Вы тут

Пажылая жанчына памерла пасля ДТЗ у Чэрвеньскім раёне


У Чэрвеньскім раёне аўтамабіль збіў пажылую жанчыну. З атрыманымі траўмамі пенсіянерку шпіталізавалі ў бальніцу, дзе яна памерла, паведамляе БелТА са спасылкай на УУС Мінскага аблвыканкама.


Сёння каля 11.35 на 37-м км аўтадарогі М4 Мінск — Магілёў 22-гадовы магілёвец за рулём Opel здзейсніў наезд на 71-гадовую пенсіянерку, якая пераходзіла праезную частку па пазначаным нерэгуляваным пешаходным пераходзе. Жанчыну з атрыманымі траўмамі даставілі ў бальніцу, дзе праз некаторы час яна памерла.

ДАІ просіць аўтамабілістаў быць вельмі ўважлівымі за рулём пры праездзе пешаходных пераходаў, асабліва нерэгулюемых. Пры набліжэнні да такіх участках дарог неабходна зніжаць хуткасць да мінімуму. Пешаходам таксама неабходна быць асцярожнымі і абавязкова глядзець па баках пры перасячэнні праезнай часткі.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Падхапіць гепатыт А нескладана. Як засцерагчыся?

Падхапіць гепатыт А нескладана. Як засцерагчыся?

Паразмаўлялі з урачом-эпідэміёлагам Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Алінай Емашовай.