Вы тут

Надвор'е: Пры праясненнях — да 15 марозу


Мы ўжо прывыклі (апошнія 10–15 гадоў), што першая палова снежня ў нас больш нагадвае познюю восень. А гэтым разам зіма прыйшла нават на пару дзён раней. І, падобна, адступаць не збіраецца, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота: pexels.com

Сёння ўмовы надвор’я ў нашай краіне будзе вызначаць вільготная паветраная маса, якая паступае з поўдня Еўропы па перыферыі антыцыклону з цэнтрам над паўночным Усходам Еўрапейскай тэрыторыі Расіі. На працягу сутак будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу месцамі, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі пройдзе снег. Ноччу і раніцай прагназуюцца слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер усходні ўмераны 5–10 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 5–10 градусаў, а пры праясненнях — мінус 11–14 градусаў. Днём тэмпература будзе ў межах ад мінус 3 градусаў па поўдні да мінус 10 градусаў па поўначы краіны. Атмасферны ціск будзе слаба падаць.

У суботу ноччу і раніцай захаваецца ўплыў вільготных паветраных мас, якія распаўсюджваюцца з тэрыторыі Украіны, а днём наша тэрыторыя апынецца ў полі павышанага атмасфернага ціску. Будзе воблачна з праясненнямі. Тэмпература паветра ўначы будзе ў межах ад мінус 5 да мінус 12 градусаў, пры праясненнях да мінус 15. Падмарозіць і днём — ад аднаго марозу па паўднёвым захадзе да мінус 9 градусаў па паўночным усходзе краіны.

У нядзелю надвор’е зноў будуць вызначаць вільготныя няўстойлівыя паветраныя масы, якія паступаюць з тэрыторыі Украіны. Воблачна з праясненнямі. Ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца кароткачасовы снег, днём пераважна без ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні, усходні ўмераны. Тэмпература паветра ўначы ад 5 да 13 марозу, пры праясненнях да мінус 15 градусаў. Днём максімальная тэмпература складзе ад мінус 1 градуса па паўднёвым захадзе да мінус 9 па паўночным усходзе рэспублікі.

З панядзелка ў фарміраванне надвор’я ў Беларусі ўключыцца Атлантыка. Наша тэрыторыя апынецца ва ўладзе атмасферных франтоў з Заходняй Еўропы, за якімі пачне паступаць больш цёплае акіянічнае паветра. 

У панядзелак, аўторак і сераду на большай частцы тэрыторыі краіны працягнуцца ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу і дажджу. Месцамі чакаецца туман і галалёд. Асобныя ўчасткі дарог будуць слізкімі. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад нуля градусаў па паўднёвым захадзе да мінус 10 градусаў па паўночным усходзе краіны. Днём сіноптыкі абяцаюць мінус 4 — плюс 3 градусы. Аднак у паўночна-ўсходніх раёнах прымарозіць да мінус 8 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі. 

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.