Вы тут

Роўны дапамагае роўнаму


Пра гэта журналістам расказала міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч падчас ІІ Рэспубліканскага злёту «сярэбраных» валанцёраў, які прайшоў учора ў Магілёве.

«Мы стартавалі ў 2019 годзе і правялі першы злёт. Тады па ўсёй Беларусі было ўсяго дзве тысячы валанцёраў „сярэбранага“ ўзросту. Мы ўбачылі водгук ад пажылых людзей, вялікую цікавасць да гэтага кірунку. Вядома, у валанцёрскім руху больш моладзі. І калі далучыліся людзі элегантнага ўзросту да гэтага руху, мы паставілі сабе задачу максімальна развіваць яго, — расказала яна. — У 2020 годзе была прынята нацыянальная стратэгія „Актыўнае даўгалецце“, і адзін з напрамкаў — гэта якраз развіццё валанцёрскага руху. І па факце мы сёння маем каманду валанцёраў пажылога ўзросту, якая павялічылася амаль у два разы».

Паводле слоў міністра, ёсць вялікая колькасць кірункаў, у якіх сябе праяўляюць такія валанцёры. «Гэта гуртковая праца, дзе нашы валанцёры, зыходзячы са свайго прафесіяналізму, дзеляцца ім, навучаюць спевам, танцам, вязанню, замежным мовам. Напрамкаў мора, дзе яны ў якасці валанцёраў выкладаюць такім жа людзям, як самі.

Яшчэ адзін цікавы кірунак — творчыя калектывы. На пенсіі яны заспявалі, затанцавалі, сталі пісаць вершы, музыку і песні, — падзялілася яна. — Валанцёры „сярэбранага“ ўзросту патрануюць сем’і, дзе выхоўваюцца дзеці-інваліды, яны дапамагаюць людзям, у якіх ёсць сур’ёзныя праблемы са здароўем, інвалідам. І тут атрымліваецца, што роўны дапамагае роўнаму. Гэты кірунак таксама набірае абароты».

Валанцёрскі рух — важны элемент развіцця грамадства. «Калі чалавек бясплатна — не важна, колькі яму гадоў, — можа падарыць любоў, дабрыню, цеплыню чалавеку, часам абсалютна незнаёмаму, — гэта дарагога варта. Гэта дапамагае зусім па-іншаму пачувацца самому валанцёру, а самае галоўнае — атачыць дабрынёй, зарадзіць усіх тых, хто знаходзіцца побач з ім. На першым злёце ў Мінску мы ўбачылі гэту пазітыўную энергетыку і жаданне актыўных людзей сталага ўзросту развівацца далей. Ёсць розныя праекты, якія заслугоўваюць увагі і якія трэба тыражаваць на ўсю краіну», — падзялілася яна.

У Беларусі на сёння пражывае 1,5 млн чалавек ва ўзросце 65+. «Каманда пажылых людзей — сур’ёзная сіла. І наша задача — максімальна выцягнуць іх з кватэр, дамоў, каб яны ішлі на танцпляцоўкі, каб яны спявалі, каб яны размаўлялі. Усе канцэрты, вялікія і малыя пляцоўкі — гэта таксама нашы валанцёры. Я бачу людзей, якія глядзяць на іх. І гэтая энергетыка дазваляе астатнім задумацца аб тым, што жыццё працягваецца. 

І якое яно будзе — залежыць ад кожнага з нас», — цытуе Ірыну Касцевіч БелТА.

Развіццё валанцёрскага руху ў краіне набірае абароты, але існуючыя вынікі — гэта не мяжа, упэўнена міністр. «На злёце кожны рэгіён прадставіў свае праекты. Мэта — паказаць новае. І гэта новае павінна быць не толькі ў тым рэгіёне, дзе зарадзілася, але і максімальна ісці па ўсёй краіне».

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.