Вы тут

Галоўчанка прыляцеў у Ханой з афіцыйным візітам


Пачаўся афіцыйны візіт прэм’ер-міністра Беларусі Рамана Галоўчанкі ў Сацыялістычную Рэспубліку В’етнам, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

Урадавая дэлегацыя Беларусі на чале з прэм’ер-міністрам прыляцела ў В’етнам. Як паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада, праграма візіту вельмі насычаная. У прыватнасці, запланаваны перагаворы Рамана Галоўчанкі з прэм’ер-міністрам В’етнама Фам Мінь Чынем і старшынёй народнага камітэта горада Ханой Чан Шы Тханем. Важны пункт праграмы — сустрэча з Прэзідэнтам Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам у Ван Тхыонгам.

Акрамя таго, запланавана наведванне акцыянернага таварыства «МАЗ Азія». Пасля агляду вытворчай пляцоўкі прадпрыемства адбудзецца прэзентацыя праектаў па будаўніцтве завода па вытворчасці малочнай прадукцыі з беларускай сыравіны

Чакаецца, што ў дні афіцыйнага візіту прэм’ер-міністр таксама прыме ўдзел у цырымоніі закладкі алеі беларуска-в’етнамскай дружбы. Як распавялі ў прэс-службе ўрада, прапанову стварыць такую алею зрабіў Народны камітэт правінцыі Хынгйен. Дрэвы будуць высаджаны на тэрыторыі 0,5 га недалёка ад прадпрыемства «МАЗ Азія».

Выбар рэдакцыі

Культура

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Юная артыстка, якая арганічна падае сябе ў розных вобразах і жанрах. 

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.