Вы тут

У Лідзе два аўто сутыкнуліся лоб у лоб: аднаго з вадзіцеляў шпіталізавалі


У Лідзе два легкавіка сутыкнуліся лоб у лоб: аднаго з вадзіцеляў шпіталізавалі. Аб гэтым паведамілі ў ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.


Як расказалі ў ведамстве, інцыдэнт адбыўся ўвечары 6 снежня. 63-гадовы мужчына за рулём легкавушкі маркі Volkswagen рухаўся па вул. Ленінская (пуцеправод) і выехаў на паласу сустрэчнага руху. Там адбылося лабавое сутыкненне з аўтамабілем Audi, за рулём якога была 42-гадовая жанчына. Яна атрымала пашкоджанні рознай ступені цяжкасці і была шпіталізавана ў мясцовую ЦРБ.

Па факце дарожна-транспартнага здарэння назначана праверка. 

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Падхапіць гепатыт А нескладана. Як засцерагчыся?

Падхапіць гепатыт А нескладана. Як засцерагчыся?

Паразмаўлялі з урачом-эпідэміёлагам Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Алінай Емашовай.