арт. 328 КК. Яго прысудзілі да двух гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Прысуд у законную сілу не ўступіў. Ён можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Падхапіць гепатыт А нескладана. Як засцерагчыся?

Падхапіць гепатыт А нескладана. Як засцерагчыся?

Паразмаўлялі з урачом-эпідэміёлагам Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Алінай Емашовай.