Вы тут

У выбудоўванні гандлёвых адносін з Узбекістанам мы імкнемся да дасягнення балансу


У выбудоўванні гандлёвых адносін мы імкнемся да дасягнення балансу. Пра гэта падчас дзясятага пасяджэння сумеснай міжурадавай камісіі па двухбаковым супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Узбекістан заявіў намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Леанід Заяц, перадае БелТА.


Фота БелТА

Леанід Заяц адзначыў, што беларуска-ўзбекскае ўзаемадзеянне адрозніваецца высокай дынамікай, бакі зацікаўлены ў супрацоўніцтве.

«У выбудоўванні гандлёвых адносін мы імкнёмся да дасягнення балансу. І актыўны рост, які назіраецца ў апошнія гады паставак тавараў з Рэспублікі Узбекістан з’яўляецца вельмі пазітыўным фактарам. У Беларусі маецца ўстойлівы попыт на пастаўкі з Узбекістана неабходных для беларускай прамысловасці баваўнянай пражы і трыкатажу, надбудоў для спецтэхнікі, металапракатнай прадукцыі, вінаматэрыялаў. Беларускі бок таксама зацікаўлены ў закупках узбекскай свежай плодаагародніннай прадукцыі, арэхаў і сухафруктаў», — адзначыў віцэ-прэм’ер.

«У сваю чаргу мы гатовыя забяспечыць стабільныя пастаўкі запатрабаваных на ўзбекскім рынку пазіцый, у тым ліку высакаякасных мяса-малочных і іншых харчовых тавараў, прадукцыі дрэваапрацоўчай, нафтахімічнай і фармацэўтычнай галін, дарожна-будаўнічай, камунальнай і грузавой тэхнікі, медыцынскіх прэпаратаў і тэхнікі», — падкрэсліў віцэ-прэм’ер.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.