Вы тут

Фізасобы ў Беларусі ў студзені-лістападзе прадалі на $425,8 млн валюты больш, чым купілі


У студзені — лістападзе 2023 года фізічныя асобы ў Беларусі прадалі на $425,8 млн замежнай валюты больш, чым купілі. Аб гэтым сведчаць статыстычныя даныя Нацыянальнага банка.


Агульны аб’ём набытай фізічнымі асобамі наяўнай і безнаяўнай замежнай валюты ў студзені-лістападзе склаў $8,799 млрд, прададзенай — $9,225 млрд. Пры гэтым у лістападзе насельніцтва сфарміравала чысты попыт на замежную валюту ў суме $57,6 млн.

Суб’екты гаспадарання — рэзідэнты Беларусі ў студзені — лістападзе выступалі ў ролі чыстых пакупнікоў замежнай валюты. Зыходзячы з даных Нацыянальнага банка прадпрыемствы купілі на $1,041 млрд валюты ў эквіваленце больш, чым прадалі. Агульны аб’ём набытай юрыдычнымі асобамі замежнай валюты ў студзені-лістападзе склаў $23,083 млрд, прададзенай — $22,042 млрд.

У лістападзе сума набытай юрыдычнымі асобамі замежнай валюты перасягнула яе продаж на $249,2 млн.

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Падхапіць гепатыт А нескладана. Як засцерагчыся?

Падхапіць гепатыт А нескладана. Як засцерагчыся?

Паразмаўлялі з урачом-эпідэміёлагам Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Алінай Емашовай.