Вы тут

Чарговы буйны малочна-таварны комплекс узведзены па указу Прэзідэнта на Гомельшчыне


Новы малочна-таварны комплекс на 600 галоў буйной-рагатай жывёлы пачаў працаваць у вытворчым аддзяленні «Тварычаўка» сельгаспрадпрыемства «Козенкі-Агра» Мазырскага раёна. На ўзвядзенне аб’екта пайшло амаль 12 месяцаў. Пабудаваны два сучасных кароўнікі для бяспрывязнага ўтрымання жывёлы, даільна-малочны блок. Асобная ўвага — камфортным ўмовам для працаўнікоў комплексу: добраўпарадкаваны бытавыя памяшканні, арганізаваныя па прынцыпе санпропуску, пакоі адпачынку і прыёму ежы, гардэробныя. 


З уводам двух кароўнікаў новага малочна-таварнага комплексу «Тварычаўка» пагалоўе буйной рагатай жывёлы гаспадаркі павялічылася на 600 галоў і зараз налічвае 1200 галоў дойнага статка. У цэлым жа ў сельгаспрадпрыемстве працуе 9 жывёлагадоўчых аб’ектаў, у якіх утрымліваецца каля 9 тысяч галоў буйной рагатай жывёлы і 3 тысячы галоў свіней. 

— На перапрацоўку прадпрыемства здае штодзень каля 43 тон малака ў дзень. Надой на адну карову ў дзень складае 20 літраў, — адзначыў дырэктар КСУП «Козенкі-Агра» Сяргей Сінькевіч.

— Для прадпрыемства гэта гістарычны момант. Адкрыццё новага комплексу — вельмі важна, бо гэта дадатковыя аб’ёмы вытворчасці, рэалізацыі прадукцыі, выручка прадпрыемства, стабільны даход. Што датычыцца КСУП «Козенкі-Агра», то 67 працэнтаў выручкі тут атрымліваюць ад рэалізацыі малака, — адзначыла падчас адкрыцця новага комплексу старшыня Мазырскага райвыканкама Алена Паўлечка і павіншавала калектыў гаспадаркі з важнай падзеяй.

Як падкрэсліла кіраўнік раёна, на Мазыршчыне традыцыйна значная ўвага надаецца жывёлагадоўлі, як асноўнаму складніку даходаў аграпрамысловага комплексу. 

— Самае важнае, што ўся прадукцыя, што атрымліваецца на комплексах, — высокай якасці: малако класа экстра, мяса ялавічыны — прэміум-класа. Да гэтага трэба імкнуцца і быць лідэрамі ў гэтым напрамку. Улічваючы, што кіраўніком дзяржавы 2024 аб’яўлены Годам якасці, упэўнена, што працоўны калектыў гаспадаркі выйдзе на атрыманне малака толькі гатункам экстра, — дадала Алена Паўлечка.

На падтрымку ва ўмацаванні вытворчай інфраструктуры гаспадарак Гомельшчыны звярнуў увагу намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Дзмітрый Петражыцкі. Ён падкрэсліў, што новы малочна-таварны комплекс на 600 галоў КСУП «Козенкі-Агра» — гэта пяты аб’ект, які ўводзіцца ў рэгіёне па ўказу Прэзідэнта па развіццю жывёлагадоўчага комплексу. Да канца года ў вобласці будзе адкрыта яшчэ пяць сельгасаб’ектаў, пабудаваных па ўказе Кіраўніка дзяржавы. 

Наталля КАПРЫЛЕНКА

фота ТК «Гомельшчына афіцыйна»

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Падхапіць гепатыт А нескладана. Як засцерагчыся?

Падхапіць гепатыт А нескладана. Як засцерагчыся?

Паразмаўлялі з урачом-эпідэміёлагам Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Алінай Емашовай.